Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


Нашы юбіляры

01 лістапада Усоўская Эліна Аркадзьеўна, загадчыца кафедры культуралогіі, факультэт сацыякультурных камунікацый 01 лістапада Яцэвіч Кацярына Аляксандраўна, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, факультэт міжнародных адносін 02 лістапада Толсцік Аляксей Леанідавіч, загадчык кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі, фізічны факультэт 04 лістапада Давідовіч Ганна Аляксандраўна, дацэнт кафедры псіхалогіі, факультэт філасофіі і сацыяльных навук 04 лістапада Каклеўскі Аляксандр Уладзіміравіч,...

Дзень маці ў БДУ: добрая штогадовая традыцыя

Кожны год БДУ святкуе Дзень маці: гэта не толькі павага да родных, а яшчэ і шанаванне выкладчыц і супрацоўніц універсітэта. Як прайшла галоўная імпрэза агульнаўніверсітэцкага свята і які сэнс у яго укладаюць арганізатары, даведалася газета «Універсітэт». Акцыю ў галоўным корпусе БДУ «Павіншуем нашых мам разам» падрыхтавалі УВРМ, прафкам БДУ і цэнтр валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта. Кожны мог падпісаць прыгожую паштоўку, малюнак...

Жыве фальклор малой радзімы. Размова з прафесарам Ірынай Казаковай

Трыццаць гадоў уваходзіць ва ўніверсітэцкую аўдыторыю доктар філалагічных навук прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ірына КАЗАКОВА. Яна ўзначальвае «Саюз жанчын БДУ», з’яўляецца намеснікам старшыні пярвічнай арганізацыі «Белая Русь». Мы пагаварылі з ёй пра значныя праекты, пра сувязь з малой радзімай, пра далучэнне студэнтаў да скарбаў беларускай традыцыйнай культуры. Малая радзіма – самая ўсходняя кропка краіны Ірына Валер’еўна нарадзілася ў Мінску,...

Што было б, калі б не было “КЛУмБы”? Клуб аматараў мастацкага слова справіў юбілейную вечарыну

“Жыве, “КЛУмБа”, жыве!” — такая думка з’яўлялася ў кожнага, хто прыйшоў на вечарыну клуба аматараў мастацкага слова, каб у добрай кампаніі адзначыць пяцігадовы юбілей аб’яднання. У гэты восеньскі вечар у гасціннай зале бібліятэкі факультэта міжнародных адносін гучалі добрыя вершы, вясёлыя песні, настальгічныя ўспаміны. Клумбаўцы і іх сябры разышліся толькі праз тры гадзіны, калі ў чытальную залу ўнеслі святочны вішнёвы пірог...

Прылегчы і памаляваць: што прапануюць зоны рэкрэацыі на хімічным факультэце?

Пакуль універсітэт толькі распрацоўвае праект пра зону адпачынку на кожным факультэце, хімічны факультэт ужо паклапаціўся пра сваіх студэнтаў. Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Жанны Цабкала, намесніка дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, некалькі такіх месцаў з’явілася ў бібліятэцы, калідорах і кабінетах факультэта. Жанна Анатольеўна апякуецца праектамі «Віртуозы навукі БДУ» і «Экастыль БДУ». Пад няпростай назвай «зона псіхалагічнай разгрузкі» хаваюцца прыемныя сэрцу...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага турызму; рускай мовы; аналітычнай хіміі; высокамалекулярных злучэнняў; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі беларускай літаратуры, англійскага мовазнаўства; рускай літаратуры; міжнародных адносін; высокамалекулярных злучэнняў; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: рускай мовы; неарганічнай хіміі; радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій; электрахіміі; грамадзянскага працэсу і працоўнага права; крымінальнага права; грамадзянскага права; батанікі; геаграфічнай экалогіі; міжнароднай журналістыкі; літаратурна-мастацкай крытыкі; перыядычнага...

БДУ ў СМІ

БДУ ўвайшоў у прэстыжны сусветны рэйтынг Times Higher Education (THE) – БелТА, sputnik.by, zviazda.by, «Мінск-Навіны», interfax.by, aif.by, ej.by, news.21.by (12.09), Беларусь-24 (13.09). Удзел БДУ ў Кітайскім міжнародным прамысловым кірмашы (CIIF) – sb.by, БелТА, edu.gov.by (16.09), СТБ, news.21.by, adukar.by (17.09), АНТ (20.09). Пра ўкараненне ў БДУ ўнікальнага шматфункцыянальнага інтэлектуальнага пасведчання супрацоўніка – zviazda.by, БелТА (17.09). Пра фэст актыўнага ладу жыцця БДУ...

Нашы юбіляры

04 кастрычніка Яскевіч Аркадзь Уладзіміравіч, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі 05 кастрычніка Барздоў Георгій Мікалаевіч, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 09 кастрычніка Рудэнка Наталля Іванаўна, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу 12 кастрычніка Ксенда Вольга Рыгораўна, дацэнт кафедры псіхалогіі 13 кастрычніка Мянькоўскі Вячаслаў Іванавіч, прафесар кафедры гісторыі Расіі 14 кастрычніка Латышава Вікторыя Аляксандраўна, дацэнт кафедры крыніцазнаўства 15 кастрычніка...

Анатоль Мінько пра малую радзіму: «Карані фарміруюць нас…»

Імя Анатоля МІНЬКО, загадчыка кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі фізічнага факультэта БДУ, нядаўна было занесена ў кнігу народнай славы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Мы пагаварылі з прафесарам пра малую радзіму, навуку і маладое пакаленне. «Малая радзіма – гэта ў першую чаргу старадарожская зямля маіх продкаў» Малая радзіма для ўсіх становіцца падмуркам, на якім узводзіцца будучыня. Карані фарміруюць нас, даюць...

«Забрала документы, но вернулась, потому что нравится и учеба, и город». Дважды студентка БГУ из Казахстана

В Елене Дротенко не сразу признаешь иностранку. 21-летняя студентка факультета психологии и социальных наук приехала учиться в БГУ из Казахстана. Своим призванием девушка выбрала медицинскую психологию и сейчас заканчивает третий курс. Газета «Университет» расспросила Елену о профессии и жизни в Беларуси и, конечно, учебе в БГУ. По семье Елены Дротенко можно изучать историю: россияне бабушка и дедушка поехали на освоение...

Жаночае лідарства. АБСЕ правяла для студэнтак БДУ трэнінг

Студэнткі і магістранткі БДУ на пяць дзён адправіліся ў САК «Брыганціна», каб развіць свае лідарскія навыкі. З 2 па 5 верасня дзяўчаты прайшлі трэнінг, які падрыхтавалі супрацоўнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Уласны лідарскі стыль, гендарная роўнасць, актывізм і англамоўная камунікацыя – вось чым былі напоўнены гэтыя дні. «У Беларусі адзін з самых высокіх паказчыкаў удзелу жанчын...