Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Гісторыя не ў датах

80-гадовы юбілей – гэта гістарычная дата для  факультэта. Гістфак за такі перыяд прайшоў  складаны шлях. Дэкан факультэта дацэнт Сяргей Ходзін падзяліўся з намі сваімі меркаваннямі наконт ролі сучаснай гістарычнай навукі.  – Сучаснае грамадства змяняецца з такой хуткасцю, што, здаецца, навуцы складана свое­часова адказваць на яго новыя патрабаванні. Сяргей Міка­ла­евіч, на Ваш погляд, ці захоў­ваюць гістарычныя даследа­ванні сваю актуальнасць у новых...

Школа студактыву: выбіраем, спаборнічаем і сябруем

На базе САК “Брыганціна” ярка прайшоў рэспубліканскі выязны семінар-практыкум “Міжуніверсітэцкая школа студэнцкага актыву–2014”, арганізатарамі якога стаў Студэнцкі гарадок БДУ. Кожную восень “Брыганціна” зараджае студэнтаў энергіяй, уражаннямі, эмоцыямі і ідэямі, менавіта тут заводзяцца карысныя знаёмствы, з’яўляюцца новыя планы і знаходзіцца натхненне на год наперад. Сёлета прайшоў зусім незвычайны семінар-практыкум: ён аб’яднаў не толькі студэнцкі актыў студгарадка БДУ, але і студэнтаў з...

Як Брыганціну ахапіла «чума»

Жыццё ў БДУ не заціхае ні на хвіліну! У чарговы раз САК “Брыганціна” прымаў старастаў-першакурснікаў на выязным адукацыйным семінары “Ты – стараста–2014” з 3 па 5 кастрычніка. Рассаджваючыся ў пятніцу раніцай па сваіх месцах у аўтобусах, якія давязуць усіх да Брыганціны, ніхто яшчэ не ведаў, што чакае іх у найбліжэйшыя тры дні. У кожным разе гэта павінна было быць штосьці...

Дзень маладога супрацоўніка БДУ (+відэа)

7 кастрычніка ў БДУ прайшоў Дзень маладога супрацоўніка «The big day at BSU». На мерапрыемства запрасілі 100 спецыялістаў БДУ, якія зусім нядаўна працуюць ва ўніверсітэце. Самаму старэйшаму супрацоў­ніку было 26 гадоў, а самаму малодшаму – 21. У нашым універсі­тэце працуюць выпускнікі не толькі БДУ, але і іншых ВНУ. Таму было асабліва важна пазнаёміць маладых супрацоўнікаў з гісторыяй і магчымасцямі БДУ....

Вынікі работы БДУ 2013/2014 навучальнага года і задачы на 2014/2015

З даклада рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі на пашыраным пасяджэнні Савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 29 верасня 2014 г. У 2013/2014 навуч. г. ка­лек­тыў комплексу БДУ ў рамках выканання Праграмы перс­пектыўнага развіцця БДУ на 2011/2015 гг. і Плана мера­прыемстваў па рэаліза­цыі Дзяржаўнай праграмы развіцця вышэйшай адукацыі на 2011–2015 гады, рашэння Савета БДУ ад 30.09.2013 г. накіроўваў свае намаганні на павышэнне якасці...

Навукоўцы БДУ будуць удзельнічаць у стварэнні кальцавога калайдара

Нашы фізікі прапануюць тэхналогіі для стварэння гіганцкага паскаральніка часціц, які будзе магутнейшы за Вялікі адронны калайдар. Пра гэта гаварылася падчас пленарных пасяджэнняў Міжна­род­най канферэнцыі «Інжынерыя сцынтыляцыйных матэрыялаў і радыяцыйныя тэхналогіі» (ІСМАРТ 2014). Навуковы форум прайшоў на базе БДУ ўпершыню. У наш час распрацоўваецца пра­­грама мадэрнізацыі Вялікага адроннага калайдара (ВАК) у ЦЕРНе. Інстытут ядзерных праблем БДУ і Нацыянальны навукова-наву­чаль­ны цэнтр фізікі...

Дадатковыя сацыяльныя гарантыі для студэнтаў

Пагадненне паміж пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ і адміністрацыяй нашага ўніверсітэта на 2014–2016 гады ўпершыню было падпісана 29 верасня. Яно з’яўляецца такім жа важным дакументам у сістэме сацыяльна­­га партнёрства, як і традыцыйная калектыўная дамова паміж прафсаюзным камітэтам супрацоўнікаў БДУ і нашай установай вышэйшай адукацыі. Дарэчы, новае пагадненне падпісанае на тэрмін дзеяння калектыўнай дамовы, умовы якой зараз выконваюцца. Да ўсяго Беларускі...

Куратары павысілі дасведчанасць у выхаванні моладзі

Курсы павышэння кваліфікацыі для куратараў навучальных груп былі наладжаны ў БДУ ў чацвёрты раз у верасні гэтага года на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі. Ініцыятарамі іх правядзення, як і раней, стала ўпраўленне выха­ваўчай работы з моладдзю. Яно распрацавала і праграму заняткаў «Выхаваўчая праца куратара БДУ: псіхолага-педагагічныя і аргані­зацыйна-метадычныя аспекты». Начальнік УВРМ Аляксей Бага­мазаў чытаў на курсах лекцыю...

БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі – БелТА, Megacat.by (17.09). Пра зніжэнне кошту навучання для асобных катэгорый студэнтаў БДУ – interfax.by, Megacat.by, Sb.by, Newsfiber.com (15.09), 1 Нацыянальны канал Беларускага радыё (16.09), Kp.by (22.09). Школа юнага гісторыка стартавала ў БДУ – Megacat.by (14.09), interfax.by (16.09), «Звязда» (20.09), Zviazda.by (25.09). Пра дыстанцыйныя матэматычныя курсы для абітурыентаў на механіка-матэматычным факультэце БДУ – interfax.by,...

Аб’явы

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТАБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  фізічнай хіміі, гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, ПРАФЕСАРА  КАФЕДРЫ  сацыялогіі, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: канстытуцыйнага права, аналітычнай хіміі, агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі, арганічнай хіміі, неарганічнай хіміі, радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, псіхалогіі, гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, гісторыі Расіі, крыніцазнаўства, СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: сацыяльнай камуникацыі, гісторыі Беларусі старажытнага...

Нашы юбіляры

01 кастрычніка Дрозд Мікалай Мінавіч, дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі 02 кастрычніка Сягло Іван Сцяпанавіч, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 06 кастрычніка Сандакоў Дзмітрый Барысавіч, дацэнт кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл 07 кастрычніка Палякоў Уладзімір Аляксандравіч, дырэктар спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганціна» 15 кастрычніка Доўнар Таіса Іванаўна, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права 15 кастрычніка Ціхаміраў Валерый Мікалаевіч, дацэнт кафедры...