У БДУ адбылася доўгачаканая падзея – вызначыліся імёны тых, хто будзе ўвасабляць грацыю, інтэлект і талент студэнцкай супольнасці. Па выніках захапляльнага фінальнага спаборніцтва тытул «Каралева студэнцтва БДУ – 2026» здабыла першакурсніца Інстытута бізнесу Юліяна Макраус. Журы не абмінула ўвагай і іншых канкурсантак, якія прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.
Званне «I Віцэ-каралева студэнцтва БДУ – 2026» прысуджана першакурсніцы фізічнага факультэта Марыі Трусковай. «II Віцэ-каралевай студэнцтва БДУ – 2026» стала трэцякурсніца эканамічнага факультэта Стэфанія Чарнавусава. Асобная намінацыя «Каралева студэнцтва БДУ 2026 ONLINE», якую вызначылі прыхільнікі ў інтэрнэт-прасторы, дасталася першакурсніцы факультэта журналістыкі Ксеніі Федарынчык. Адборачны этап у межах універсітэта аб’яднаў больш за 30 таленавітых дзяўчат БДУ. Галоўная ўзнагарода для пераможцаў універсітэцкага тура – магчымасць прадставіць свой факультэт і ўніверсітэт на больш высокім узроўні: прыняць удзел у Мінскім гарадскім этапе прэстыжнага конкурсу.
Марыя Карквеліс
