Якія ініцыятывы сталі найлепшымі ў БДУ? Падведзены вынікі конкурсу “Найлепшы моладзевы праект БДУ” [+cлайды]

21 Dec, 2018.

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу УВРМ “Найлепшы моладзевы праект БДУ”. За 10 гадоў правядзення конкурсу было пададзена 165 заявак, а 41 праект па выніках абароны стаў пераможцам ці лаўрэатам. Удзельнікамі конкурсу могуць быць студэнты БДУ дзённай формы навучання і навучэнцы юрыдычнага каледжа.

4 і 5 снежня на геаграфічным факультэце прайшоў заключны этап конкурсу: студэнты абаранялі свае праекты перад журы. Экспертная камісія заслухала выступленні 28 каманд, якія дашлі да заключнай стадыі спаборніцтва. Для актыўных студэнтаў УВРМ правёў майстар-клас “Мая ідэя – частка БДУ”, спікерамі ў якім выступілі пераможцы мінулых гадоў: Аліна Дуціна (“Капуснік БДУ”), Філіп Румак (“Школа куратараў”), Іван Жукаў (творчая студыя MiM-BSU). Яны падзяліліся досведам у рэалізацыі і прасоўванні сваіх праектаў, адказалі на пытанні.

Праекты, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, накіраваны на развіццё студэнцкага жыцця ў БДУ. За кожнай камандай замацоўваецца супрацоўнік-куратар, які накіроўвае і дапамагае камандзе. Ініцыятывы могуць атрымаць значную фінансавую падтрымку, а пры паспяховай рэалізацыі на працягу года – стаць пераможцам конкурсу. Практычна ўсе праекты дасягнулі пастаўленых летась мэт.

Агульная сума гранта на ўсе праекты ─ 7500 рублёў. “Хочацца адзначыць, што камерцыйныя праекты, накіраваныя на ідэю, якая не мае актуальнасці для універсітэта, не падтрымліваюцца. Аднак падтрымка аказваецца і без фінансавання, таму што універсітэт ─ гэта вялікая структура, у ім ёсць праектары, фотаапараты, аўдыторыі і людзі, якія гатовыя дапамагчы, усё гэта мы прадстаўляем бясплатна ў рамках конкурсу. Калі ідэя добрая і трэба нешта дакупіць, мы падтрымліваем фінансава” — дзеліцца Наталля Ярашэвіч, начальнік аддзела моладзевых праграм і праектаў УВРМ.

Пераможцы ў намінацыі “Універсітэт”

Гран-пры ўзяў праект факультэта міжнародных адносін “Мадэляванне ААН на ФМА БДУ”.

Вам таксама можа спадабацца: