БДУ рыхтуецца сустракаць абітурыентаў 2023 года

17 Apr, 2023.

План прыёму на наступны навучальны год ужо зацверджаны: стаць студэнтамі і магістрантамі вядучай ВНУ краіны змогуць каля 5 тысяч абітурыентаў.

Усяго для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы плануюць прыняць 2114 чалавек, а на завочную бюджэтную – 150. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1574 месцы, а на завочную платную – 507.

Колькасць месцаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура), згодна з планам прыёму, складае: вочная (дзённая і вячэрняя) бюджэтная форма – 362 чалавекі, завочная бюджэтная форма – 53, дыстанцыйная форма – 9. На платную вочную (дзённую і вячэрнюю) форму навучання плануюць прыняць 140 чалавек, на завочную платную форму – 55, а на дыстанцыйную платную форму – 30.

Вясновыя дні адчыненых дзвярэй БДУ стартавалі 25 сакавіка. Абітурыентаў у гэты дзень сустракаў ваенны факультэт, а таксама факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій.

Факультэт сацыякультурных камунікацый праводзіў кансультацыі для старшакласнікаў 27 сакавіка. Услед за ім, 28 сакавіка, будучых студэнтаў прымаў Ліцэй БДУ і Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла. На наступны дзень, 29 сакавіка, адбывалася знаёмства з біялагічным факультэтам. Інстытут бізнесу БДУ праводзіў сустрэчу ў анлайн-фармаце.

30 сакавіка дзверы для абітырентаў адчынілі факультэты філасофіі і сацыяльных навук, гістарычны, механіка-матэматычны, філалагічны, а таксама Інстытут дадатковай адукацыі і юрыдычны каледж. Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава, факультэты прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і юрыдычны сустрэлі школьнікаў 31 сакавіка.

У першы дзень красавіка будучых студэнтаў віталі факультэты журналістыкі, фізічны, хімічны і эканамічны. Завяршылася знаёмства з БДУ 8 красавіка на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі.

Напрыканцы сакавіка, падчас школьных канікул, праходзіў ХIV сезон праекта «Студэнт БДУ на тыдзень». У гэтым годзе ў ім ўдзельнічалі 175 старшакласнікаў з усёй краіны. Пяцідзённая адукацыйная праграма ўключала экскурсіі, заняткі, знаёмства са студэнтамі і выкладчыкамі факультэтаў БДУ, наведванне лекцый, семінарскіх і лабараторных заняткаў. Арганізатары прафарыентацыйнага мерапрыемства – упраўленне па выхаваўчай рабоце з моладдзю і Студэнцкі саюз БДУ.

Завершыўся тыдзень 31 сакавіка традыцыйнай сустрэчай з кіраўніцтвам універсітэта.  Прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Ганна БАКУН павіншавала школьнікаў з праходжаннем тыднёвага навучання ў вядучым універсітэце Беларусі і выказала спадзяванне, што ўдзельнікі добра пазнаёміліся са студэнцкім жыццём і падрыхтаваліся да яго. Прадстаўнікі адміністрацыі падрабязна апісалі магчымасці для ўдзелу студэнтаў у грамадскім жыцці ўніверсітэта, студэнцкіх арганізацыях, спартыўных і культурных мерапрыемствах. Таксама спыніліся на асаблівасцях прыёмнай кампаніі гэтага года з улікам змен і абнаўлення спісу прыёму абітурыентаў.

Таксама падчас сустрэчы падвялі вынікі конкурсу відэавізітовак, якія здымалі ўдзельнікі праекта. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала каманда юрыдычнага факультэта. Узнагароду ад студэнцкага саюза ўручылі абітурыентам ФПМІ.

Усяго ў цяперашнім сезоне аргкамітэт разгледзеў 390 заявак. Да ўдзелу ў праекце запрашаліся навучэнцы 10-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў, а таксама ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На адборачным этапе неабходна было напісаць матывацыйны ліст і адказаць на пытанне «Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень».  Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца факультэты журналістыкі, міжнародных адносін, філалагічны і Інстытут бізнесу БДУ.

Праект «Студэнт БДУ на тыдзень» рэалізуецца з 2016 года. За перыяд правядзення яго ўдзельнікамі сталі больш за 1400 навучэнцаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Па статыстыцы больш за 50% удзельнікаў праекта абіраюць для навучання БДУ.

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: