«Віват, студэнт БДУ»

14 Sep, 2023.

12 верасня ў Палацы спорту прайшло галоўнае свята першакурснікаў «Віват, студэнт БДУ».

Асаблівая ўвага была нададзена афіцыйнай частцы мерапрыемства, падчас якой прайшло шэсце дэканаў факультэтаў, а рэктар БДУ Андрэй Кароль павітаў усіх студэнтаў.

Акрамя таго рэктар уручыў аднаму з першакурснікаў сімвалічны студэнцкі білет. Гэтым першакурснікам аказаўся студэнт эканамічнага факультэта Захар Панфіловіч. Менавіта Захар з’яўляцца адным з нямногіх, хто змог набраць 400 балаў па выніку ўступных экзаменаў.

Скончылася афіцыйная частка клятвай першакурснікаў і гімнам студэнта.

Са сваiмi нумарамi выступілі гурт «Крыжачок», народны фальклорны гурт «Сарматы» і фальклорна-этнаграфічны гурт «Неруш».

Працягнуўся вечар выступленнямі танцавальных калектываў БДУ, а таксама запрошаных артыстаў Хелены Мерааі, VARZAN’A і іншых. Завяршаў свята музычны калектыў SUN ROAD-21 з аўтарскімі песнямі «Ты ж ведаеш», «Апошні шанец», «Жывi» і каверамі трэкаў груп «Кароль i Шут», «Кiно» і «Агата Крысцi».

Кірыл ЛЯШНЕЎСКІ

print

Вам таксама можа спадабацца: