Ягелонскі ўніверсітэт: студэнты БДУ патрапілі у найстаражытняйшую навучальную ўстанову Еўропы

26 Feb, 2014.

IMG_0607 Гасцінны Кракаў на тры дні адчыніў свае дзверы  студэнтам нашага ўніверсітэта для знаёмства з найстаражытнейшай навучальнай установай Еўропы – Ягелонскім універсітэтам. Падчас зімовых вакацый члены фонду студэнтаў і выпускнікоў Ягелонскага ўніверсітэта “Братняк” запрасілі 46 прадстаўнікоў студэнцкіх арганізацый (студэнцкі саюз, савет старастаў, БРСМ, студсавет па якасцi адукацыi) і супрацоўнікаў БДУ пабачыць культурную сталіцу Польшчы, горад, з якім звязана значная частка нашай гісторыі, абмяняцца вопытам паміж студэнцкімі арганізацыямі двух універсітэтаў і, безумоўна, прайсціся па калідорах факультэта, дзе атрымліваў веды Францыск Скарына. SPLv894b57k Прыезд нашай дэлегацыі пачаўся з экскурсіі па Кракаве – былой сталіцы Рэчы Паспалітай і культурнай сталіцы Еўропы 2000 года. Кампактны горад, які ўтульна стаіць на беразе Віслы, з першых хвілін захапіў не толькі вядомым гістарычным комплексам – Вавель, дзе знаходзіцца пахавальніца ўсіх польскіх каралёў і разам з тым былога прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага з жонкай, але і прыгожай архітэктурай – шматлікімі касцёламі і Рыначнай плошчай. Асноўнай мэтай візіту стала сустрэча беларускіх актывістаў са студэнтамі Ягелонскага ўніверсітэта. На сустрэчы з польскім бокам прысутнічалі старшыня праўлення фонду «Братняк» Гжэгаж Мужаньскі, старшыня органа студэнцкага самакіравання Ягелонскага ўніверсітэта Давід Календа і старшыня ўніверсітэцкай замежнай камісіі Віктар Кордысь. IMG_0201З боку БДУ – прадстаўнікі ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Рыгор Пасрэднік, Наталля Капацэвіч, упраўлення па справах культуры – Дар'я Шульга і актывісты студэнцкіх арганізацый на чале з Яўгенам Харуком, Дзмітрыем Валадзько, Канстанцінам Жуком, Паўлам Лабацэвічам. Беларускія студэнты выказалі свае ўражанне пра Кракаў, палякаў, славутыя мясціны горада. Дарэчы, гутарка вялася на трох мовах: рускай, польскай і англійскай. Абмеркавалі многае. Падзяліліся вопытам у вядзенні моладзевых праектаў, пазначылі найбольш маштабныя. Па словах Давіда Календы, асабіста для яго адным са значных мерапрыемстваў у Ягелонскім універсітэце з'яўляецца Дзень адчыненых дзвярэй, а блізкім да сэрца, з якога пачалася яго студэнцкая грамадская дзейнасць, стаў праект, звязаны з прадстаўленнем правоў студэнтаў у адукацыйным працэсе. Для нашага ўніверсітэта дадзеныя праекты не новыя, яны актыўна рэалізуюцца ў рамках дзейнасці моладзевых арганізацый. Па заканчэнні плённай сустрэчы было прыемна чуць у адрас Беларусі і БДУ, што добрае ўражанне ад актыўнай пазіцыi моладзі, дакладнага студэнцкага падыходу да спраў і сучасныя ідэі студэнтаў БДУ прадвызначаюць далейшае развіццё краіны і поспех на межах адукацыі.IMG_0271 Каб узмацніць уражанні пра суседку-краіну была зладжана экскурсія ў Асвенцым – найбуйнейшы лагер смерці і знясілення яўрэяў у часы Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія закранула за жывое ўсіх.  Ні ў кога не падымалася рука нават рабіць сумесныя фотаздымкі на фоне гэтага месца жалю і роспачы. Недалёка ад Кракава знаходзіцца  горад Вялічка. Знакамітае гэта месца сваімі салянымі капальнямі, самымі глыбокімі ў Польшчы, прывілей якім выдаў  яшчэ ў 1044 г. Казімір I Аднаўляльнік. Падчас экскурсіі ў саляных шахтах глыбінёй 150 метраў і працягласцю 2,5 км можна было любавацца капліцай святой Кінгі, упрыгожанай салянымі фігурамі і копіяй “Тайнай вячэры”, азёрамі і  шматузроўневымі пераходамі. Пад зямлёй находзіцца не толькі санаторый для людзей з захворваннямі лёгкіх, але і рэстаран, дзе праводзяцца выпускныя вечары. У апошні дзень найбольш смелыя маглі пабавіць час у знакамітым кракаўскім аквапарку і на сабе апрабаваць вышыню польскіх водных горак, знатакі мастацтва – наведаць шыкоўны музей сучаснага мастацтва, а зацікаўленыя ў гісторыю – зазірнуць у музей-фабрыку Оскара Шындлера. Ягелонскі ўніверсітэт… Кракаў… Польшча… Паездка атрымалася незабыўнай, сумясцілі прыемнае з карысным. А той факт, што па прыездзе ў Мінск некалькі дзён хацелася да ўсіх звяртацца “Dzień dobry” і казаць “Dziękuję”, сведчыць хаця б ужо пра тое, што ў чарговы раз гэта краіна стала яшчэ больш блізкай і крышачку больш знаёмай. Альжбета ХМЕЛЬ, 3 курс Iнстытута журналiстыкi IMG_0160
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *