Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Дайджэст: БДУ ў СМІ

IХ Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету» (летняя школа журналістыкі ў БДУ) – БелТА, cis.minsk.by (02.06), ru.apa.az(09.06), 1 нац. канал Беларускага радыё, Белта,belniva.by, БелаПАН, sb.by (10.06), Белта (11.06), Радыё «Сталіца», belniva.by, vminsk.by (12.06),sb.by (14.06, 19.06). Міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва» ўпершыню прайшла ў БДУ – megacat.by (03.06), БелТА,Belniva.by/ “Сельская газета”,bdg.by, zviazda.by, mail.ru...

Правілы прыёму ў аспірантуру і дактарантуру на 2014 год у БДУ

Прыём асоб для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 № 561 і ад 16.12.2013 № 560. Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець: вышэйшую адукацыю; схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, канферэнцыях ці іншымі...

Магчымасці з БДУ: Аспiрантура ў Францыі

БДУ: Сяргей, добры дзень! Аспірантура за мяжой – гэта новая гісторыя ў нашым праекце. Як пачыналася яна ў Вашым жыцці? Сяргей: Яшчэ на старэйшых курсах я задумваўся пра працяг навучання за мяжой. Актыўна шукаць я пачаў прыкладна ў студзені 2013 года, калі вучыўся ў магістратуры па спецыяльнасці інфарматыка на ФПМІ БДУ. Тады я абышоў некалькіх прафесараў нашага ўніверсітэта, у тым...

Нясумныя выхадныя без грошай – лёгка!

Вось яны, доўгачаканыя выхадныя. Так хочацца правесці іх весела і цікава. Схадзіць у кіно, пасядзець з сябрамі ў кавярні, прабегчыся па крамах… Але вось няўдача – грошай зусім няма. Не варта адчайвацца! Выйсце ёсць заўсёды. Вядома, сон – гэта добрая справа. З яго можна і пачаць. А пасля таго, як вы добранька выспаліся, можна і пазабаўляцца. Чытанне ўлюбёных кніг ці...

Сесія здадзена. Куды падацца ў вольны час?

Нарэшце экзамены здадзены, сесія зачынена і з’явілася куча вольнага часу. Як бы яго правесці з карысцю? Чым заняцца? Куды схадзіць? Прапаную Вам некалькі варыянтаў няўрымслівых вакацый! 1. У апошні час набірае папулярнасць такі від актыўнага адпачынку, як верхавая язда. Коні не проста прыгожыя і разумныя жывелы, але яшчэ і выдатныя сябры: дапамагаюць зняць стрэс і падтрымліваць фізічную форму. Не дарма...

«… І працягваецца любоў ». У БДУ экспануецца фотавыстава, прысвечаная Мітрапаліту Філарэту (+ відэа)

Фотавыстава «… І працягваецца любоў», прысвечаная БДУ экспануецца ў будынку рэктарата. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, першы прарэктар Інстытута тэалогіі епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, а таксама кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Аўтарам здымкаў выступіў фатограф Мінскай епархіі Аляксандар Мізей. Прысвечана экспазіцыя жыццядзейнасці мітрапаліта Філарэта, ганаровага Экзарха ўсяе Беларусі і...

Журналістыка разводзіць па пазіцыях і аб’ядноўвае (+ відэа)

Час не стаіць на месцы, прапаноўваючы нам усе новыя магчымасці і назіраючы за тым, як мы іх выкарыстоўваем. Журналістыка як паказчык зменлівасці свету знаходзіцца ў дынаміцы, у штохвілінным сваім развіцці. Развіваецца разам з ей і чалавек. На шчасце, матэрыялу ў нашым свеце для пробы пяра хапае. А вось як зрабіць гэтых спроб менш для дасягнення выніку, неабходнага чытачу – аб...

Бежанцы: Хто яны і як паспрыяць іх інтэграцыіі? (+ відэа)

20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў, абвешчаны ў снежні 2000 г. Генеральнай асамблеяй ААН. Шмат каму, хто недзе чуе нязвыклае для нашага вуха слова ўцекачы, адразу ўяўляюцца рэгіёны глабальных катаклізмаў якімі ў апошні час сталі Сірыя, Егіпет, Ірак, Афганістан, а цяпер ужо і Украіна. З вялікім спачаваннем мы ставімся да насельніцтва гэтых краін, а таксама тых краін, якія вымушаны прымаць...

У Славакіі студэнт больш самастойны

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з уражаннямі студэнтаў, удзельнікамі розных адукацыйных праграм, ад навучання за мяжой. Гэтым разам прапануем займальнаую гутарку з студэнткай геафака Нінай Літвінкай, якая праходзіла стажыроўку у Славацкай Рэспубліцы. Добры дзень, Ніна. Вы ў нашым праекце першая дзяўчына. Вельмі гэтаму рады. Калі дазволіце, пачнём інтэрв’ю з нестандартнага пытання: вы шчаслівыя? Адказ: Добры дзень! Вядома, ТАК! “Шчасце – гэта...

Як я патрапіў у Венгрыю? Проста ўзяў і падняў руку

Вы любіце новыя магчымасці? Ведаеце замежную мову і жадаеце паспрабаваць сябе ў навучанні за мяжой? Толькі чулі пра стажыроўкі, і не ведаеце, з чаго пачаць? Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю запусціла праект “Магчымасці з БДУ”! Вы даведаецеся шмат карыснай інфармацыі ад студэнтаў, якія ўжо атрымалі гранты на навучанне за мяжой і гатовыя распавесці пра цяжкасці, радасці і свае ўражанні. Ім...

Юныя філосафы, рыхтуйце эсэ для паездкі ў Тарту!

Ў БДУ правядуць адборачны этап XXIII Міжнароднай алімпіяды па філасофіі сярод школьнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 10-х і 11-х класаў рэспубліканскіх сярэдніх навучальных устаноў. Адзначым, што ў гэтым змаганні Беларусь упершыню выступіла толькі сёлета. Фінал праходзіў 15-18 траўня ў Вільнюсе (Літва). Ад нашай краіны дэбютавалі адзінаццацікласнікі Ліцэя БДУ Аляксандра Гвоздзева і Павел Калінін. Падрыхтоўкай дзяцей займаліся выкладчык грамадазнаўства Ліцэя БДУ...