Category: Шапка

Мультымедыйнасць

З 2017 года газета “Універсітэт” набывае рысы мультымедыйнага выдання з дапамогай тэхналогій дапоўненай (змешанай) рэальнасці. Пры навядзенні камеры смартфона або планшэта на малюнак з пазнакай, на экран выводзіцца дадатковы відэакантэнт  

Наша структура

Газета “Універсітэт” уваходзіць у структуру Медыяцэнтра БДУ. Акрамя штатных супрацоўнікаў, пры ёй дзейнічае грамадская студэнцкая рэдакцыя з ліку заўзятараў з розных факультэтаў. Наша рэдакцыя стала стартавай пляцоўкай для многіх перспектыўных журналістаў  

Акулы пяра

У газеце “Універсітэт” прайшлі прафесійную школу многія “акулы пяра”. Тут працавалі вядомыя журналісты Віктар Дашук, Уладзімір Бельскі, Сяргей Бяспалы, Ірына Дзяргач, Сяргей Крапівін, Аляксандр Лазоўскі, Сяргей Плыткевіч, Вольга Улевіч, Васіль Фядосенка, Сяргей Грыц і інш....

Наша місія

Наша галоўная місія — стварыць цікавы беларускамоўны рэсурс, каб арганічна паказаць найперш моладзі жыццё вядучай айчыннай ВНУ і яе істотны ўплыў на грамадскае, інтэлектуальнае, эканамічнае і духоўнае развіццё краіны  

Гісторыя БДУ і краіны

На старонках нашага выдання знайшла адлюстраванне ўся гісторыя БДУ і краіны ўвогуле. Газета захоўвае і развівае навуковыя, навучальныя і культурныя традыцыі флагмана айчыннай вышэйшай адукацыі – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  

Нашы традыцыі

Традыцыі газеты “Універсітэт” стваралі народныя пісьменнікі Беларусі Іван Мележ, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч. Тут друкавалі свае творы Пятро Глебка, Мікола Аўрамчык, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Вярцінскі і іншыя вядомыя літаратары  

Новы сайт

З 2015 года запушчаны новы функцыянальны сайт газеты “Універсітэт”, які прапануе шмат карысных сервісаў для чытачоў з рознымі інтарэсамі. Газета БДУ мае ўласны QR-код для зручнага счытвання ўсімі мабільнымі прыладамі  

Першы нумар

Газета “Універсітэт” адно з найстарэйшых перыядычных выданняў у Беларусі. Яе першы нумар пабачыў свет у 1929 годзе. Сёння яна з’яўляецца вядучым універсітэцкім СМІ і мае значны аўтарытэт сярод карпаратыўнай прэсы ў нашай краіне  

Залатая літара

Газета БДУ – пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI «Залатая лiтара» (2009) і міжнароднага конкурсу ў Казані (РФ, 2014), лаўрэат Зімовай школы журналістыкі (2016). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Беларусі