Кантакты

Диплом и литера газеты "Універсітэт"Газета БДУ “Універсітэт”– адно з найстарэйшых перыядычных выданняў Беларусі.

Яшчэ ў 1929 г. убачыў свет першы нумар агульнауніверсітэцкай газеты “Ленінскім шляхам”.  З 1955 г. да 2006 г. газета называлася – “Беларускі універсітэт”. З верасня 2006 г. існуе як “Універсітэт”.  На стронках выдання знайшла адлюстраванне ўся шматгадовая гісторыя БДУ.

У розныя гады рэдактарамі і штатнымі супрацоўнікамі «Універсітэта» працавалі вядомыя пісьменнікі і журналісты: Іван Мележ, Мікола Аўрамчык, Уладзімір Мехаў, Усевалад Сікорскі, Адам Мальдзіс,  Алег Лойка, Міхась Цікоцкі, Уладзімір Бельскі, Ала Нікаленка, Сяргей Бяспалы, Васіль Вараб’ёў, Ірына Саветкіна, Мікалай Дубовік, Сяргей Плыткевіч, Марына Загорская, Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Святлана Шыдлоўская і інш. Шмат пакаленняў выдатных “акул пяра” атрымала тут сваё прафесійнае станаўленне.

У 1982г. газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, неаднаразова з’яўлялася пераможцай рэспублікансіх конкурсаў прэсы. У наш час друкаваны орган БДУ прызнаваўся “Найлепшай студэнцкай газетай” на міжнародным фестывалі“Націскай на RECord” у верасні 2007 г. на Украіне. У маі 2009 г.  "Універсітэт" стаў пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшая шматтыражная газета”. У 2014 г. газета "Універсітэт" стала лаўрэатам Зімовай школы журналістыкі ў намінацыі "Найлепшае інтэрнэт-выданне" і пераможцам міжнароднага галіновага конкурсу выданняў "Універсітэцкая кніга" у Казані (РФ) у намінацыі "Найлепшая вузаўская газета". У сувязі з 85-годдзем газета "Універсітэт" ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Зараз на старонках “Універсітэта” можна знайсці афіцыйную інфармацыю, аналітычныя матэрыялы, публікацыі пра дзейнасць факультэтаў і іншых падраздзяленняў, аператыўныя рэпартажы пра самыя важныя падзеі і з’явы ў БДУ, інтэрв’ю з цікавымі асобамі, нарысы пра вучобу, грамадскую актыўнасць, побыт і адпачынак навучэнскай моладзі, пра навуковую працу, культуру і спорт.

Публікацыі газеты "Універсітэт" маюць мультымедыйны характар, дзякуючы тэхналогіям "дапоўненай рэальнасці". Друкаванае выданне інтэгравана з інтэрнет-версіяй з дапамогай уласнага QR-кода. 

Газета “Універсітэт” уваходзіць у структуру Цэнтра карпаратыўных камунікацый БДУ.
Тыраж 1000 экзэмпляраў. Аб'ём 8 палос. Распаўсюджваецца па тэрыторыі БДУ. Выдаецца 2 разы ў месяц на беларускай мове. Друкуецца на дзяржаўным прадпрыемстве “БудМедыяПраект”.
Рэдактар — Сяргей Сяргеевіч Шафаловіч.
Газету “Універсітэт” можна атрымаць у рэдакцыі і дэканатах, а таксама прачытаць у Фундаментальнай бібліятэцы БДУ, чытальных залах і на спецыяльных стэндах на факультэтах, акрамя таго, на ўласным сайце www.gazeta.bsu.by 

С.С. Шафалович с тел.ПРЫЁМНАЯ РЭДАКЦЫІ:
Мінск, вул. Кальварыйская, 9, каб. 719
тэл. 259 70 77, 259 70 65
е-mail: gazeta@bsu.by
 
РЭДАКТАР:
начальнік аддзела ўнутрыуніверсітэцкіх камунікацый
Цэнтра карпаратыўных камунікацый БДУ
Сяргей Сяргеевіч Шафаловіч
тэл./+375 17/ 259 70 77
факс  /+375 17/ 209 74 09
velcom /+375 29/ 39 11 482
shafalovich@bsu.by