Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


«Першакурснік-FEST»

Танцы, песні і сотні шчаслівых усмешак запоўнілі ўтульны ўнутраны дворык БДУ 8 верасня. Нядаўнія абітурыенты завяршылі свой першы навучальны тыдзень у новым статусе, і пад скляпеннямі alma mater іх чакала свята! «Першакурснік-FEST» прывітаў студэнтаў яркімі стэндамі і фотазонамі. На больш чым 20 інтэрактыўных пляцоўках госці маглі паспрабаваць сябе ў розных напрамках дзейнасці і весела правесці час. На навуковай пляцоўцы актывісты...

Аматар біялогіі з банка даных адорнай моладзі краіны — другакурсніца Настасся Сяменавых

Другакурсніца біялагічнага факультэта Настасся СЯМЕНАВЫХ (спецыяльнасць «біялогія», напрамак – біятэхналогія) мае сярэдні бал 9,6, займаецца самаразвіццём і актыўнічае ў ССЯАН на факультэце. А яшчэ яна ўваходзіць у банк даных адоранай моладзі краіны. Выдатніцай мая суразмоўца была заўсёды: жодзінскую СШ №6 дзяўчына скончыла з залатым медалём і «дзясятачным» атэстатам. Аднак большую частку яе вучнёўскага жыцця займаў удзел у школьных, раённых, абласных...

Лірычны фізік з хімфака: другакурснік Кірыл Мароз пра пошук сябе і ўключэнне у банк даных адоранай моладзі

Стыпендыят банка даных адоранай моладзі студэнт хімічнага факультэта БДУ Кірыл Мароз толькі скончыў другі курс, але ўжо паспеў зразумець, чым хоча займацца ў далейшым. Пагутарылі з хлопцам пра шлях да прызнання і планы на будучыню. Кірыла можна апісаць як амбіцыйнага маладога чалавека, што знаходзіцца ў пастаянным пошуку сябе. Студэнт кажа, што ў ім гарыць іскра пазнання, без якой яму нікуды:...

Аб’явы ў газеце №7(2272) ад 18 ліпеня 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №7(2272) ад 18 ліпеня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Шукала на лініі: на змене з кіроўцам

Менавіта так гавораць калегі вадзіцеля аўтагаспадаркі БДУ Мікалая Шукалы, калі той заступае на змену. Пра тое, з чаго складаецца яго працоўны дзень і простае чалавечае шчасце, падчас змены са спецыялістам даведаўся карэспандэнт газеты «Універсітэт». «Тармазы – наша жыццё» Мікалай Шукала працуе на машыне, якая замацавана за цэнтрам грамадскага харчавання БДУ. Ён і трое яго калег абслугоўваюць 18 сталовых і буфетаў...