Навуковыя дасягненні дзяржаўнага і міжнароднага значэння
У лістападзе 2013 г. БДУ адзначыў 50-годдзе стварэння адзінага цэнтра, які аб’яднаў усе навуковыя калектывы і ўзяў на сябе каардынацыю навуковай дзейнасці спачатку ўніверсітэта, а затым і ўсяго комплексу БДУ. Гісторыя развіцця самога падраздзялення ад навукова-даследчага сектара (НДС) да Галоўнага ўпраўлення навукі з’яўляецца яркім адлюстраваннем пастаянна нарастальных маштабаў навуковых даследаванняў у БДУ, разгалінавання навуковай інфраструктуры, рашэння новых задач, якія дыктуюцца...