Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Заснавальнікі клуба DailyGeek: «У нас заўсё­ды знойдзец­ца, з кім пагуляць, не абавязкова загадзя шукаць кампанію»

Любы, хто толькі захоча, можа адчуць сябе шпіёнам, баявым магам або шэрыфам на Дзікім Захадзе. Для гэтага трэба ўсяго толькі спусціцца ў падвал факультэта міжнародных адносін у суботу з 16.00 да 21.00 – у гэты час клуб настольных гульняў DailyGeek праводзіць штотыднёвую гульнятэку.  Заснавальнікі клуба і яго асноўная рухаючая сіла – загадчык культурна-масавага аддзела ўпраў­лення па справах культуры БДУ Іван...

Вышэйшая адукацыя з ухілам на практычны досвед: музейныя крэатыўшчыкі гістфака

Хлопцы і дзяўчаты са студэнцкага гуртка MUSEUM кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістфака БДУ не толькі любяць расказваць пра мінулае, але і прымушаюць гаварыць рознымі галасамі саму гісторыю. Кафедра этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў рыхтуе спецыялістаў па напрамку «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» – адсюль выходзяць прафесіяналы, якія спецыялізуюцца на турызме, захаванні і інфармацыйным суправа­джэнні аб’ектаў культурнай спадчыны,...

Вышэйшая адукацыя з ухілам на практычны досвед: кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

Што-што, а трымаць у руках старажытнасць дакладна ўмеюць на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістфака БДУ. Пра атмасферу археалагічных раскопак, магчымасць знайсці скарб у наш час і прыметы археолагаў гутарым з загадчыцай падраздзялення кандыдатам гістарычных навук Палінай КУРЛОВІЧ. Большасць месца на працоўных сталах супрацоўнікаў гэтай кафедры займаюць скрынкі, пакуначкі і пакецікі, на якіх красуюц­ца нумары, умоўныя знакі і апісанні....

Найлепшы студэнт БДУ – 2022. Знаёмімся бліжэй з пераможцамі конкурсу праз кароткія інтэрв’ю

У конкурсе «Студэнт года – 2022» удзельнічалі 53 студэнты з 15 факультэтаў і падраздзяленняў БДУ. Газета «Універсітэт» сабрала гісторыі пераможцаў – тых, хто апынуўся на крок наперадзе. Найлепшая ў намінацыі «Навука» (па сацыяльных і гуманітарных кірунках) – чацвёртакурсніца эканамічнага факультэта Таццяна Астрэйка – характарызуе сябе як вясёлага, камунікабельнага, мэтанакіраванага, жыццярадаснага і захопленага чалавека. Дзяўчына расказвае, што сур’ёзная зацікаўленасць навукай прыйшла да...

Гранты Прэзідэнта на 2023 год

Гранты Прэзідэнта Беларусі назначаны 50 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ўнеслі значны ўклад у іх развіццё. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 30 снежня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У сферы адукацыі грант на распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс вынікаў даследаванняў у галіне гістарычнай геаграфіі ў выглядзе навучальнага дапаможніка «Атлас беларускай дзяржаўнасці» па навучальных дысцыплінах...

Зацверджана новая рэдакцыя Правілаў прыёму ў ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня 2023 года падпісаў Указ № 2, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Правілы прыёму дапрацаваны з улікам вынікаў шырокага вывучэння грамадскай думкі і экспертных ацэнак, а таксама апрабацыі асобных нормаў у ходзе ўступнай кампаніі 2022 года. У цэлым абноўленымі правіламі прыёму захоўваецца замацаваная Кодэксам Рэспублікі...

2023 год абвешчаны Годам міру і стварэння

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб’яўлены годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Ключавымі напрамкамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці,...

«Тутэйшая шляхта» БДУ – прыгожае спляценне гісторыі, музыкі і таленту

«Тутэйшая шляхта» – народны фальклорны ансамбль з найцікавейшай гісторыяй і ідэяй. У калектыву свой унікальны творчы кірунак, які ўяўляе сабой спалучэнне музычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, беларускіх народных і аўтарскіх песень на словы беларускіх класікаў у фолк і фолк-рокавай апрацоўцы. Ансамбль адраджае амаль забытыя беларускія песні. Такіх налічваецца больш за 100. Заснавальнік калектыву – кандыдат хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік...

Загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм АІПД НАН Беларусі Рыгор ПРАКАПОВІЧ: «Нельга баяцца робатаў, іх трэба любіць»

Гаварыць пра робатаў з прафесіяналам і закаханым у сваю працу спецыялістам – адно задавальненне, таму прапануем і вам пагрузіцца ў займальнае вандраванне ў свет робататэхнікі.  Загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм АІПД НАН Беларусі Рыгор ПРАКАПОВІЧ імкнецца далучыць маладых спецыялістаў да распрацоўкі робататэхнічных праектаў з дапамогай партнёрскага ўзаемадзеяння і ў рамках адукацыйнага працэсу падчас выкладання ў ВНУ і арганізацыях дадатковай адукацыі.  ...