Весткі з рэктарата

13 Mar, 2014.

Абламейко Сергей Вдовин СергейДАГАВОР аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Мардоўскім дзяржаўным універсітэтам імя Н.П.Агарова падпісаны 12 сакавіка. Гэты дакумент прадугледжвае абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі і дактарантамі для навучання, стажыроўкі і вучэбнай практыкі; выкладчыкамі для чытання лекцый, абмену вопытам і інфармацыяй па вучэбна — метадычнай рабоце, вучэбных планах і праграмах; арганізацыю сумесных даследаванняў, канферэнцый, семінараў і публікацыю вынікаў выкананых работ, а таксама іншыя формы супрацоўніцтва. Подпісы пад дамовай паставілі кіраўнікі ВНУ акадэмік Сяргей Абламейка і прафесар Сяргей Удовін адпаведна. Цырымонія падпісання адбылася ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі Рэспублікі Мардовія ў нашу краіну. Узначаліў дэлегацыю кіраўнік Мардовіі Уладзімір Волкаў. Даведка. Мардоўскі дзяржаўны універсітэт імя М.П. Агарова створаны ў 1957 г. У 2010 распараджэннем Урада РФ МДУ імя М.П. Агарова ўстаноўлена катэгорыя «нацыянальны даследчы універсітэт». Сёння — гэта найбуйнейшы цэнтр вышэйшай адукацыі, навукі і культуры Рэспублікі Мардовія, адзін з вядучых універсітэтаў Паволжа. Навучанне вядзецца па 89 спецыяльнасцях на 11 факультэтах і ў 7 інстытутах. Маецца таксама 33 напрамкі бакалаўрыяту і 12 магістарскіх праграм. На базе універсітэта дзейнічаюць: Рэспубліканскі навукова-тэхналагічны парк, Рэспубліканскі міжгаліновай цэнтр навукі і адукацыі, Рэспубліканскі цэнтр новых інфармацыйных тэхналогій, Рэгіянальны Міжгаліновы Цэнтр павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У ВНУ падрыхтоўку праходзяць каля 25 000 студэнтаў. Акрамя таго, ва ўніверсітэце навучаюцца звыш 250 замежных грамадзян.

калерво вяянянен бгуРЭКТАР Універсітэта г. Турку (Фінляндыя) Калерва Вяянянен 6 сакавіка наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У сустрэчы прынялі ўдзел: першы прарэктар Міхаіл Жураўкоў, прарэктар па навуковай рабоце Алег Івашкевіч, прарэктар па эканоміцы і інвестыцыях Уладзімір Панарадаў, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў Канстанцін Макарэвіч, намеснік дэкана хімічнага факультэта Таццяна Савіцкая, намеснік дэкана біялагічнага факультэта Анатоль Саколік, загадчык лабараторыі біяхіміі абмену рэчываў Міхаіл Шолух, загадчык кафедры клеткавай біялогіі і біяінжынерыі раслін Вадзім Дзямідчык і дырэктар прадпрыемства “Унітэхпрам БДУ” Павел Бычкоўскі.
Госця пазнаёмілі са структурай і дзейнасцю БДУ, а таксама распавялі пра найбольш выбітныя распрацоўкі ВНУ ў сферы біялогіі і хіміі. Акрамя таго, былі абмеркаваныя пытанні, датычныя перспектыў супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі. Наведванне БДУ адбылася ў рамках афіцыйнага візіту Калерва Вяянянена ў Мінск.

ЗВЫШ 50 кніг па гісторыі, культуры, палітыцы Германіі атрымала ў падарунак бібліятэка цэнтра “Інстытут нямецкіх даследаванняў” УМС БДУ ад пасольства ФРГ у Беларусі. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксей Данільчанка, дырэктар Інстытута нямецкіх даследаванняў Уладзімір Ціханаў і намеснік пасла Хольгер Рапіёр.
Зараз бібліятэка цэнтра налічвае больш 3000 кніг на нямецкай мове. Яна змяшчае літаратуру па эканоміцы, правазнаўстве, сацыялогіі, гісторыі, філасофіі, паліталогіі, нямецкім мовазнаўстве, а таксама мастацкую літаратуру і фільмы. Скарыстацца паслугамі бібліятэкі можа любы ахвотны. Яна працуе на вул. Ленінградскай, 20, аўд. 405 з панядзелка да пятніцы з 9.00 да 17.00

нем. книги

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: