Сіла навукі, або Як нашы навукоўцы выратавалі вярблюда з Эміратаў
Загадчык навукова-даследчай лабараторыі біятэхналогіі кафедры мікрабіялогіі Максім Патаповіч ужо шмат гадоў працуе над ветэрынарнымі прэпаратамі, аналагаў якіх у свеце няма. З іх дапамогай можна змагацца са шматлікімі віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі ў жывёл. Пры гэтым тэрміны лячэння скарачаюцца ўдвая, зніжаецца смяротнасць пагалоўя, павялічваецца прыбаўка маладняку, а малако і мяса не адбракоўваюцца. Як працуюць унікальныя лекі? Лінейка прэпаратаў створана для розных...