Unistar – радыё №1 у Беларусі!

12 Dec, 2014.

Юнистар бгу

У 2014 годзе радыё Unistar 99,5 FM у трэці раз было прызнана найлепшай радыёстанцыяй Беларусі на міжнародным конкурсе “Выбар года–2014”.

Пераможцы конкурсу вызначаюцца па выніках маркетынгавых даследаванняў, якія правяраюцца і пацвярджаюцца міжнароднай аўдытарскай кампаніяй “ФБК Бел”. Медалі за якасць і папулярнасць у 2014 годзе атрымалі больш за 70 гандлёвых марак і брэндаў, прадстаўленых на рынку Рэспублікі Беларусь.

У Unistar нямала перамог на розных прафесійных конкурсах. Неаднаразова ўзнагароджваліся найлепшыя вядучыя і праграмы, эфірныя і PR-праекты Unistar.

— Сёлета мы атрымалі чарговае прызнанне ад “Выбару года”, – кажа дырэктар радыёстанцыі Анастасія ШАЦІЛА. – Мы рады прыняць гэту ўзнагароду, бо атрыманне ацэнкі з боку прафесіяналаў і слухачоў мае велізарнае значэнне і ілюструе якасць працы ўсёй каманды радыё Unistar. Статус “Радыёстанцыя №1 у Беларусі” – гэта вельмі ганарова і адначасова адказна. Мы ганарымся такім званнем. Я ўпэўнена, што нашым бізнес-партнёрам прыемна супрацоўнічаць з найлепшым радыё. Дзякуем слухачам за тое, што заўсёды застаюцца на хвалі 99,5 FM!

print

Вам таксама можа спадабацца: