Сайт БДУ
№6(1914) 17/03/2005

Завiтайце на наш конкурс!
Газета выдаецца з 1929 года
Постфактум
Свята вясны
Святочная праграма “Прыгажосць. Здароўе. Поспех”, прысвечаная 8 Сакавіка, адбылася ў памяшканні філалагічнага факультэта. На выставе-продажы былі прадстаўлены тавары фабрык галаўных убораў “Людміла” і галантарэі “Галантэя”. Падрабязна пазнаёміцца з асартыментам тавараў можна было і на паказе мадэляў, арганізаваным студэнткамі педкаледжа лёгкай прамысловасці.
Пра спосабы захаваць здароўе і прыгажосць распавялі кансультанты фірмы “Здаровае харчаванне” і медыцынскага цэнтра “Тэра-Медыка і К”. Стаць прыгажэйшымі жанчыны могуць і ў любы іншы час: для тых, хто ўваходзіць у Саюз жанчын БДУ, у цэнтры дзейнічае скідка — 5 %.
Для тых, хто клапоціцца пра агульны стан арганізма, працавалі кансультанты фірмы “Альтэра-Холдынг”: яны распавялі аб правільным харчаванні, прапанавалі разнастайныя тэрапеўтычныя сродкі, натуральную і дэкаратыўную касметыку. Паралельна з працай кансультантаў у актавай зале адбываўся святочны канцэрт.

Вольга КІСЯЛЁВА, студэнтка факультэта журналістыкі

Артыкул прагледжаны 950 раз.
 
Імя:
Каментарый: