Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава сустрэлася са студэнтамі БДУ

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава 16 лютага сустрэлася са студэнтамі БДУ. «Рада быць ізноў у сценах вядучай ВНУ ў краіне – БДУ. Я папрасіла, каб сёння тут прысутнічалі толькі студэнты – без выкладчыкаў, рэктара. Проста хачу з вамі пагутарыць, давяду да вас інфармацыю, якой хацела б падзяліцца. І давайце дамовімся: вы мне задаяце любыя пытанні, якія вас...

Падрыхтоўка да электаральнай кампаніі ў БДУ

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ праходзіць нямала мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прававой дасведчанасці супрацоўнікаў і студэнтаў. Адна з іх адбылася на вучэбна-метадычным савеце ўніверсітэта. Дакладчыкамі выступілі дэкан юрыдычнага факультэта Андрэй Шыдлоўскі, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Вольга Пабярэжная і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Віктар Сухапараў. Па словах Андрэя Шыдлоўскага, па папярэдніх падліках 40% зарэгістраваных кандыдатаў...

Электаральны дыялог

Дыялогавая пляцоўка «Выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь: асноўныя стадыі і навацыі заканадаўства» прайшла 24 студзеня з удзелам намеснікаў дэканаў і куратараў навучальных груп усіх факультэтаў універсітэта. У якасці спікераў выступілі адвакат-медыятар Мінскай абласной калегіі адвакатаў Алеся Церашкова і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Віктар Сухапараў. Эксперты расказалі пра адзіны дзень галасавання, яго новаўвядзенні, актыўную фазу падрыхтоўкі да выбарчай...

Выбарчае заканадаўства ад А да Я праз прызму практыка

ФМА БДУ стаў месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі «Навелы ў выбарчым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь». Запрошаным выступоўцам мерапрыемства, прымеркаванага да адзінага дня галасавання, стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Сяргей Сівец. Сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта прайшла ў фармаце гутаркі. Удзельнікі абмеркавалі змены і дапаўненні ў выбарчы кодэкс краіны, не абышлі ўвагай аптымізацыю сістэмы выбарчых...

Партыйная школа – унікальны праект БДУ

У БДУ пачала дзейнасць «Партыйная школа», агульнарэспубліканскі адукацыйны праект Беларускай партыі «Белая Русь». Яго мэта – фарміраванне цэласнага ўяўлення пра шматпартыйную сістэму і ролю партый у дзяржаўным будаўніцтве. Цэнтральным мерапрыемствам ва ўніверсітэце сталі тыднёвыя навучальныя курсы «Парталогія», арганізаваныя напярэдадні адзінага дня галасавання. У распрацоўцы навучальнай праграмы ўдзельнічала экспертная група некалькіх факультэтаў БДУ: гістарычнага, юрыдычнага, журналістыкі, філасофіі і сацыяльных навук. Удзельнікамі...

БДУ як пляцоўка для фарміравання грамадска–палітычнай думкі

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ прайшоў шэраг асветніцка-адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных выбарчаму праву. Сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта праводзіла адміністрацыя УВА, кіраўнікі падраздзяленняў, а таксама запрошаныя госці. За гэты час выступоўцамі станавіліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі...

Калейдаскоп навукі: аспіранты БДУ адзначаны стыпендыяй Прэзідэнта

7 аспірантаў БДУ атрымалі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтым спісе даследчыкі, якія дасягнулі значных навуковых і практычных поспехаў у галіне тэхнічных, фізіка-матэматычных, палітычных, філалагічных і гістарычных навук. Аспірант механіка-матэматычнага факультэта Яўген Аўдзейчык удастоены ўзнагароды за распрацоўку мадэляў руху кропель на дыску, які круціцца, і алгарытму рашэння ўраўненняў раўнавагі абмежаваных восесіметрычных пластоў вадкасці. Ён заняўся гідрамеханікай на трэцім курсе. Гэта...


«Віват, студэнт БДУ»

12 верасня ў Палацы спорту прайшло галоўнае свята першакурснікаў «Віват, студэнт БДУ». Асаблівая ўвага была нададзена афіцыйнай частцы мерапрыемства, падчас якой прайшло шэсце дэканаў факультэтаў, а рэктар БДУ Андрэй Кароль павітаў усіх студэнтаў. Акрамя таго рэктар уручыў аднаму з першакурснікаў сімвалічны студэнцкі білет. Гэтым першакурснікам аказаўся студэнт эканамічнага факультэта Захар Панфіловіч. Менавіта Захар з’яўляцца адным з нямногіх, хто змог набраць...

«Першакурснік-FEST»

Танцы, песні і сотні шчаслівых усмешак запоўнілі ўтульны ўнутраны дворык БДУ 8 верасня. Нядаўнія абітурыенты завяршылі свой першы навучальны тыдзень у новым статусе, і пад скляпеннямі alma mater іх чакала свята! «Першакурснік-FEST» прывітаў студэнтаў яркімі стэндамі і фотазонамі. На больш чым 20 інтэрактыўных пляцоўках госці маглі паспрабаваць сябе ў розных напрамках дзейнасці і весела правесці час. На навуковай пляцоўцы актывісты...

Аматар біялогіі з банка даных адорнай моладзі краіны — другакурсніца Настасся Сяменавых

Другакурсніца біялагічнага факультэта Настасся СЯМЕНАВЫХ (спецыяльнасць «біялогія», напрамак – біятэхналогія) мае сярэдні бал 9,6, займаецца самаразвіццём і актыўнічае ў ССЯАН на факультэце. А яшчэ яна ўваходзіць у банк даных адоранай моладзі краіны. Выдатніцай мая суразмоўца была заўсёды: жодзінскую СШ №6 дзяўчына скончыла з залатым медалём і «дзясятачным» атэстатам. Аднак большую частку яе вучнёўскага жыцця займаў удзел у школьных, раённых, абласных...

Лірычны фізік з хімфака: другакурснік Кірыл Мароз пра пошук сябе і ўключэнне у банк даных адоранай моладзі

Стыпендыят банка даных адоранай моладзі студэнт хімічнага факультэта БДУ Кірыл Мароз толькі скончыў другі курс, але ўжо паспеў зразумець, чым хоча займацца ў далейшым. Пагутарылі з хлопцам пра шлях да прызнання і планы на будучыню. Кірыла можна апісаць як амбіцыйнага маладога чалавека, што знаходзіцца ў пастаянным пошуку сябе. Студэнт кажа, што ў ім гарыць іскра пазнання, без якой яму нікуды:...

Аб’явы ў газеце №7(2272) ад 18 ліпеня 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №7(2272) ад 18 ліпеня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Шукала на лініі: на змене з кіроўцам

Менавіта так гавораць калегі вадзіцеля аўтагаспадаркі БДУ Мікалая Шукалы, калі той заступае на змену. Пра тое, з чаго складаецца яго працоўны дзень і простае чалавечае шчасце, падчас змены са спецыялістам даведаўся карэспандэнт газеты «Універсітэт». «Тармазы – наша жыццё» Мікалай Шукала працуе на машыне, якая замацавана за цэнтрам грамадскага харчавання БДУ. Ён і трое яго калег абслугоўваюць 18 сталовых і буфетаў...