Минский курьер. Обзор событий столицы с 3 по 9 июля
https://www.youtube.com/watch?v=1aPxVrMCXeo
https://www.youtube.com/watch?v=1aPxVrMCXeo
Антаніна і Яўген Манько – сямейная пара выкладчыкаў БДУ. Спартсмены вядуць заняткі па фізічнай культуры са студэнтамі і прадстаўляюць гонар краіны на міжнароднай арэне. У 2017 годзе, студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Антаніна стала чэмпіёнкай Еўропы па ММА. Таксама ў яе кар’еры некалькі медалёў з еўрапейскіх і беларускіх чэмпіянатаў па рукапашным баі. Яўген – майстар спорту міжнароднага класа па...
Ведаць кожны куток факультэцкага будынка, сачыць за парадкам і вырашаць любыя гаспадарчыя пытанні можа ніхто іншы, як камендант факультэта міжнародных адносін БДУ Святлана ЯРКОВІЧ. Карэспандэнт газеты «Універсітэт» след услед прайшоў па яе працоўных сцяжынах. – Я добрасумленны чалавек, шчыры. Не ўмею падманваць – як дома, так і на працы. І калі табе давяраюць у калектыве, гэта, відаць, пра нешта гаворыць....
Акадэмічную мабільнасць у БДУ абмеркавалі з намеснікам начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў Уладзімірам ГАЛЫНСКІМ. Адукацыя заўсёды была стваральнай сілай, «цэментам» для выбудоўвання міжнацыянальных зносін і культурнага ўзаемадзеяння розных краін. Абмены студэнтамі і выкладчыкамі, агульныя канферэнцыі, дамовы аб партнёрстве і многае iншае дапамагае ВНУ наладзіць міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва і забяспечыць экспарт адукацыйных паслуг. – Акадэмічная мабільнасць – адзін з найважнейшых складнікаў працэсаў...
Механіка-матэматычны факультэт БДУ адзначае 65-гадовы юбілей. Прафесар Анатоль АНТАНЕВІЧ, можна смела сказаць, равеснік мехмата: ён паступiў у БДУ менавіта ў 1958 годзе, калі адбыўся падзел фізіка-матэматычнага факультэта. Пакуль ён быў студэнтам і не падазраваў, што з БДУ будзе звязана ўсё яго жыццё. «Факультэт мяняўся імкліва» – Успамінаю, як тады выглядаў факультэт. У той момант два факультэты размяшчалiся ў цяперашнім будынку...
Новыя вектары супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ былі вызначаны падчас візіту ў КНР дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем КАРАЛЁМ. Адным з буйных стратэгічных партнёраў БДУ, бясспрэчна, выступае Далянскі політэхнічны ўніверсітэт, супрацоўніцтва з якім развіваецца ў рамках падпісанага ў 2007 годзе пагаднення. На дадзены момант глабальным праектам стала адкрыццё сумесных інстытутаў ДПУ–БДУ і БДУ–ДПУ. Новыя кірункі супрацоўніцтва абмеркавалі падчас сустрэчы рэктары...
Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №6(2271) ад 21 чэрвеня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).
https://www.youtube.com/watch?v=HKjF0UozLwg
Праект Савета зямляцтваў БДУ ўзнагароджаны дыпломам у спецыяльнай намінацыі «У Беларусі – як дома!» Рэспубліканскага моладзевага фестывалю-конкурсу «Медыясфера – 2023». Дзень нацыянальных культур упершыню правялі ў БДУ ў 2017 годзе. Мультыкультурная выстава-дэгустацыя стала ўжо традыцыйным святам і звычайна ладзіцца ў лістападзе. У гэтым годзе, па падліках арганізатараў, каля 300 навучэнцаў універсітэта сталі ўдзельнікамі мерапрыемства – сярод іх прадстаўнікі Азербайджана, Палесціны,...
«У ім спалучаюцца выдатныя кіраўніцкія якасці, педагагічны дар і талент вучонага», «ён чалавек-акіян», які «застаецца тактоўным нават у сітуацыях, калі гэта вельмі складана»… Такімі словамі апісваюць доктара гістарычных навук, загадчыка кафедры крыніцазнаўства Сяргея Ходзіна, які 31 мая адзначыць 60-годдзе. «Хросны бацька» ў навуцы Кандыдат гістарычных навук дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Арцём ПРЫБАРОВІЧ ведае Сяргея Ходзіна з ліпеня 2005 года,...
Калі б патэрыянскую сагу здымалі ў нашым універсітэце, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта запомнілася б па частцы «Гары Потэр і таемны пакой». Гэта месца вабіць першакурснікаў, адкрываецца тым, хто хоча яго знайсці, а таксама захоўвае ў сабе шмат унікальных цікавостак. Заінтрыгаваны? Тады давайце знаёміцца бліжэй! «Кватарант» новага ўніверсітэцкага корпуса За час свайго існавання вучэбна-навуковая...