Злавіць імгненне

4 Jan, 2014.

Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце».

Гран-пры конкурсу відэаролікаў атрымала праца «БДУ – каштоўнае імгненне жыцця» чацвёртакурсніка фізічнага факультэта Канстанціна Жука. Першае месца ўзяў першакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Антон Досаў з ролікам «Глядзіце ў студзені». На другім месцы – праца «Снег» другакурсніка Інстытута журналістыкі БДУ Паўла Астравуха, а 3-га месца ўдастоіўся відэапраект «BSU design timeline» пяцікурсніка гуманітарнага факультэта Мікалая Леванцэвіча.
Фотапрацы ацэньваліся ў пяці намі­нацыях. «Дух студэнцтва» найлепшым  чынам адлюстраваў трэцякурснік Інстытута жур­налістыкі БДУ Павел Кіслы. У намінацыі «Твары БДУ» пераможны здымак зрабіла чацвёр­такурсніца фізічнага факультэта Вольга Хазя­нін. «Мой горад» прадэманстравала ў найлепшым святле студэнтка- трэцякурсніца хімічнага факультэта Кацярына Радзевіч. «Нечаканы ракурс» паспяхова падлавіла пяцікурсніца юрыдычнага факультэта Наталля Півень. А самае ўдалае фота ў жанры «Рэпартаж» зрабіла чацвёртакурсніца філа­лагічнага факультэта Святлана Собалева.
Акрамя таго, на адкрытым паказе фота- і відэапрац, які адбыўся 21 лістапада ў рамках цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, быў вылучаны ўладальнік прыза глядацкіх сімпатый. Яго імя будзе названа на дабрачынным Калядным балі БДУ ў канцы снежня.
Усяго на конкурс было прадстаўлена звыш 100 фота- і 13 відэапрац студэнтаў БДУ.
Спаборніцтва праводзілася ў БДУ на працягу кастрычніка і лістапада цяперашняга года. Яго арганізавалі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкі саюз БДУ.
Працы-пераможцы конкурсу «БДУ ў тваім фармаце», як фота так і відэа, можна ўбачыць у сацыяльных сетках БДУ: vk.com/bsu_by,  twitter.com/BSU_official і www.facebook.com/bsuby. Апроч гэтага ў твітары і інстаграме вялася онлайн-трансляцыя мерапрыемства.
Ірына Міронава

1

Вольга Хазяін.Твары БДУ

2

Святлана Собалева. Рэпартаж

3

Павел Кіслы. Дух студэнцтва

4

Кацярына Радзевіч. Нечаканы ракурс

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *