Дыялогавыя пляцоўкі, студэнцкія даклады, квэст, чытанне вершаў: як у БДУ святкавалі Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы адзначалі ў БДУ на працягу тыдня, што ўжо стала добрай традыцыяй. Цікава, што менавіта ў гэты перыяд студэнты і выкладчыкі часцей размаўляюць па-беларуску. Карэспандэнты газеты наведалі факультэцкія мерапрыемствы, каб пачаставацца журфакаўскімі прысмакамі і паслухаць шмат цікавага на філфакаўскіх сустрэчах навукоўцаў. Адкрыццё Тыдня роднай мовы правялі ў фармаце дыялогавай пляцоўкі «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа». Як гэта...

Заснавальнікі клуба DailyGeek: «У нас заўсё­ды знойдзец­ца, з кім пагуляць, не абавязкова загадзя шукаць кампанію»

Любы, хто толькі захоча, можа адчуць сябе шпіёнам, баявым магам або шэрыфам на Дзікім Захадзе. Для гэтага трэба ўсяго толькі спусціцца ў падвал факультэта міжнародных адносін у суботу з 16.00 да 21.00 – у гэты час клуб настольных гульняў DailyGeek праводзіць штотыднёвую гульнятэку.  Заснавальнікі клуба і яго асноўная рухаючая сіла – загадчык культурна-масавага аддзела ўпраў­лення па справах культуры БДУ Іван...

Вышэйшая адукацыя з ухілам на практычны досвед: кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

Што-што, а трымаць у руках старажытнасць дакладна ўмеюць на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістфака БДУ. Пра атмасферу археалагічных раскопак, магчымасць знайсці скарб у наш час і прыметы археолагаў гутарым з загадчыцай падраздзялення кандыдатам гістарычных навук Палінай КУРЛОВІЧ. Большасць месца на працоўных сталах супрацоўнікаў гэтай кафедры займаюць скрынкі, пакуначкі і пакецікі, на якіх красуюц­ца нумары, умоўныя знакі і апісанні....

Найлепшы студэнт БДУ – 2022. Знаёмімся бліжэй з пераможцамі конкурсу праз кароткія інтэрв’ю

У конкурсе «Студэнт года – 2022» удзельнічалі 53 студэнты з 15 факультэтаў і падраздзяленняў БДУ. Газета «Універсітэт» сабрала гісторыі пераможцаў – тых, хто апынуўся на крок наперадзе. Найлепшая ў намінацыі «Навука» (па сацыяльных і гуманітарных кірунках) – чацвёртакурсніца эканамічнага факультэта Таццяна Астрэйка – характарызуе сябе як вясёлага, камунікабельнага, мэтанакіраванага, жыццярадаснага і захопленага чалавека. Дзяўчына расказвае, што сур’ёзная зацікаўленасць навукай прыйшла да...

Зацверджана новая рэдакцыя Правілаў прыёму ў ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня 2023 года падпісаў Указ № 2, якім зацвярджаецца новая рэдакцыя Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Правілы прыёму дапрацаваны з улікам вынікаў шырокага вывучэння грамадскай думкі і экспертных ацэнак, а таксама апрабацыі асобных нормаў у ходзе ўступнай кампаніі 2022 года. У цэлым абноўленымі правіламі прыёму захоўваецца замацаваная Кодэксам Рэспублікі...

2023 год абвешчаны Годам міру і стварэння

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб’яўлены годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Ключавымі напрамкамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці,...

Загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм АІПД НАН Беларусі Рыгор ПРАКАПОВІЧ: «Нельга баяцца робатаў, іх трэба любіць»

Гаварыць пра робатаў з прафесіяналам і закаханым у сваю працу спецыялістам – адно задавальненне, таму прапануем і вам пагрузіцца ў займальнае вандраванне ў свет робататэхнікі.  Загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм АІПД НАН Беларусі Рыгор ПРАКАПОВІЧ імкнецца далучыць маладых спецыялістаў да распрацоўкі робататэхнічных праектаў з дапамогай партнёрскага ўзаемадзеяння і ў рамках адукацыйнага працэсу падчас выкладання ў ВНУ і арганізацыях дадатковай адукацыі.  ...


Мудрасць і маладосць таленту

Да 70-годдзя дацэнта кафедры беларускай мовы і літаратуры Уладзіміра Навумовіча. Імя Уладзіміра Аляксандравіча Навумовіча добра вядомае шырокай літаратурнай грамадскасці. Пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, публіцыст, выкладчык роднай літаратуры, аўтар 9 манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, кніг прозы, больш за 350 навуковых арты­кулаў, папулярызатар гісто­рыі, літаратуры і культуры Беларусі, шчыры руплівец на ніве сучаснай літаратурнай навукі… Падчас вучобы на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філ­фака...

Конкурс «БДУ ў тваім фармаце-2012»

29 лістапада ў актавай зале Інстытута журналістыкі пры вялікай колькасці творчай моладзі нашага ўніверсітэта былі падведзены вынікі студэнцкага конкурсу відэаролікаў і фатаграфій «БДУ ў тваім фармаце». Сярод фатаграфій най­леп­шымі ў намінацыі «Асобы БДУ» прызнаныя працы аўтараў Антона Шункова (1 месца, ФПМІ); Таісіі Шабуні (2 месца) і Яўгеніі Давыдкі­най (3 месца, ІБМТ). У намінацыі «Мой горад» першае месца заслу­жылі Антон Сцяшко...

Ні дня без усмешкі (Змяць граніт у складкі)

  Студэнцтва – вясёлая пара. Спраўдзіць гэту агульнавядомую ісціну дапаможа факультэцкі фальклор: анекдоты, байкі, забаўныя выказванні выкладчыкаў і «ляпсусы» студэнтаў… Анекдоты ДІКСТ Два супрацоўнікі арганізацыі, у якой студэнт праходзіць практыку, назіраюць за сваім падапечным: – Во, хоць даведаемся, як людзі працуюць… * * * Размова перад фізкультурай: – Пашка, а ты што тут робіш? Цябе ж, здаецца, выключылі… – Дык...

Паспытаем дэканаў. А ці праўда, што…

17 лістапада ўсё прагрэсіўнае студэнцтва адзначае Міжнародны дзень студэнта. Хто, як не дэканы, найбольш ведае сваіх выхаванцаў? Мы звярнуліся да некаторых кіраўнікоў з жартаўлівым пытаннем наконт стэрэатыпаў, якія датычацца таго ці іншага факультэта. Дэкану факультэта між­народных адносін Віктару ШАДУРСКАМУ: – Існуе меркаванне, што ФМА рыхтуе нявест для замежных жаніхоў, а таксама што ўсе вашы студэнты ездзяць на заняткі на інша­марках…...

Творчасць выкладчыкаў. Ганна Ліцьвінка

Гэтыя вершы былі напісаныя каля 20 гадоў таму яшчэ падчас вучобы ў БДУ і хутка пасля яе. Студэнцкае асяроддзе, юнацкія спадзевы і няпэўнасць у будычыні зрабілі вельмі ранімым успрыняцце рэчаіснасці. На дзіва ўсе моманты, што краналі душу ў той час, не страцілі сваёй надзённасці і зараз. Нездарма кажуць: творчасць — мост у вечнасць. Хацелася б перакінуць той мосцік да сённяшніх...

Творчасць выкладчыкаў. Фёдар Ломаўцаў

Байкал В Белой Руси голубое озеро Нарочь, Весной зеленея, любимого заждалось. Из Сизой Руси суровый, студёный Байкал На сверкающих молниях к ней не прискакал. Осенью косы то золоты, то русы. Из голубики, клюквы, брусники бусы. Зорькой подпоясана, синеока, круглолица, В ожерелье лесов … хороша девица. Не только вчера их чайки видели вместе. Не пора ль подругам завидовать невесте? Заревом вышита...

Беларусь умацоўвае статус касмічнай дзяржавы

Упершыню ў Беларусі прайшла канферэнцыя ААН па космасе. Навуковы форум «Выкарыстанне касмічных тэхналогій для сацыяльна-эканамічнага развіцця краін» працаваў з 11 па 15 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яго арганізатарам выступіла Упраўленне Арганізацыі Аб’ядна­ных Нацый па пытаннях касмічнай прасторы (UN-OOSA) пры падтрымцы фонду «За бяспечны свет» (SWF). Старшынёй праграмнага камітэта быў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Урачыста адкрывалі канферэнцыю першы намеснік...

Прафесары пра праблемы навукі і адукацыі

Навукова-метадалагічны семі­нар «Актуальныя праблемы развіц­ця навукі, адукацыі, культуры» запрасіў прафесараў, маладых выкладчыкаў і навукоўцаў БДУ на сваё першае пасяджэнне. СЕМІНАР ЯК СВАБОДНАЯ ДЫСКУСІЯ «Сёння вельмі важна асэнсаваць, на якім этапе развіцця мы знаходзімся і якой павінна быць адукацыя ў найбліжэйшы час. У аўдыторыях шмат размоў вядзецца пра тое, хто такі выкладчык ва ўніверсітэце, ці дастаткова для адукацыйнага працэсу яго асобы...