Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


Як апублікаваць маладому навукоўцу артыкул у паважным замежным часопісе?

Напрыканцы мінулага года на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ адбыўся семінар рэсурсаў Elsevie, на якім прагучалі рэкамендацыі аўтарам па падрыхтоўцы публікацыі ў міжнародных рэйтынгавых часопісах. Былі разгледжаны пытанні падбору навуковага часопіса для публікацыі па тэме, рэйтынг і іншыя параметры, мова і склад навуковага артыкула, працэс адпраўкі і ўзаемадзеяння з рэдакцыяй, пытанні публікацыйнай этыкі. А таксама складаныя пытанні па Scopus. Выкарыстанне рэфератыўнай...

У БДУ аб’яўлены конкурс для ўдзелу ў праграме Еўрапейскага Саюза «Erasmus+»

Адзначым, гэты новы праект накіраваны на развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і прафесарска-выкладчыцкага складу. У БДУ дадзеная праграма працуе другі семестр. Абмен студэнтамі і выкладчыкамі ажыццяўляецца на аснове двухбаковых пагадненняў паміж БДУ і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі краін-членаў ЕС. У цяперашні час у ВНУ дзейнічае 12 дагавораў з універсітэтамі з дзевяці краін ЕС. Агульная квота для якія навучаюцца ў БДУ...

Нам патрэбныя прафесіяналы!

“Нам патрэбныя прафесіяналы!” – у адзін голас крычаць працадаўцы. “Дзе ўзяць талковых журналістаў, якія пішуць сур’ёзна?” – пытаюць рэдактары. Пакуль рэдактары вінавацяць выкладчыкаў у тым, што яны нічаму не навучылі маладых журналістаў, а выкладчыкі ў сваю чаргу вінавацяць студэнтаў у ляноце, апошнія моўчкі паціскаюць плячамі. Улічваючы, што на факультэце навучаецца больш за 1550 студэнтаў, шанцы ўладкавацца ў прыстойнае выданне невялікія…...

«… Мне лянота было пісаць сачыненне і я проста яго зарыфмавала »

21 студзеня ў чытальнай зале Фундаментальнай бібліятэкі БДУ прайшла прэзентацыя кнігі «Водар Белага наліву» маладой паэткі Кацярыны Роўды. На прэзентацыю кнігі «Водар Белага наліву», назва якога крыецца ў адным з вершаў Кацярыны, прыйшло шмат людзей – тыя, з кім яна звязаная па сваёй рабочай дзейнасці і тыя, хто проста знаёмы з ёю. Нарадзілася яна ў в. Савічы Валожынскага раёна. Праз...

Багацце, пазбаўленае працы: быць ці не быць?

Свет без гвалту – мэта, да якой усё сваё жыццё ішоў і вёў астатніх вялікі чалавек сучаснасці Махатма Гандзі. Менавіта яму належаць словы пра тое, што чалавецтва загубяць – палітыка без прынцыпаў, задавальненне без сумлення, багацце без працы, веды без характару, бізнес без маралі, навука без людскасці і малітва без ахвяры. Мысляру ўдалося дамагчыся каласальнага поспеху і ў пэўнай ступені...

Двухколавы сябра, або Ці лёгка жыць веласіпедысту?

 Гэтым летам здзейснілася адна з маіх самых запаветных мар: на дзень нараджэння мне падарылі новага сябра — веласіпед. Мне здавалася, што цяпер усе дарогі для мяне адкрытыя, а на маім шляху на працу ўжо не сустрэнецца ніякіх перешкод… Але ж быць веласіпедыстам у сталіцы не так лёгка, як падаецца на першы погляд. Мне давялося пазнаёміцца з многімі цяжкасцямі пасля таго,...

Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” адкрыецца 23 лютага ў БДУ

Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” адкрыецца 23 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (пр. Незалежнасці, 4). Пачатак у 14.00. Унікальнасць мерапрыемства складаецца ў яго навукова-асветніцкай скіраванасці. Апроч прадстаўленых аўтарскіх прац з натуральных прыродных матэрыялаў, тут адбудуцца навуковыя прэзентацыі і выставы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі і студэнтамі геаграфічнага факультэта БДУ. У першы дзень, 23 лютага, адкрыецца экспазіцыя, якая распавядае пра камяні аметыст і чараіт —...

«Што з бою ўзята, тое свята…»

Спаборніцтвы па каратэ любога ўзроўню – гэта заўжды значная падзея для кожнага спартсмена, які цэніць свае навыкі і ўменні і жадае развіць іх. Кожны выхад на татамі – гэта і новая прыступка на шляху ўдасканалення майстэрства, і спосаб падвесці вынікі папярэдняй дзейнасці. І ўзнагароды, і няўдачы матывуюць спартсмена і ўказваюць яму мажлівыя шляхі далейшага развіцця. Але, безумоўна, у правядзенні такіх...

Плён навуковых калабарацый

У НДІ ядзерных праблем БДУ працуе шмат навукоўцаў з сусветным аўтарытэтам. Адна з іх кандыдат фіз.-мат. навук Паліна КУЖЫР, загадчык лабараторыі нанаэлектрамагнетызму. Яна распавяла нам пра поспехі і перспектывы лабараторыі, як сумяшчаць навуку і асабістае жыццё і чаму яна вырашыла прысвяціць сябе менавіта фізіцы. – Паліна Паўлаўна, па дадзеных Google Scholar, Вы з’яў­ля­ецеся адным з самых цытуемых навукоўцаў БДУ, як...

«Таццянін дзень» у Лагойску (+відэа)

За апошні год у пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ з’явіліся свае традыцыі святкавання прафесійнага свята студэнтаў. Гэты дзень звязаны з зімовымі відамі спорту, розыгрышамі падарункаў і неспадзеўкамі. Адсвяткаваць Таццянін дзень 2016 пярвічка запрасіла студэнтаў, выкладчыкаў і працаўнікоў БДУ ў горналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс “Лагойск”. Усіх прысутных павіншаваў прарэктар па навучальна-выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях БДУ Уладзімір Сувораў. Павіншаваў студэнтаў з заканчэннем...

Базон Хігса ў аснове Сусвету (+відэа)

Загадчык лабараторыі фундаментальных узаемадзеянняў НДІ ядзерных праблем Хуан Гільерма СУАРЭС вось ужо 26 гадоў пражывае ў нашай краіне, абзавёўся вялікай сям’ёй і дамогся значных поспехаў у навуковай дзейнасці. На сёння Хуан Суарэс з’яўляецца адным з вядучых навукоўцаў БДУ, а яго рэйтынг цытавання складае больш за 28 тысяч (індэкс Хірша роўны 48). Нядаўна прэзідыум НАН Беларусі высока ацаніў унёсак навукоўцаў БДУ...