На фестывалі факультэтаў гасцей сустракалі цмок, рыцар, эльф і феі з манаподам (+відэа)

1 Apr, 2015, усяго праглядаў: 406.

Фестіваль факультетов бгу

У мінулую суботу адбыўся фестываль факультэтаў БДУ–2015. Яркая маштабная падзея, якая прыцягнула не толькі абітурыентаў галоўнай ВНУ краіны і іх бацькоў, але і велізарную колькасць гасцей. Ліцэй БДУ шырока і гасцінна расчыніў свае дзверы перад усімі.

Перад ліцэем размясціліся студэнцкія арганізацыі, а ва ўнутраным дворыку Ліцэя БДУ сябе прэзентавалі факультэты. Фантазіі і арыгінальнасці не было мяжы! Студэнцкія грамадскія арганізацыі ўжо пачалі намацваць глебу сярод абітурыентаў, вышукваючы самых актыўных, таленавітых і ініцыятыўных. Сустракалі гасцей конкурсамі, віктарынамі, фатаграфіямі з самымі рознымі персанажамі: ад Дарта Вейдэра да фей.

Фестіваль факультетов бгуУсе гэтыя выпрабаванні выпалі на долю будучых студэнтаў. Факультэцкія палаткі вабілі сваёй разнастайнасцю, разгортваючы перад абітурыентамі цэлыя спектаклі з хімічнымі вопытамі, фокусамі з фізікі і неверагоднымі квэстамі.

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ паўстала перад гасцямі ў вобразе чароўнай краіны!

Сваю палатку прафсаюзная арганізацыя ператварыла ў прыстанак прафсаюзнага аракула, якога знадворку ахоўвалі феі-сек'юрыці. У дапамогу ім быў сівавалосы мудрэц, які стаў своеасаблівым выпрабаваннем для ахвотнікаў патрапіць на прыём да ўсёвідушчага і ўсёведнага аракула. На гэтым магічныя прыгоды не скончыліся! Апроч аракула, фей і старога быў таксама і эльф-завадатар, які раздаваў мыльныя бурбалкі, якія нясуць радасць і пазітыў; пара са старажытнасці – мужны і сур'ёзны рыцар з чароўнай дамай – яна ілюстравала знак прафкама – шчыт, тым самым паказваючы, што прафсаюзная арганізацыя студэнтаў займаецца як абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў, так і прапануе мноства магчымасцяў для творчасці і самарэалізацыі. Таксама ўсіх гасцей мерапрыемства запрашалі зрабіць фота самыя чароўныя конь і цмок. Прайсці міма было проста немагчыма – гэтулькі персанажаў і фарбаў даўно не спалучаліся ў адным месцы ў адзін час. Акрамя таго карыстальнікаў усім вядомага і ўпадабанага дадатку Instagram чакала невялікая неспадзеўка. Дзеці з пацешнымі "вусікамі і губкамі" для фота прапаноўвалі зрабіць кадр у рамцы Instagram з не менш упадабанымі хэштэгамі. Яшчэ адной навінкай 21 стагоддзя з'яўляецца monopod, вядомы як "палка для сэлфі".

Фестіваль факультетов бгуІ тут прафкам займеў поспех! Цудоўная фея лётала з гэтай самай "чароўнай" палачкай, рабіла здымкі, якія ўжо з'явіліся і цешаць вока ў сацыяльнай сетцы “УКантакце"! Скажам так, кожны мог знайсці забаўку даспадобы. Гэтулькі здзіўленых і радасных вачэй даўно не даводзілася ўбачыць! І можна смела сцвярджаць, што выраз з рэкламнай расцяжкі: "Прафкам – месца, дзе спраўджваюцца мары" – напэўна застанецца на доўга ў сэрцах юных абітурыентаў і ўсіх гасцей фестывалю факультэтаў!

Дар'я АРЦЁМКА

Фота Юліі КАЗІЕВАЙ

Фестіваль факультетов бгу

ВІДЭА

стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *