Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Спартакіяда ў «Брыганціне»: i спорт, і адпачынак!

Многія супрацоўнікі нашага ўніверсітэта карыстаюцца магчымасцю правесці апошнія выхадныя студзеня не за хатнімі клопатамі ці звычайнымі пакупкамі, а ў спартыўным суперніцтве са сваімі калегамі ва ўтульнай атмасферы «Брыганціны». Да таго гэтым разам удзельнікаў спартакіяды «Здароўе» сярод адміністратыўна-кіраўніцкага складу чакаў яшчэ і прыемны бонус у якасці цудоўнага канцэрта, пра які патурбаваліся службоўцы САК. А пачалося ўсё, як звычайна, з ад’езду ўдзельнікаў...

Мультымедыйнасць

З 2017 года газета “Універсітэт” набывае рысы мультымедыйнага выдання з дапамогай тэхналогій дапоўненай (змешанай) рэальнасці. Пры навядзенні камеры смартфона або планшэта на малюнак з пазнакай, на экран выводзіцца дадатковы відэакантэнт  

Наша структура

Газета “Універсітэт” уваходзіць у Цэнтр карпаратыўных камунікацый БДУ. Пры ёй дзейнічае грамадская студэнцкая рэдакцыя з ліку заўзятараў з розных факультэтаў. Наша рэдакцыя стала стартавай пляцоўкай для многіх перспектыўных журналістаў  

Акулы пяра

У газеце “Універсітэт” прайшлі прафесійную школу многія “акулы пяра”. Тут працавалі вядомыя журналісты Віктар Дашук, Уладзімір Бельскі, Сяргей Бяспалы, Ірына Дзяргач, Сяргей Крапівін, Аляксандр Лазоўскі, Сяргей Плыткевіч, Вольга Улевіч, Васіль Фядосенка, Сяргей Грыц і інш.  

Наша місія

Наша галоўная місія — стварыць цікавы беларускамоўны рэсурс, каб арганічна паказаць найперш моладзі жыццё вядучай айчыннай ВНУ і яе істотны ўплыў на грамадскае, інтэлектуальнае, эканамічнае і духоўнае развіццё краіны  

Гісторыя БДУ і краіны

На старонках нашага выдання знайшла адлюстраванне ўся гісторыя БДУ і краіны ўвогуле. Газета захоўвае і развівае навуковыя, навучальныя і культурныя традыцыі флагмана айчыннай вышэйшай адукацыі – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  

Нашы традыцыі

Традыцыі газеты “Універсітэт” стваралі народныя пісьменнікі Беларусі Іван Мележ, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч. Тут друкавалі свае творы Пятро Глебка, Мікола Аўрамчык, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Вярцінскі і іншыя вядомыя літаратары  

Новы сайт

З 2015 года запушчаны новы функцыянальны сайт газеты “Універсітэт”, які прапануе шмат карысных сервісаў для чытачоў з рознымі інтарэсамі. Газета БДУ мае ўласны QR-код для зручнага счытвання ўсімі мабільнымі прыладамі  

Першы нумар

Газета “Універсітэт” адно з найстарэйшых перыядычных выданняў у Беларусі. Яе першы нумар пабачыў свет у 1929 годзе. Сёння яна з’яўляецца вядучым універсітэцкім СМІ і мае значны аўтарытэт сярод карпаратыўнай прэсы ў нашай краіне  

Залатая літара

Газета БДУ – пераможца Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМI «Залатая лiтара» (2019 і 2009), а таксама міжнароднага конкурсу ў Казані (РФ, 2014), лаўрэат Зімовай школы журналістыкі (2016). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі  

Весткі з рэктарата

  РЭКТАР БДУ акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка абраны замежным членам (акадэмікам) Расійскай акадэміі прыро­дазнаўчых навук (РАПН) па аддзяленні «Матэматыка і матэматычная фізіка». Ён адз­начаны за важкі ўклад у даследаванні ў га­ліне інфарматыкі, апрацоўкі выяў і распа­зна­вання вобразаў. Званне замежнага члена РАПН маюць 49 навукоўцаў розных краін з сусветнымі імёнамі. * * * ДАМОВУ аб супрацоўніцтве заключылі рэктар БДУ акадэмік...