Музыка нас звязала…

8 Nov, 2014.

участники конкурса
Як шмат выдатнага ў гэтым свеце, мора шчасця, усмешак, а галоўнае – добрых і таленавітых людзей. У восеньскую пару мы можам і не заўважыць прыгажосці прыроды, адлёту птушак на поўдзень, гучання апошніх пошчакаў салаўя. Здаецца, што ўсё добрае з наступам восені сканчаецца, але не, усё толькі пачынаецца. І ў Студэнцкім гарадку БДУ ў гэта не толькі вераць, але і даказваюць. У інтэрнаце № 7 БДУ 23 кастрычніка ў рамках фэсту студэнцкай творчасці прайшоў традыцыйны штогадовы конкурс студэнцкай песні “Сярэбраныя струны–2014”.

Гэта ўнікальная падзея ў студэнцкім жыцці, бо ў адной зале сабраліся не толькі таленавітыя выканаўцы, але і крэатыўныя аўтары, якія падарылі сваю творчасць журы і гледачам.

Канцэртную праграму песень Уладзіміра Высоцкага “Вяршыня” пачаў студэнт 5 курса ваеннага факультэта БДУ Сяргей Верас. Гэта песня стала сімвалічным пачаткам конкурсу. Бо ў песні спяваецца: “Мы рубим ступени… Ни шагу назад!”

У гэты цудоўны музычны вечар гучалі не толькі ноты ўпэўненасці, сілы і аптымізму. Былі таксама мелодыі пяшчоты, веры і каханні. Выдатную песню Ігара Крутога “Анёл-абаронца” выканалі студэнткі ФФСН Вольга Піскуновіч і Аксана Квач, якія сябруюць з дзіцячых часоў і не па чутках ведаюць, што такое сяброўства.

Усе ўдзельнікі конкурсу зараджалі сваімі эмоцыямі гледачоў, якія падтрымлівалі кожнага выступоўцу. На тварах удзельнікаў усмешкі, але ў душы – бура, бо хтосьці з іх стане пераможцам.

sNdg0E6OHeE

IlbU-crj_Tg

dfKV7ZA0gzo

Яркім прыкладам для многіх стала Вікторыя Нікіфаравец, студэнтка 4 курса факультэта міжнародных адносін. Віка станавілася фіналісткай конкурсу тройчы, але толькі сёлета, дзякуючы таленту і зацятасці, стала пераможцай конкурсу ў намінацыі “Выканавец”.

Натхненне, паэзія, музыка… Гэтыя словы адны з самых важных для Сяргея Шкуды, студэнта 5 курса юрыдычнага факультэта, пераможцы конкурсу “Сярэбраныя струны” ў намінацыі “Аўтар”. Сяргей выканаў ўласную песню “Не заўважыць”, у якой былі словы, зразумелыя людзям, якія заўсёды шукаюць адказ: “Ведь оставить без ответа – сущий ад”. Магчыма, арыгінальная песня і разуменне чалавечай душы і скарылі журы.

Конкурс падышоў да канца, і вырашылася галоўная інтрыга вечара. Уладальнікам гран-пры конкурсу стала трыа з чацвёртага інтэрната. Выдатная кампанія, Вольга Шыбека, Ульяна Будзік і Кірыла Прэдкель, выканалі “Папуры”, якое скарыла ўсіх.

обладатели Гран-при

На іх тварах бясконцае шчасце і радасць, якой яны і падзяліліся з намі:

— Вы ўсе разам гледзіцеся вельмі арганічна, як вы апынуліся разам, як стварылася ваша трыа?

Ульяна Будзік: “Мы з Воляй вучымся разам, але наша аб’яднанне ў групу адбылося выпадкова. У нас розныя тэмбры голасу, розныя музычныя перавагі. Мы проста сабраліся ў адным месцы, склалі ўсё гэта і… перамаглі!”

— Як вам на розум прыйшла ідэя папуры?

Ульяна Будзік: “Мы не маглі ўзяць проста песню і вырашылі зрабіць “Mash-up”, прычым такі грувасткі, каб ён змясціў усё самае папулярнае”.

— Што вы адчуваеце цяпер, як быць пераможцамі?

“Мы вельмі-вельмі шчаслівыя, падарункі выдатныя, настрой выдатны, мы рады, што прынялі ўдзел у гэтым конкурсе. Дзякуй!”

Гэты выдатны музычны вечар падарыў адным выдатны лірычны настрой, іншым – доўгачаканую перамогу, трэцім – неацэнны ўрок. Студэнцкм гарадок і людзі, якія ў ім жывуць, у чарговы раз даказалі, што мы – адна вялікая сям’я, у душы якой ніколі не згасне музыка.

Алеся ЗУБОК

print

Вам таксама можа спадабацца: