Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


YFM 7.0: творчасць аб’ядноўвае

Вось і адгрымеў самы яркі фестываль першакурснікаў – YFM 7.0. Яшчэ не паспелі сціхнуць віншаванні, а студэнты ўжо з захапленнем расказваюць пра свае выступленні. У гэтым годзе фестываль меў тэму «Легенды». 31 кастрычніка на сцэне Ліцэя БДУ госці мерапрыемства сустрэлі самыя нечаканыя ўвасабленні: вядомыя асобы, казкі, гісторыі, фільмы і нават цэлыя эпохі. Асабліва вылучылася тройка пераможцаў: каманда эканамічнага факультэта «Безаблічныя», каманда...

Прэзідэнт падпісаў указы аб назначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указы № 367 “Аб назначэнні выбараў дэпутатаў” і № 368 “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”. У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі гэтыя дакументы прадугледжваюць правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года,...

Пляцоўка для ўзаемаабмену сэнсамі

Менавіта так можна лаканічна апісаць дзейнасць філасофска-багаслоўскага клуба «Эйдас», які ўжо трэці год прымае гасцей у Інстытуце тэалогіі БДУ. Пра тое, што робіць гэта месца адметным, гутарым з куратарамі і ўдзельнікамі аб’яднання. «Цэльныя веды» і дух дыскусій Адметна, што ініцыятыва стварэння клуба зыходзіла адначасова і «зверху», і «знізу». Некалькі гадоў таму на Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях да загадчыка кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі...

Ад кастамізацыі – да МТСіка: у БДУ прайшоў конкурс студэнцкіх ініцыятыў Space Hackathon with МТС

Трохдзённы конкурс інавацыйных рашэнняў аб’яднаў студэнтаў з усёй краіны, прапануючы пераможцам атрымаць прыз 5000 беларускіх рублёў і вопыт узаемадзеяння з буйным прадстаўніком бізнесу. Арганізатарам падзеі сталі стартап-цэнтр БДУ і кампанія мабільнай сувязі МТС. – Мы заўсёды шукаем кампаніі, якія зацікаўлены ў свежых ідэях студэнтаў і інавацыйных рашэннях для ўнутраных праектаў. Атрымалася наладзіць кантакты з кампаніяй МТС, паколькі агульныя інтарэсы ў...

Чуць і быць пачутым: праект «Дыялог рэктара са студэнтамі» рэалізуецца ў БДУ

Праект «Дыялог рэктара са студэнтамі» рэалізуецца ў БДУ. Гэта сацыяльна значная ініцыятыва, якая накіравана на фарміраванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, інфармацыйнай пісьменнасці і далучэнне яе да карпаратыўных каштоўнасцяў БДУ. Праект прадугледжвае стварэнне адкрытага камунікатыўнага асяроддзя для даверных і свабодных зносін кіраўніцтва ВНУ са студэнтамі. Яго запуск стаў вынікам запыту моладзі на экспертныя сустрэчы для абмеркавання грамадска-палітычных, кіраўнічых, патрыятычных, сацыяльных...

Тры ў кубе: клуб аматараў мастацкага слова «КЛУмБа» БДУ адзначыў свой дзявяты дзень нараджэння

Спектакль, квест, літаратурная «мафія» – у якіх толькі фарматах не праходзілі дні нараджэння аб’яднання. Сёлета падмуркам святочнага вечара стала адкрыццё літаратурнай кавярні «НЕслуЧАЙНАЯ встреча» ў сценах Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. «Персаналам» на пляцоўцы сталі яе супрацоўнікі, а ў ролі адміністратара выступіла кіраўнік клуба член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Роўда. – Падрыхтоўка да дня нараджэння «КЛУмБы» з кожным годам становіцца для нас...

Люстэрка беларускага турызму

Нядаўна кафедра міжнароднага турызму на факультэце міжнародных адносін БДУ адзначыла сваё 25-годдзе! Гэта падзея стала падставай не толькі для віншаванняў, але і для абмеркавання перспектыў развіцця турыстычнага бізнесу ў Беларусі. Менавіта выпускнікі міжнароднага турызму ўплываюць на працу гэтай сферы. За навучаннем кожнага з іх назіраў нязменны загадчык кафедры Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч. Ён падзяліўся з нашай рэдакцыяй, як развівалася кафедра на...

З ліфтам за панібрата: працоўны дзень з ліфцёрам галоўнага корпуса БДУ

Для сучаснага свету, дзе ўсё хутка змяняецца, ліфцёр у пэўнай ступені экзатычная прафесія. Бясспрэчна, яна далёка не маладая, але, калі спытаць, чым займаюцца такія спецыялісты, мала хто дакладна пералічыць іх абавязкі. Таму наш карэспандэнт разам з ліфцёрам галоўнага корпуса БДУ Кацярынай ЛЯБОШКІНАЙ даведалася больш пра гэту прафесію. Штурвал не толькі на караблі Ліфцёры прыходзяць ва ўніверсітэт а восьмай гадзіне раніцы....