Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Захавальнікі кніжных помнікаў

У гэтым падраздзяленні Фундаментальнай бібліятэкі БДУ працуе ўсяго 6 работнікаў. Але на калектыве ў пэўнай ступені адлюстроўваецца сэнс прыказкі «Хоць маленькі, але ўдаленькі». Знаёмцеся – аддзел гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў. Падраздзяленне вядзе сваю гісторыю з 1977 года і ў мінулым годзе адзначыла 45-гадовы юбілей. Да 2013 года яно называлася аддзелам рэдкай і каштоўнай кнігі і першапачаткова стваралася для...

БДУ актывізуе супрацоўніцтва з ВНУ Зімбабвэ

Гэта пытанне стала ключавым падчас сустрэчы рэктара Андрэя Караля з міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Зімбабвэ Амонам Мурвіра. Абмеркаванне адбылося 16 мая ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі кіраўнікоў зімбабвійскіх устаноў адукацыі і арганізацый у БДУ. Галоўнай мэтай наведвання Беларусі і ў прыватнасці БДУ міністр назваў умацаванне наяўных дамоўленасцяў, напаўненне іх прадметным зместам і развіццё...

Забыццю не падлягае

4 мая ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта прайшло мерапрыемства ў гонар Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Супрацоўнікі і навучэнцы БДУ ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання. Першы прарэктар БДУ Дзмітрый КУРЛОВІЧ павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём Перамогі і адзначыў важнасць захавання памяці пра гэту гістарычную падзею: – Для мяне гэтае свята і сумнае, і радаснае. Чатыры кровапралітныя гады...

БДУ і Куба: новыя вектары супрацоўніцтва

Дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам Андрэем КАРАЛЁМ наведала Кубу з 17 па 22 красавіка. Вынікам візіту стаў падпісаны пакет дакументаў пра адукацыйна-навуковае супрацоўніцтва з кубінскімі ВНУ. Сёння БДУ мае чатыры доўгатэрміновыя дамовы з кубінскімі ўстановамі. Адной з іх з’яўляецца дамова з Гаванскім універсітэтам – вядучым і найстарэйшым у сваёй краіне (заснаваны ў 1728 годзе). Старт афіцыйнай праграме дала сустрэча...

Аб’явы ў газеце №5(2270) ад 23 мая 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №5(2270) ад 23 мая 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Што можа прымусіць абітурыента праехаць амаль 3500 кіламетраў?

Будучая студэнтка факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Дар’я Віхарава прыехала паступаць у наш універсітэт з далёкага Нарыльска. Гэта рашэнне яна прыняла яшчэ ў 2019 годзе. Тады дзяўчына сачыла ў сацыяльных сетках за акаўнтам абітурыенткі з Оршы, у якім тая расказвала пра сваё паступленне ў БДУ. У сваім жаданні атрымаць адукацыю ў Беларусі Дар’я не сумнявалася. Яшчэ з ранняга дзяцінства яна праводзіла...

Старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ Сяргей Снегіроў: «Каратэ не від спорту. Гэта філасофія і шлях»

Каратэ – адзін з мноства відаў усходніх адзінаборстваў. Ён узнік у Японіі ў ХІХ стагоддзі, у канцы ХХ стагоддзя з’явіўся ў кінематографе і з экранаў распаўсюдзіўся ў масах, а цяпер папулярны і ў студэнцкім асяроддзі нашага ўніверсітэта. Адрозніць каратэ ад іншых відаў адзінаборстваў і разабрацца ў яго філасофіі нам дапаможа старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ Сяргей Мікалаевіч...