Аб’явы ў газеце №3(2281) ад 29 сакавіка 2024 года
Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №3(2281) ад 29 сакавіка 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).
Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №3(2281) ад 29 сакавіка 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).
Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...
«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...
Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...
Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...
Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...
У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...
Даследчыкі навукова-вытворчага цэнтра харчовых тэхналогій УП «Унітэхпрам» БДУ распрацавалі дзве новыя харчовыя дабаўкі – сумесь для выпечкі хлеба «Вера» і фітакомплекс «Маяк». Пра навінкі і вытворчы працэс пагутарылі з начальнікам падраздзялення Таццянай МАДЗІЕЎСКАЙ. Па яе словах, абедзве распрацоўкі ўвайшлі ў серыю «Ежа разумнага горада», якая ўлічвае асаблівасці жыццёвага ўкладу сучаснага чалавека і забяспечвае арганізм важнымі элементамі. Усе прадукты серыі забяспечваюць...
Зусім нядаўна цяжка было сабе ўявіць, што крывацёк спыняецца з дапамогай сурвэтак, а самі яны хутка расшчапляюцца без шкоды для здароўя. Супрацоўнікі Навукова-вытворчага цэнтра фармацэўтычнай дзейнасці ўнітарнага прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ» даказалі адваротнае. Цяпер іх распрацоўку – айчынныя гемастатычныя сурвэткі – змогуць выкарыстоўваць як установы аховы здароўя, так і людзі, якія не маюць спецыяльнай медыцынскай адукацыі. Як паведаміў галоўны спецыяліст па...
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава 16 лютага сустрэлася са студэнтамі БДУ. «Рада быць ізноў у сценах вядучай ВНУ ў краіне – БДУ. Я папрасіла, каб сёння тут прысутнічалі толькі студэнты – без выкладчыкаў, рэктара. Проста хачу з вамі пагутарыць, давяду да вас інфармацыю, якой хацела б падзяліцца. І давайце дамовімся: вы мне задаяце любыя пытанні, якія вас...