Пераможцы ніколі не здаюцца. Той, хто здаўся, ніколі не перамагае

17 Jul, 2017.

Чэмпіянат Еўропы сярод ВНУ – самы буйны спартыўны фестываль, які арганізуе Еўрапейская студэнцкая спартыўная асацыяцыя. Мы падрабязней раскажам пра ўдзел беларускіх студэнтаў у спартыўных спаборніцтвах, якія праводзіць арганізацыя.

Еўрапейская студэнцкая спартыўная асацыяцыя (EUSA) – гэта арганізацыя нацыянальных спартыўных федэрацый універсітэтаў у Европе. Яна была заснавана ў лістападзе 1999 года ў Вене пры ўдзеле 25 краін. У 2000 годзе ў Парыжы адбылася першая Генеральная асамблея, па рашэнні якой у склад арганізацыі ўвайшлі яшчэ 4 краіны. У 2001 годзе першы Чэмпіянат быў арганізаваны ў такіх відах спорту, як баскетбол і валейбол. У 2002 годзе Генеральная асамблея вырашылі заснаваць студэнцкую камісію з мэтай пашырэння ўдзелу студэнтаў у спартыўных гульнях. У 2004 годзе ў праграме еўрапейскіх спаборніцтваў было ўведзена 9 відаў спорту. У 2007 годзе Беларусь стала часткай спартыўнай асацыяцыі. Прэзідэнтам арганізацыі з’яўляецца Адам Рочэк.

Сёння студэнты з 45 краін, якія ўваходзяць у EUSA, ад 17 да 30 гадоў змагаюцца паміж сабой у спаборніцтвах па 21 віду спорту: бадмінтон, баскетбол, стрытбол (баскетбол 3х3), пляжны валейбол, брыдж, шахматы, футбол, міні-футбол, гольф, гандбол, дзюдо, веславанне, рэгбі, скалалажанне, плаванне, настольны тэніс, тхэквондо, тэніс, валейбол, воднае пола. Таксама на фестывалі праходзяць асобныя спаборніцтвы па настольным тэнісе і плаванні для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Акрамя гэтага, з 24 па 27 ліпеня 2017 года ў партугальскім горадзе Каімбра пройдуць VIII студэнцкія гульні па каратэ, у якіх прымуць удзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Хлопцы пазмагаюцца за медалі ў раздзелах: індывідуальнае і каманднае ката, а таксама кумітэ.

Каімбра – найбуйнейшы горад Партугаліі з насельніцтвам 150000 чалавек. Каімбра мае рэшткі 2000 гадовай гісторыі: канструкцыі Рымскай імперыі суіснуюць з сусветна вядомымі сучаснымі будынкамі.
Універсітэт Каімбры – дзяржаўная ВНУ Партугаліі з 700-гадовым вопытам у галіне адукацыі і даследаванняў. Вядучы сусветны універсітэт прапануе адукацыю ва ўсіх абласцях навучання. Уваходзіць у рэйтынг лепшых 500 універсітэтаў свету па версіі Shangai. У чэрвені 2013 года ён быў класіфікаваны як 5-зоркавы топ-універсітэт па рэйтынгах універсітэтаў QS Stars ў галіне інавацый. Ён таксама ўваходзіць у лік лепшых 200 універсітэтаў свету ў галіне грамадзянскага будаўніцтва і права.

Еўрапейскія студэнцкія гульні па каратэ праводзяцца штогод. У 2016 у Заграбе ў раздзеле каманднае ката нашы хлопцы ў складзе Дзмітрыя і Рэната АРХІПЕНКА, Глеба АЛЕКСІНА занялі срэбра.

Аднак на гэтым беларусы не спыніліся. У спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Куляшова і Полацкага дзяржаўнага універсітэта, якія таксама паказалі вынік: Марыя Фурсава — 2 месца ў катэгорыі індывідуальнае ката, Антон Ісакаў- 3 месца ў катэгорыі індывідуальнае кумітэ (+ 84 кг), Арцём Краўцоў- 2 месца ў катэгорыі індывідуальнае кумітэ (- 67 кг).


Яўген
ія НАВІЧЭНКА

print

Вам таксама можа спадабацца: