БДУ прыме удзел у XIX Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў

12 Oct, 2017.

Васемнаццаць студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ прымуць удзел у XIX Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў. Мерапрыемства пройдзе з 14 па 22 кастрычніка ў г. Сочы (Расія). Студэнты БДУ наведаюць фэст у складзе беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліць міністр адукацыі Ігар Карпенка. У яе ўвойдуць 300 чалавек, у ліку якіх журналісты, спартсмены, удзельнікі і пераможцы творчых, інтэлектуальных конкурсаў, а таксама лідары моладзевых арганізацый і студэнцкага самакіравання.

БДУ на фэсце прадставяць: сябры Студэнцкай асамблеі БДУ, студэнцкага савета па якасці адукацыі, кардынацыйнага савета органаў студэнцкага самакіравання студэнцкага гарадка і інш. Таксама ад БДУ выступяць студэнты, магістранты і аспіранты факультэтаў: гістарычнага, эканамічнага, юрыдычнага, філасофіі і сацыяльных навук, Інстытута журналістыкі, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава і Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій.

Прадстаўнікі студэнцтва падзеляцца на фэсце вопытам працы па арганізацыі дзейнасці моладзевых грамадскіх арганізацый і органаў студэнцкага самакіравання, рэалізацыі моладзевых ініцыятыў і праектаў, а таксама сістэмай і структурай студэнцкага самакіравання ў БДУ.

Кіраўніком дэлегацыі ад універсітэта выступіць начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аляксей Багамазаў. Дарэчы, Аляксей Багамазаў сумесна з дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзімам Гігіным выступяць на форуме экспертамі пляцовак "Палітыка і міжнародная бяспека" і "Культурная спадчына".

Адзначым, усяго ў фэсце прымуць удзел больш за 20 тысяч чалавек з 150 краін свету.

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *