Пра сайт

Новы сайт «Унiверсiтэта» выходзіць у сацыяльныя сеткі

У сучаснай інфармацыйнай прасторы існаванне традыцыйнага друкаванага СМІ ўжо немагчыма без наяўнасці яго функцыянальнага электроннага дадатка. Пазначаная тэндэнцыя закранула і карпаратыўныя выданні, да якіх адносіцца і газета БДУ «Унiверсiтэт».

head_ib_683883У лютым 2014 года сайт газеты «Унiверсiтэт» www.gazeta.bsu.by набыў новы дызайн і стаў больш лёгкім для ўспрымання наведвальнікаў. Змены закранулі не толькі вонкавы выгляд. Новы вэб-рэсурс у параўнанні з папярэднім не супадаў цалкам з друкаваным выданнем. На сайце ў рэжыме рэальнага часу пачалі публікавацца матэрыялы і артыкулы, якія рэдакцыя не заўсёды мела магчымасць размяшчаць у друкаванай версіі. Побач з кожным артыкулам паказваецца час яго размяшчэння. Гэта дазваляе ў рэжыме анлайн заўсёды заставацца ў курсе найбольш значных падзей, якія адбываюцца ў БДУ.

Пры распрацоўцы канцэпцыі рэсурса быў улічаны вопыт вядучых беларускіх і замежных інтэрнэт-СМІ. У верхняй частцы размешчана слайд-шоу. Там знаходзяцца найбольш важныя публікацыі кожнага нумара. Асабліва прапрацавана лінейка меню пад шапкай сайта, пад вылучанымі кнопкамі размешчана канкрэтная і карысная інфармацыя. Абноўленая навiгацыя эканоміць час чытача і канцэнтруе яго ўвагу на самым галоўным.

сайт газеты "Універсітэт"Значная ўвага нададзена візуалізацыі. На сайце www.gazeta.bsu.by можна, у тым ліку, убачыць фотагалерэі і відэаматэрыялы пра жыццё БДУ. Кожны ахвотны можа пакінуць свае каментары да публікацый на сайце. Прычым папярэдняя мадэрацыя адсутнічае. На сайце ёсць новыя раздзелы «Свежыя каментары», «Цiкавыя абмеркаваннi», «Самае папулярнае». Сайт цалкам інтэграваны з вядучымі сацыяльнымі сеткамі «ВКонтакте», Facebook і Twitter. У раздзеле «Сацыяльныя медыя» маюцца спасылкі на акаўнты БДУ ў сацыяльных сетках. Пад кожнай публікацыяй знаходзяцца кнопкі, з дапамогай якіх можна падзяліцца цікавым кантэнтам з сваімі сябрамі.

У сярэдзіне 2015 года сайт газеты «Унiверсiтэт» быў яшчэ больш мадэрнізаваны. Для лепшага ўспрыняцця яго вонкавы выгляд набыў шырокі фармат і быў стылізаваны пад фірмовыя колеры БДУ. Палепшылася навігацыя па сайце. Да дадатковых магчымасцяў новага сайта www.gazeta.bsu.by можна аднесці дынамічны і адаптыўны дызайн, які забяспечвае выдатнае адлюстраванне кантэнту на экранах смартфонаў і планшэтаў. На сайце маецца архіў нумароў газеты ў PDF фармаце, прычым нумары газеты за 2010–2014 гг. інкарпараваныя ў электронную бібліятэку БДУ. Газета БДУ мае ўласны QR-код для зручнага счытвання ўсімі мабільнымі прыладамі і прапануе шмат карысных сервісаў для чытачоў з рознымі інтарэсамі.

Больш ілюстратыўнай стала падача матэрыялаў. Увогуле значная частка публікацый на сайце мае выразны канвергентны характар, то бок тэкставы складнік дапаўняецца адпаведным відэа і шырокім фотакантэнтам. У асобных выпадках прысутнічаюць слайды і інфаграфічныя элементы. У планах рэдакцыі рэгулярна праводзіць апытанні сярод выкладчыкаў і студэнтаў наконт удасканалення сайта і паляпшэння зместу матэрыялаў.

сайт газеты "Універсітэт" БДУ«Думаю, што новы сайт www.gazeta.bsu.by у поўнай меры адпавядае тым задачам, якія стаяць перад БДУ ў інфармацыйнай дзейнасці. – лічыць Аляксандр Градзюшка, адзін з распрацоўшчыкаў новай канцэпцыі сайта «Унiверсiтэта», дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі – вэб-рэсурс можа стаць адным з лідараў на інфармацыйным полі ВНУ. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі гэта сучаснае інтэрнэт-СМІ будзе прадастаўляць чытачам якасны і карысны кантэнт і будзе інтэгравана з папулярнымі сацыяльнымі медыя».

Практычна ўсе новыя матэрыялы газеты аператыўна выстаўляюцца ў «сцяну» і набываюць істотны рэзананс. Тое ж тычыцца і верагодных ініцыятыў рэдакцыі (паэтычныя і фатаграфічныя конкурсы і т. п.). Праз мадэратараў сацыяльных сетак ЦКК БДУ мы таксама добра прадстаўлены ў Instagram, Telegram, Facebook.

Жухарева АнастасияХарактэрная рыса газеты «Унiверсiтэт» на працягу ўсяго існавання –  беларускамоўнасць выдання. Гэтай адметнасці мы прытрымліваемся і на сайце. Прычым усяляк імкнемся ствараць аўтэнтычны кантэнт. Шмат відэа выкарыстоўваецца з канала БДУ на Youtube, які таксама інтэграваны ў сайт. Мы пакуль адмовіліся ад RSS-навін, бо яны аддцягваюць карыстальнікаў з сайта. У напісанні матэрыялаў задзейнічаны дасведчаныя студэнты журфака, пэўную працу робяць і практыканты, якіх у нас багата.

Акрамя саміх матэрыялаў, тэматыку якіх мы ўсяляк пашыраем, на сайце прадстаўлены спецпраекты, студэнцкая прэса, спасылкі на карысныя рэсурсы, аб’явы пра вакансіі і юбілеі, агляд публікацый рэспубліканскіх СМІ, сучасная беларуская музыка, паэтычная старонка, сацыяльныя ролікі, займальныя анекдоты (на студэнцкую тэматыку) і цытатнік вядомых беларускіх дзеячоў. Наша галоўная місія – стварыць цікавы беларускамоўны рэсурс, каб арганічна паказаць жыццё вядучай айчыннай ВНУ і паўплываць на развіццё самасвядомасці найперш моладзі, якой патрэбныя моцныя гістарычныя карані. «Унiверсiтэт» няўхільна развіваецца разам з грамадствам і альма-матар.