Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


«М.І.Р. – 2022»: форум лідарства

Ва ўніверсітэце прайшоў шосты Міжнародны моладзевы форум «М.І.Р. – Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё». Асноўная мэта галоўнага мерапрыемства Студэнцкага савета БДУ – абмен вопытам паміж студэнцкімі арганізацыямі розных краін. Сёлета Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб’яднаў 50 студэнтаў з ВНУ Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана. Гасцямі форуму сталі прадстаўнікі МДЛУ (Мінск), ГДУ імя Францыска Скарыны (Гомель), МДУ імя М. В. Ламаносава (Масква), РУДН (Масква),...

Спартыўнае жыццё БДУ: ад навучальных заняткаў і фірменных святаў да алімпійскага п’едэстала

На працягу ўсёй гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічная падрыхтоўка студэнтаў лічылася абавязковым элементам працэсу адукацыі. Навучальны год 2022/2023 пачаўся са значнай перамогі ўніверсітэта ў Рэспубліканскай універсіядзе: БДУ заняў 1-е агульнакаманднае месца і атрымаў залаты кубак! Акрамя таго напачатку новага навучальнага года адбыўся «Тыдзень спорту і здароўя», які традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, спартыўных федэрацый.  Праграма...

Першыя ў сумесным кіраванні БДУ

Студэнцкі савет БДУ – самы малады орган студэнцкага сумеснага кіравання ўніверсітэта. Расказаць больш падрабязна пра сутнасць новаўвядзенняў і ўвогуле пра аб’яднанне мы запрасілі яго старшыню – чацвёртакурсніцу факультэта міжнародных адносін Аліну РАЦЬКОВУ.  Давайце знаёміцца Студэнцкі савет – гэта вышэйшы каардынацыйны орган, які накіроўвае і кансалідуе работу 5 органаў студэнцкага сумеснага кіравання і 2 моладзевых аб’яднанняў БДУ. Яго галоўная задача –...

аБДУманы шлях Святланы Харытонавай

Загадчык кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана ХАРЫТОНАВА ў бягучым годзе атрымала грант Прэзідэнта на распрацоўку канцэпцыі мадэрнізацыі масава-інфармацыйнай дзейнасці нацыянальных дзіцячых медыя. Мы пагутарылі з ёй пра тое, як першыя навуковыя работы выліліся ў маштабную даследчыцкую працу.  Выбар адзін – найлепшы ўніверсітэт Непарыўная сувязь Святланы Харытонавай з Белдзяржуніверсітэтам бярэ пачатак у 2000...

Welcome week BSU: сяброўская сустрэча са студэнтамі замежжа

Студэнты з Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана, Расіі, Азербайджана, Кітая, Лівіі, ЗША і іншых краін на 4 дні сталі ўдзельнікамі студэнцкай ініцыятывы «Welcomе week BSU». Форум правялі для таго, каб дапамагчы замежным студэнтам у адаптацыі падчас навучання і знаходжання ў Беларусі, а таксама для ўмацавання сяброўства паміж беларускімі і замежнымі навучэнцамі. Ідэя правядзення такой сустрэчы паміж студэнтамі розных нацыянальнасцяў належыць Савету зямляцтваў...

«Нібыта заўсёды ведала, што хачу займацца навукай і вывучаць чалавека»: выпускніца біяфака распавядае пра вучобу і размеркаванне

Яўгенія Янчук – выпускніца біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе па размеркаванні ў ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі܏». – З першага па чацвёрты клас я вучылася ў агульнаадукацыйнай школе. Перад пятым – рызыкнула пайсці на ўступныя экзамены ў гімназію, дзе ўзровень ведаў быў значна вышэйшы. Рызыка была не марнай – у мяне атрымалася стаць вучаніцай гімназіі...

Дыягностыка стану лесу з космасу: грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на карысную распрацоўку

Кандыдат фізіка-матэматычных навук Ілья БРУЧКОЎСКІ ў 2022 годзе атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на распрацоўку фотаспектральнага апаратна-праграмнага комплексу для аэракасмічнай дыягностыкі стану лясных тэрыторый. Навукоўцы Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі БДУ з дапамогай аэракасмічных тэхналогій вядуць працы па выяўленні заражаных шкоднікамі ўчасткаў лясоў. Супрацоўнікі НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ Бручкоўскі Ілья, Літвіновіч Глеб, Гуляева Святлана,...

Да стагоддзя з дня народзінаў прафесара Івана Іосіфавіча Церашкова

  Адзін з першых пасляваенных выпускнікоў факультэта журналістыкі БДУ прафесар Іван Іосіфавіч Церашкоў нарадзіўся 30 кастрычніка 1922 у г. Буда-Кашалёве Гомельскай вобласці. Да вайны скончыў васьмігадовую школу і чыгуначны тэхнікум. У 1941 годзе быў скіраваны ў разведвальную школу. З 1942 па 1944 гг. выконваў заданне Беларускага штаба партызанскага руху ў складзе спецыяльнай групы, што арганізавала рэйкавую вайну на Віцебшчыне. Пазней...

БДУ вітаў новых студэнтаў 1 верасня

  Першая сустрэча студэнтаў з кіраўніцтвам ВНУ і студэнцкім актывам прайшла ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага універсітэта 1 верасня. На ёй сабралася каля 250 першакурснікаў. Некаторыя студэнты прыйшлі на лінейку ў прыўзнятым настроі, размаўляючы з новымі знаёмымі. А хтосьці, наадварот, выглядаў задуменна ад усведамлення таго, што пачынаецца новае жыццё. Тэму новай прыступкі ў жыцці студэнтаў закрануў у сваёй прамове рэктар...

Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў

Прэзідэнт Беларусі звярнуўся да усіх навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з віншавальным словам: «Дарагія сябры! Віншую вас з Днём ведаў. Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды. Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё,...

«Інтэлектуальная эліта Беларусі»: тры пакаленні беларускіх геолагаў

Працягнуў сямейную справу, выдаў 140 навуковых публікацый, падрыхтаваў двух кандыдатаў навук, арганізаваў 6 міжнародных канферэнцый і дзясяткі экспедыцый. Усё гэта заслугі загадчыка кафедры рэгіянальнай геалогіі Алега Лукашова – сына члена-карэспандэнта НАН Беларусі Валянціна Лукашова і ўнука акадэміка АН БССР Канстанціна Лукашова. Ён распавёў газеце «Універсітэт» пра выбітную дынастыю навукоўцаў-геолагаў. Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў (1907–1987) – вядомы геолаг, геахімік, стваральнік універсітэцкай кафедры...