Павысіць якасць падрыхтоўкi вайскоўцаў

26 Jan, 2014.

Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека БДУ (РЦПЧ) распрацаваў новы апаратна-праграмны комплекс для дыягностыкі прафесійна-псіхалагічнай прыдатнасці супрацоўнікаў МУС. OLYMPUS DIGITAL CAMERA Гэты комплекс прызначаны для даследавання нейрапсіхалагічных, псіхафізіялагічных і сацыяльна-асабістых якасцяў вайскоўцаў, якія забяспечваюць нацыянальна-дзяржаўную бяспеку і ахоўваюць выпраўленчыя калоніі, адмысловыя грузы, асабліва важныя дзяржаўныя аб'екты. Укараненне новага вынаходства дазволіць падвысіць якасць адбору вайскоўцаў для службы ў асобных воінскіх частках Беларусі. Навуковым кіраўніком праекта з'яўляецца загадчыца лабараторыі псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі РЦПЧ Святлана Сагайдак.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA Праца над стварэннем апаратна-праграмнага комплексу працягвалася 2 гады. На сёння ён прайшоў паспяховую апрабацыю на асабістым складзе ўнутраных войскаў, падчас якой былі пратэставаныя звыш 200 вайскоўцаў, якія праходзяць службу па кантракце ў выпраўленчых калоніях. У найбліжэйшы час новая распрацоўка будзе выкарыстоўвацца структурамі МУС, а іх штатныя псіхолагі пройдуць навучанне для працы з дадзеным комплексам у БДУ. Комплекс РЦПЧ ужо атрымаў высокую ацэнку. За цеснае ўзаемадзеянне і дзелавое супрацоўніцтва калектыў распрацоўшчыкаў быў узнагароджаны граматай камандуючага ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Цырымонія ўручэння адбылася 16 студзеня ў Ваеннай акадэміі Беларусі.

Ірына МІРОНАВА

РЦПЧ-тестирование вояки

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *