Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Будучыня ў навуцы (+ відэа)

Урачыстае ўшанаванне лаўрэатаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў адбылося 5 чэрвеня ў БДУ. У святочнай атмасферы маладых таленавітых даследчыкаў па­віншавалі міністр адукацыі Бела­русі Сяргей Маскевіч, рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, прад­стаўнікі НАН Беларусі, Дзяржаўна­га камітэта па навуцы і тэхналогіях нашай краіны і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Удзельнікамі цырымоніі сталі 80 студэнтаў і магістрантаў. Ім былі ўручаны дыпломы Міністэрства адукацыі...

Універсітэту патрэбны сучасны выкладчык

«Я сучасны выкладчык вядучай ВНУ» – па такой навучальнай праграме ў школе развіцця кампетэнцый прайшлі падрыхтоўку каля 100 выкладчыкаў БДУ ва ўзросце да 35 гадоў. Усяго ва ўніверсітэце працуе каля 500 маладых выкладчыкаў, якім патрэбныя веды для сваёй прафесійнай дзейнасці. «Раней у БДУ ўжо быў рэалізаваны праект школы лідара, – расказала нам начальнік упраўлення кадраў Наталля Няпеўная. – Аднак ён...

Эразмус Мундус: БДУ атрымаў найбольшую колькасць грантаў ў СНД на навучанне

Арганізацыйны збор удзельнікаў міжнароднай праграмы «Эразмус Мундус» адбыўся 2 чэрвеня ў будынку факультэта міжнародных адносін БДУ. «Эразмус Мундус» – між­народная адукацыйная праграма, накіраваная на пашырэнне патэнцыялу між­на­род­нага супрацоў­ніцтва ў галіне вышэйшай адука­цыі ўніверсітэтаў Еўрасаюза і краін СНД (Ар­меніі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны). Праграма фінансуецца за сродкі Еўрапейскага саюза і пад­трымлівае праекты, у рамках якіх арганізуюцца акадэ­міч­ныя абмены паміж...

БДУ спрыяе моладзевым праектам

Шэсць праектаў распрацавалі студэнты БДУ ў рамках працы новага цэнтра інавацыйных ідэй і праектаў Start-Up БДУ. Гаворка пра «Крэатыў-маркет», Be Here, Internet-BSU, турыстычны партал «Невядомая Беларусь», студэнцкае сацыяль­на-арыен­таванае рэкламнае агенцтва Showy і «Стварэнне і прасоў­ванне турыстычнага цэнтра на базе в. Прылукі». Прэзентацыя і абарона прац адбылася 26 мая падчас урачыстай цырымоніі ўручэння сертыфікатаў першым слухачам цэнтра Start-Up. Узнагароджаны былі 19...

Упершыню у БДУ адбыўся выпуск спартыўных журналістаў

Першы выпуск слухачоў спецыяльнасці «Спартыўная журналістыка» факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ адбыўся 29 мая. Дыпломы дзяржаўнага ўзору на ўзроўні вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «Спар­тыўны журналіст» атрымалі прад­стаўнікі розных сфер дзейнасці. Сярод іх: прэс-сакратары Беларускай тэніснай арганізацыі і ДУ ФК «Мінск», рэдактар Белтэлерадыё­кампаніі «Інтэрнэт-ТБ», рэдактар аддзела інтэрнэт-вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» і інш. Адзначым, што першы набор на...

Ад імя Жана Манэ

Двухдзённая міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва» адбылася 5–6 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Арганізаваны форум у рамках праграмы ЕС імя Жана Манэ. Удзельнікамі канферэнцыі сталі звыш 140 экспертаў і спецыялістаў у галіне еўрапейскай інтэграцыі, навукоўцаў і выкладчыкаў з Бела­русі, Балгарыі, Германіі, Іспаніі і Румыніі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы пра­рэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, кіраўнік...

Поспех у працы – гэта апынуцца ў патрэбны час і ў патрэбным месцы

  Наша гутарка з начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ГУН БДУ Аляксандрам ЗАХАРАВЫМ адбылася, як кажуць, па гарачых слядах, калі залу пасяджэнняў Савета БДУ асвятлілі лямпы тэлерэпарцёраў нацыянальных навінавых каналаў, а аб’ектывы камер не маглі змясціць усіх лаўрэатаў і намінантаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх прац. Аляксандр Георгіевіч – той чалавек, праз рукі якога прайшлі конкурсныя працы студэнтаў з усёй...

БДУ далучаецца да руху BookСrossing! Далучайся і ты!

З такім лозунгам сёння была адкрыта кніжная паліца ў БДУ. У праекце стартуюць 14 кніг розных жанраў і зместу. Кніжная шафа выстаўлена   ў калі­доры 1 паверха галоў­нага кор­пуса (крыло ўпраў­лення выхаваўчай работы з моладдзю). Яно і выс­тупіла аргані­затарам дадзенага руху ў БДУ. Што такое BookCrossing? Праект BookCrossing уз­нік у 2001 годзе па ініцыя­тыве спецыяліста па інтэр­нэт-тэхналогіях амерыканца Рона Хорнбэкера. Рух...

Прэзентуем уласную справу

  Каманды Цэнтра сістэмных даследаванняў праблем моладзі эканамічнага факультэта БДУ ў складзе выпускнікоў «Школы прадпрымальніцтва і менеджменту для моладзі. Уласная справа» ўдала выступілі на VI міжнародным чэмпіянаце «Моладзь у прадпрымальніцтве». Чэмпіянат праводзіўся ў рамках XI Гомельскага эканамічнага форуму–2014. Дарэчы, ён быў уключаны ў комплекс захадаў па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі гэтага года. «Моладзь у прадпрымальніцтве» – гэта міжнародная студэнцкая праграма,...

Весткі з рэктарата

ПАГАДНЕННЕ аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Банкам развіцця Бела­русі падпісалі 6 чэрвеня рэктар Сяргей Абламейка і старшыня БРБ Сяргей Румас. Яно прадугледжвае раз­віццё навучальнай інфраструк­туры і падрыхтоўку кваліфікаваных спе­цыя­лістаў у галінах банкаўскай дзей­насці і эканомікі. Найперш на базе банка будуць створаны філія­л кафедры карпаратыўных фінан­саў эканамічнага факультэта БДУ, а таксама моладзевая ла­­ба­­раторыя ў БДУ для патрэбаў банка. * * *...

Свята філолагаў у Вязынцы

24 мая 2014 года а 12-й гадзіне адбылося самае доўгачаканае мерапрыемства – патрыятычна-асветніцкая акцыя “Вязынка-2014”. Злёт студэнтаў на малой радзіме народнага паэта Беларусі ў філіяле музея Янкі Купалы ў Вязынцы па праве лічыцца галоўным святам філалагічнага факультэта БДУ і ўсяго Ўніверсітэта. У гэтым годзе “Вязынка-2014” была прымеркавана да знакавай падзеі – 75-годдзя філалагічнага факультэта БДУ. Свята складалася з 2-х частак....