Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Працагалізм – любоў да працы або залежнасць?

Я думаю, кожны з нас неаднаразова чуў выказванні ад сваіх знаёмых або размовы ў грамадскіх месцах пра людзей, якія шмат часу аддаюць працы: “ён у мяне такі працаголік”, “ён столькі часу працуе, каб сям’ю пракарміць”, “яе дома не заспееш, пастаянна матаецца па сваіх справах”, “ён нават на адпачынку не вылазіць з ноўтбука”….. Праўда, даволі звыклыя нашаму вуху фразы? Так хто...

Швецыя. Кальмар. “Staying Alive!”

 Гэту песню гурта Bee Gees я слухала, калі амаль прызямлілася ў Кальмар. Я трохі нервавалася, таму што ў Швецыі ўпершыню. У стрэсавай сітуацыі я звычайна размаўляю сама з сабой: — І што я ведаю пра Швецыю? — Пэпі Доўгаяпанчоха была створана тут. — Хутчэй за ўсё цяпер у Кальмары халодна. — Ага. У мяне цяпер ёсць чатыры швэдры ў чамадане....

З усяго свету фізікі-тэарэтыкі прачытаюць свае папулярныя лекцыі на школе-семінары БДУ

Да 75-годдзя кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі БДУ будзе прымеркавана школа-семінар “Прыкладныя і фундаментальныя аспекты тэарэтычнай фізікі і астрафізікі”, якая пройдзе 10–11 кастрычніка на фізічным факультэце. Цыкл папулярных лекцый, прызначаных e першую чаргу для студэнтаў, прачытаюць не выкладчыкі, а выпускнікі кафедры тэарэтычнай фізікі, якія працуюць у розных галінах навукі ў нашай краіне і за мяжой. Напрыклад, Андрэй Лаўрыненка прыедзе з...

Конкурс «Геаграфія БДУ». Далучайцеся!

У Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць інтэлектуальны конкурс «Геаграфія БДУ». На працягу чатырох тыдняў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў рэжыме анлайн мы будзем назіраць «бітву тытанаў» – напружаную барацьбу «розумаў». Удзельнікам трэба будзе паказаць сваю эрудыцыю ў прапанаваных тэмах: «Мы жыхары Еўропы», «Усходняя культура», «Экзатычны каларыт Афрыкі» і «Там, за акіянам, Амерыка Калумба». Арганізатарам конкурсу выступіла ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю...

Гумфак: 10 гадоў на скрыжаванні розных спецыяльнасцяў і кірункаў

Што такое дзесяць гадоў? У кожнага з нас ёсць свой адказ гэта пытанне. Для самага маладога факультэта БДУ дзесяць гадоў – першая сур’ёзная дата, наш маленькі юбілей. За гэты час мы змаглі стаць адным з самых перспектыўных факультэтаў БДУ і дамагчыся ўсеагульнага прызнання. Рэгулярныя заняткі на гуманітарным факультэце пачаліся не так даўно – у кастрычніку 2004 года, – але ўжо...

Васіль Стражаў: «Гуманітарны быў «нечаканым дзіцем», але атрымаўся вельмі таленавітым!»

Апошні дзень верасня асабліва запомніўся студэнтам гуманітарнага факультэта БДУ, бо менавіта 30 верасня 2014 года самы малады факультэт універсітэта распачаў імпрэзы ў гонар свайго дзесяцігадовага юбілею. Адкрывала імпрэзы юбілею прадстаўленне на паркоўцы перад будынкам факультэта. Сёлета арганізатары пастараліся на славу! Традыцыйна адкрыў імпрэзу дэкан факультэта У. Я. Гурскі, які павіншаваў усіх студэнтаў і выкладчыкаў факультэта. І вось праз некалькі хвілін...

Манiпуляцыя і манiпулятары. Як яны кiруюць нашымi дзеяннямi і што з гэтым рабiць?

Нам часта даводзіцца сутыкацца са спробамі іншых людзей кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі такое кіраванне прынята зваць маніпуляцый. Ці можна абараніцца ад такога ўздзеяння? Якія ёсць спосабы абароны? Будзьце ўважлівыя! Першым дзеяннем у псіхалагічнай абароне з’яўляецца ўсведамленне самога факта маніпуляцыі: “Стоп, маніпуляцыя!” Пры дэшыфроўцы чужых паводзін арыентуйцеся на адчуванні! Нават калі ваш розум можна падмануць, то ў сферы падсвядомасці вас...

Вынікі Тэатральнага куфра–2014: гран-пры ў Ірана, найлепшы рэжысёр з Румыніі і сцэнаграфія ў Маскве

Гран-пры XI Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар–2014. БДУ” атрымаў спектакль “Крэслы” па п’есе Эжэна Іянэска. Пастаноўку ажыццявіў тэгеранскі тэатр Papion (Іран). Адзначым, найвышэйшая ўзнагарода фестывалю – вынік глядацкага галасавання, які і вызначыў пераможцу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася на сцэне Рэспубліканскага Палаца прафсаюзаў у заключны дзень фестывалю, 27 верасня. Сёлета арганізатар мерапрыемства – упраўленне па справах культуры БДУ – адмысловых...

Кулінарная бітва: цыгане з “Табару” перамаглі фруктовых ніндзя, саловак, пампушак і хударлявак (+відэа)

Дождж і сонца вядуць бітву за наш штодзённы настрой, ужо выразна чутныя першыя крокі восені. Халады ўжо на шляху ў нашы дамы, і вельмі хутка вечары мы будзем бавіць у цяпле і ўтульнасці – дома. Можна будзе расслабіцца і прыемна правесці час на кухні гатуючы, запрасіць гасцей і пачаставаць іх сваімі кулінарнымі вынаходствамі. Студгарадок БДУ вырашыў праверыць, ці гатовыя студэнты...

У Мінску адкрылася выстава легендарнага нямецкага фатографа Арно Фішара

Сёння, 1 кастрычніка, ў Цэнтры Cучасных Мастацтваў  адкрылася выстава легендарнага нямецкага фатографа Арно Фішара, якая арганізавана сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску. У экспазіцыі прадстаўлена каля 140 работ, якія адлюстроўваюць розныя этапы творчасці аднаго з самых значных фотамастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Канцэпцыя выстаўкі належыць Інстытуту міжнародных сувязяў (ifa, Германія). Адпраўная кропка экспазіцыі – ранняя серыя работ «Сітуацыя Берлін»,...

Нашы юбіляры

08 верасня Чыгір Васіль Фёдаравіч, прафесар кафедры грама­дзянскага права 10 верасня Каратаеў Мікалай Адамавіч, вядучы інжынер-праграміст навучальнай лабараторыі эксплуатацыі ЭВМ 10 верасня Рабцаў Аляксандр Мікалаевіч, прафесар кафедры арганічнай хіміі 10 верасня Макеева Святлана Аляксандраўна, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі 11 верасня Кузняцова Іна Аляксандраўна, дацэнт кафедры паліталогіі 18 верасня Матузка Аляксандр Мікалаевіч, дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій 22...