«Быць добрым з людзьмі». Юбіляр Мікалай Труш расказвае пра свой навуковы шлях і жыццёвыя прынцыпы
Барацьбой галоўнага героя за жыццё яго прыцягвае раман А. Дзюма «Граф Монтэ-Крыста», неабыякавым таксама пакідаюць вершы А. Пушкіна і М. Лермантава, С. Ясеніна і У. Высоцкага. Але навуковы і педагагічны лёс навукоўца далёка не літаратурны: наш суразмоўца – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэорыі верагоднасцяў і матэматычнай статыстыкі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Мікалай Труш. Напярэдадні 75-гадовага юбілею, які...