«Уся Еўропа і наша краіна – гэта грамадства, якое старэе». Інтэрв’ю з доктарам геаграфічных навук, экспертам па пытаннях дэмаграфіі Кацярынай Анціпавай
З прафесарам, экспертам па пытаннях дэмаграфіі Кацярынай Анатольеўнай Анціпавай гаворым пра новы сайт Дэмаграфічнага рэсурсавага цэнтра, студэнцкую навуку, працу з замежнымі аспірантамі і, вядома, пра сучасную беларускую жанчыну. – Як галоўны рэдактар часопіса «Геаграфія. Геалогія» Вы бачыце, якія тэмы цяпер больш за ўсё цікавяць навукоўцаў. Пару слоў пра праблематыку – што цяпер у топе? – Ёсць праблемы, якія выклікаюць пастаянную...