Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі – «Настаўніцкая газета», nastgaz.by, «Звязда», zviazda.by (30.08). БДУ ўпершыню ўвайшоў у топ-500 ВНУ свету – АНТ, ex-press.by, minsknews.by, generation.by, newsbook.info, sb.by (16.09). Імпрэза Дня ведаў у БДУ – interfax.by (31.08), ТБ «24-ДОК», БелТА, minsknews.by, megacat.by (01.09). Пра загадчыка кафедры клеткавай біялогі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ Вадзіма Дзямідчыка – onliner.by, megacat.by, minsknews.by, mk.by...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае артыкулы

На факультэце міжнародных адносін БДУ пры спрыянні Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі плануецца выданне трынаццатага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассыланне па асноўных бібліятэках краіны. Трынаццаты зборнік выйдзе 30 студзеня 2015 года . Тэрмін падачы артыкулаў:...

Жыццё ў тэатры – усяго толькі адзін сезон, а сезон – гэта цэлае жыццё (Джозеф Манкевіч)

Ужо ў 11 раз БДУ гасцююць студэнцкія тэатры розных краін. 22 верасня “Тэатральны куфар” адкрылі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Незважаючы на кепскае надвор’е, удзельнікі, арганізатары і госці фестывалю ярка сустрэлі пачатак тэатральнага тыдня. Касцюмаванай акцыяй пачалося адкрыццё фестывалю яшчэ ля Нацыянальнай бібліятэкі. Едучы па запланаваным маршруце ад Нацыянальнай бібліятэкі да ПК прафсаюзаў, «арт-аўтобус» не раз спыняўся  на мінскіх вуліцах....

Весткі з рэктарата

МІЖНАРОДНЫ семінар «25 гадоў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ)» адбыўся 16 верасня ў БДУ. У ім бралі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, рэктар БДУ Сяргей Абламейка, кіраўнік палітычнай секцыі Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Ян Кікерт, альтэрнатыўны генеральны сакратар ЦЕІ Марджыт Вэстфельт, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, а таксама дыпламаты. Семінар прысвечаны ўмаца­ванню ролі...

БДУ ўпершыню ўвайшоў у 500 найлепшых універсітэтаў свету! (+відэа)

Па выніках апублікаванага нядаўна рэйтынгу ўніверсітэтаў свету вядомага брытанскага агенцтва QS (THE — QS World University Rankings), БДУ ўпершыню ўвайшоў у топ-500 найлепшых універсітэтаў свету і размясціўся ў групе ВНУ, якія займаюць 491–500 пазіцыю. Агенцтва QS ужо 10 гадоў ранжыруе ўнівер­сітэты свету, і ў даследаванне звычайна ўключаюц­ца толькі першыя 700–800 універсітэтаў, ці 3 % усіх існых універсітэтаў. На першым месцы...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  фізічнай оптыкі, заалогіі, міжнароднага турызму, ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  беларускай літаратуры і культуры, тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, экалагічнага і аграрнага права, агульнай матэматыкі і інфар­матыкі, міжнародных адносін, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі, фізічнай інфарматыкі і атамна-малекулярнай фізікі, вылічальнай матэматыкі, матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных, шматпрацэсарных сістэм і сетак, агульнай...

Пра новы дом ІБМТ. Гутарка з дырэктарам інстытута Уладзімірам Апанасовічам

1 верасня ўрачыста адкрыўся новы навучальны корпус Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. На цырымоніі прысутнічалі ганаровыя госці, у ліку якіх рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і эканомікі. Дырэктар ІБМТ Уладзімір АПАНАСОВІЧ адказаў на некалькі пытанняў, звязаных з пачаткам эксплуатацыі новага корпуса і падзяліўся планамі інстытута.  — Уладзімір Уладзіміравіч, для пачатку вельмі простае пытанне: калі...

Дзень горада: яркае свята ад БДУ для Мінска

13 верасня  Мінск святкаваў сваё 947-годдзе фэстамі, святочнымі канцэртамі і забаўляльнымі мерапрыемствамі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт размясціўся на пляцоўцы ў парку імя Міхаіла Паўлава, дзе прайшло свята «Квітней, мой родны Мінск!». Тут адбылося ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на найлепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі сярод устаноў, фірмаў і арганізацый раёна, а таксама звычайных гараджан. Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта...

Студгарадку споўнілася 40 год! Як прайшоў юбілей

Студэнцкі гарадок БДУ – гэта адна вялікая і дружная сям’я! 6 верасня яму споўнілася 40 гадоў! Як і ў любы юбілей, не абышлося без імпрэз, падарункаў і віншаванняў. Серыя святочных мера­прыемстваў пачалася 5 верасня з урачыстага пасяджэння з нагоды 40-годдзя студэнцкага гарадка, якое прайшло ў зале Савета БДУ. На ім прысутнічалі ганаровыя гос­ці, сярод якіх намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар...

У БДУ высветлілі, якой будзе бібліятэка будучыні

16 верасня ў БДУ прайшоў форум “Мультымедыйная бібліятэка ў адукацыйнай прасторы Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук”, на якім спрабавалі ўявіць ідэальнае кнігасховішча. У сценах мультымедыйнай бібліятэкі сабралася нямала выкладчыкаў, студэнтаў і проста цікаўных людзей, а ганаровым госцем быў дырэктар ФБ БДУ Пётр Міхайлавіч Лапо. За апошні час назапасілася шмат пытанняў, звязаных з тым, якія мінусы ёсць у...

Першы курс: Who is who? Вынікі залічэння ў БДУ 2014 года

 На дзённую бюджэтную форму навучання пры плане прыёму 2081 залічана 2054, адсотак выканання плана прыёму – 99 (у 2013 г. было залічана 2075). Сярод залічаных: 127 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд (у 2017 г. – 123); 2 лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 2013 г. – 3). 804 набралі 300 балаў і больш, што складае 54 % ад залічаных...