Найлепшыя ініцыятывы–2013

5 Jan, 2014.

Тыдзень_1 Найлепшы моладзевы праект–2013» вызначаны ў БДУ. З 14 праектаў журы выбрала 4 найлепшыя. Пераможцам прызнаны «Тыдзень сучаснай беларускай культуры». Лаўрэатамі конкурсу I, II і III ступені сталі праекты «Інфармацыйны цэнтр ГА «Студэнцкі саюз БДУ», «Прафарыентацыя» і «МОСТ-БДУ». Мы пагутарылі з кіраўнікамі і куратарамі студэнцкіх ініцыятыў. НАГАДВАЕМ ПРА БЕЛАРУСКУЮ КУЛЬТУРУ «Тыдні сучаснай беларускай культуры ладзяцца ў БДУ з 2009 г. Праект зараджаўся як невялікае мерапрыемства на пару дзён. Але ў мяне з’явілася ідэя цягам пяці дзён зладзіць для студэнтаў пяць сустрэч або тэматычных вечарын рознах кірункаў беларускай культуры: музыка, літаратура, жывапіс, кіно, палітыка, – дзеліцца натхняль­нік праекта-пераможцы пяцікурснік юрфака Яўген ХАРУК. – Па-пер­шае, мы хацелі паказаць, што сучасная беларуская культура актыў­на развіваецца. Ёсць усе падставы лічыць, што яна прадстаўлена на годным узроўні. Па-другое, сучасныя студэнты ведаюць і памятаюць нашу культуру, чытаюць і не забываюць класіку, і праект даказвае гэта.Тыдзень_3 Па-трэцяе, нашай мэтай было знаёмства замежных студэнтаў з культурным жыццём беларусаў.Тыдзень_6 Напрыклад, нас наведаў калек­тыў групы Litesound. Музыкі правя­лі аўтографсесію і адказалі на пы­тан­ні студэнтаў. У межах «Тыдня» пра ролю сацыяльных сетак у культуры Беларусі распавёў начальнік упраўлення падрыхтоўкі канцэптуальных дакументаў інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адмі­ністрацыі Прэзідэнта РБ Аляксей Мацавіла. Ужо традыцыйна мы пра­водзім выставу прац мастакоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Свае карціны ў БДУ выстаўляюць як вядомыя мастакі, так і студэнты і выпускнікі БДАМ. У гэтым годзе адбылася таксама фотавыстава «Беларусь у 60–70-я гады ХХ стагоддзя». У рамках праекта мы арганізавалі закрыты паказ беларускага моладзевага фільма «Вышэй за неба», у здымках якога бралі ўдзел студэнты БДУ. Нашы студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта правялі дабрачынную кулінарную акцыю: удзель­нікі пры­га­­­тавалі стравы беларускай кухні, а каб пачаставацца, трэба было пакінуць троху грошай для мінскага дзіцячага дома № 7. А падвёў рысу святочны канцэрт. Адзначым, мерапрыемства вы­хо­дзіць за рамкі юрфака. З гэтага года праекту пачалі дапамагаць гістарычны і ваенны факультэты. «Тыдзень» не адбыўся б без пад­трымкі і актыўнага ўдзелу нашага куратара – намесніка дэкана па ву­чэбна-выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Андрэя Шыд­лоў­скага і камітэта БРСМ БДУ». СТУДЭНЦКАЕ ЖЫЦЦЁ БДУ: ЗАХОП СЕТКІ ІНТЭРНЭТ Хто лепш за ўсіх ведае, чым жывуць і дыхаюць студэнты БДУ? Адказ вас здзівіць – гэта студэнты БДУ! Праект «Інфармацыйны цэнтр ГА «Студэнцкі саюз БДУ» створаны студэнтамі для студэнтаў. Самыя цікавыя навіны, фота- і відэа­спра­ваздачы з акцый, розныя інтэрв’ю цяпер можна чытаць, глядзець і каментаваць на афіцыйных інфар­мацыйных платформах. А гэта – партал «Прэс-служба студсаюза БДУ», старонка на Facebook, паблік «Вконтакте» і міні-блог у Twitter. Таксама развіваецца аўтар­скі відэапраект Арцёма Русецкага і Паўла Бабкіна Stud­Soyuz.News. Пра тое, як быць кіраўніком інфа­цэнтра, расказала студэнтка трэцяга курса Інстытута журна­лістыкі Вікторыя ВІЦЮГОВА: – Мы ствараем інфармацыйны прадукт для студэнтаў. Імкнёмся максімальна асвятляць усе сту­дэнцкія мерапрыемствы БДУ. Вядома, атрымліваецца больш культурных падзей, аднак і навуковыя мы таксама наведваем. Працуем пераважна ў інтэрнэце, выконваючы функцыі студэнцкай прэс-службы. Як кіраўнік я сачу за тым, што адбываецца ва ўніверсітэце, праводжу сходы, кірую камандай аўтараў, шукаю новых людзей для працы ў інфацэнтры. Унікальнасць нашага праекта ў тым, што матэрыялы пішуць не толькі студэнты Інстытута журналістыкі, то бок будучыя прафесіяналы – нашы аўта­ры самі пішуць пра свае факуль­тэты. Мы шчыльна супрацоў­ніча­ем з радыёфізікамі, біёлагамі, гістфакам, геафакам і ФМА. На сёння інфармацыйны цэнтр пад­трымлівае музычныя гурты БДУ. У нашых планах ідэя запусціць праект «5 хвілін з музыкам». Можна сказаць, што мы аказваем PR-пад­трымку талентам БДУ! ДАБРАЧЫННАСЦЬ МІЖНАРОЖНЫХ ЗНОСІН Добрым сэрцам і самаадданасцю вылучыліся кіраўнік праекта «Прафарыентацыя» студэнтка чац­­вёртага курса ФМА Наталля ЛО­ХІНА і куратар – старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эка­на­мічных спецыяльнасцяў Кацярына Грыневіч. Ініцыятыва накіравана на дзяцей са школы-інтэрната горада Ашмяны. Кожны месяц група ва­ланцёраў БДУ наведвае выха­ванцаў інтэрната і праводзіць з імі развівальныя за­нят­кі. Гэтым разам студэнты з дзецьмі пяклі прысмакі, ладзілі гурткі ручной працы, ву­чы­ліся мастацтву візажу, танцавалі і гулялі ў баскетбол. Акцыя выклікае вялікую ціка­васць у студэнтаў з Кітая, якія таксама прыязджаюць у дзіцячы дом, удзельнічаюць у навучальных гуртках і прывозяць малым падарункі: «Дзеці ўспрымаюць нас як родных і блізкіх, – распавядае Наталля, – цягнуцца, не саромеюцца камунікаваць. Старэйшыя хлопчыкі і дзяўчаткі дзеляцца сваімі пера­жываннямі, а малыя ставяцца як да бацькоў. Кіраўнікі інтэрната да нас ужо прывыклі і сустракаюць вельмі прыязна». ГЭТАЯ ПАЛАТА ЛІЧЫЦЬ,  ШТО ... Злапомны цыклон Хаўер не спалохаў удзельнікаў міжнарод­нага адкрытага студэнцкага тур­ніру па парламенцкіх дэбатах («МОСТ-БДУ»), які разгарнуўся на базе нашага ўніверсітэта. На конкурсе сустрэліся прадстаўнікі з ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны. Усяго было 24 каманды па 2 гульцы. Турнір праводзіўся па правілах Брытанскага парламента пад дэві­зам: «Універсальнасць каштоўнас­цяў і мэтаў».Мост БГУ_4 Ці апраўданы фізічны гвалт пры лячэнні наркаманіі? Фемінізм прыносіць шкоду альбо карысць? Ці мае дзяржава права на ўмяшанне ў сямейныя кан­флікты? Гэтыя і іншыя тэмы ў пале­мічнай форме абмеркавалі ўдзель­нікі дэбатаў.Мост БГУ_5 «Як вядома, у дэбаты гуляюць людзі з узроўнем інтэлекту вышэйшым за сярэдні. Гэта тыя, хто ў «тэме»: глядзяць навіны, цікавяцца падзеямі ў краіне і свеце, чытаюць сучасную літаратуру. Важна не баяцца людзей, не баяцца гаварыць і не баяцца думаць», – адзначыў кі­раўнік праекта пяцікурснік гіст­фака Яўген СІТКО. Разам з куратарам праекта старшым выкладчыкам кафедры крыніца­знаўства Арцёмам Назаранкам, Яўген плануе і далей развіваць дэбатных рух у Беларусі на базе БДУ. НАЙЛЕПШЫЯ Ў ПЕРСПЕКТЫВЕ Конкурс набірае моц. За найлепшы праект 2014 года будуць змагацца ўжо 20 ініцыятыў. Сярод іх лаўрэат 2013 года – конкурс дэбатаў «МОСТ БДУ–2014». Таксама ўдзельнікамі стануць праекты «Па­кінь свой след у гісторыі ўні­версі­тэта», «Інтэрнэт-універ­сітэт», «Britain and America in Focus», «Лекторый па эксперыментальнай фізіцы», «Адкрытая інтэлектуальная ліга БДУ», «Фэст Наўруз Байрам», «Літаратурна-тэатральная студыя «Божая кароў­ка», духоўная праграма «Віталіс», «Дзецям Свету», «Ліга більярда БДУ», «IV Міжнародны фестываль дзіцячай і моладзевай творчасці ў галіне лічбавай фата­графіі і фотавідэафільмаў «Незвычайная!», «іStarosta», «Mim-BSU», «БрамаМар-юнi», «СТУДАБЕД», «Ін­тэр­­актыўная гульня «Форт БДУ», «Факультатыў узаемадапамогі», «Сту­дэнцкая міжнародная грамадская валанцёрская дзейнасць», «Дабрачынны канцэрт «Казкі з дзя­цін­ства–2» і «Майскі калейдаскоп. Вяс­ну і май нам заслужылі». З кожным годам праектаў ста­но­віцца ўсё больш. Для студэнтаў удзел у конкурсе – бясцэнны вопыт. Юныя кіраўнікі распараджаюцца бюджэтам, вырашаюць адміністрацыйныя пытанні і атрым­ліваюць навыкі кіравання камандай. А разам са студэнцкімі ініцыя­тывамі расце і мацнее дух БДУ. Ксенія КАРАВАЯ Мост БГУ_2
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *