«М.І.Р. – 2022»: форум лідарства
Ва ўніверсітэце прайшоў шосты Міжнародны моладзевы форум «М.І.Р. – Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё». Асноўная мэта галоўнага мерапрыемства Студэнцкага савета БДУ – абмен вопытам паміж студэнцкімі арганізацыямі розных краін. Сёлета Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб’яднаў 50 студэнтаў з ВНУ Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана. Гасцямі форуму сталі прадстаўнікі МДЛУ (Мінск), ГДУ імя Францыска Скарыны (Гомель), МДУ імя М. В. Ламаносава (Масква), РУДН (Масква),...