Замежныя студэнты фарміруюць імідж беларускай адукацыі і Беларусі ў сваіх краінах (+відэа)

9 Dec, 2015.

совет землячеств БГУ Чалавек, як істота сацыяльная, не можа паўнавартасна жыць і развівацца ўдалечыні ад грамадства. Гэтак жа і культуры не могуць звычайна функцыянаваць адна без адной. У наш час практычна не засталося такіх культур, якія пазбягаюць судакрананняў з іншымі культурамі, за выключэннем нешматлікіх туземных плямёнаў, якія жывуць у самых закінутых частках нашай планеты.

Падчас міжкультурнага абмену ствараюцца і перадаюцца каштоўнасці, нормы і веды ад адной культуры да іншай. Такія актыўныя зносіны дапамагаюць культуры і, вядома, яе прадстаўнікам расці і ўзбагачацца. Існуе факт: некаторыя грамадствы доўгі час развіваліся амаль цалкам ізалявана, без вонкавых кантактаў, вынікам чаго стала іх адсталасць і страта значнай часткі ўласнага культурнага здабытку (напрыклад, у шматлікіх карэнных народаў Поўначы). Таму адкрытасць вонкавым уплывам, узаемадзеянне – важныя ўмовы паспяховага развіцця любой культуры.

Адукацыя – гэта прадукт уласнай культуры. Універсітэт як вышэйшая навучальная ўстанова прышчапляе студэнтам каштоўнасці з улікам лакальных асаблівасцяў і менталітэту. Па заканчэнні навучання замежныя студэнты настолькі засвойваюць гэтыя каштоўнасці, што на працягу сваёй кар’еры яны бесперапынку транслююць іх за мяжой – фарміруюць імідж беларускай адукацыі і Беларусі ў сваіх краінах.

БДУ – лідар па колькасці замежных студэнтаў. Сёння ў БДУ навучаецца 2300 замежнікаў з 50 краін, такіх як Туркменістан, Кітай, Азербайджан, В’етнам, Іран, Турцыя, Расія, Казахстан, Японія, Ізраіль і нават Бразілія і ЗША!

совет землячеств БГУ

Як адбываецца дыялог культур у БДУ? Дзе замежныя студэнты могуць выявіць сябе ў зносінах з беларусамі і прадстаўнікамі іншых культур?

У БДУ ёсць арганізацыя, дзе замежныя студэнты могуць даведацца адзін аднаго бліжэй, схадзіць разам у музей і згуляць у адной футбольнай камандзе. Гэта савет зямляцтваў БДУ. У снежні 2014 г. выйшла палажэнне, якое рэгулюе дзейнасць арганізацыі.

Савет зямляцтваў БДУ быў створана з мэтай дапамагчы замежным студэнтам адаптавацца ў асяроддзі незнаёмага горада і ўніверсітэта. Паспяховая адаптацыя ў незнаёмай краіне – гэты стан замежніка, які знаходзіць сваё месца ў новым грамадстве, удзельнічае ў грамадскім жыцці краіны, пачынае атрымліваць задавальненне ад жыцця сярод іншага культурнага грамадства.

Сёння савет зямляцтваў – гэта:

— інфармацыйная і кансультатыўная падтрымка замежных студэнтаў па пытаннях іх навучання БДУ;совет землячеств БГУ

— узаемадапамога і супрацоўніцтва сярод замежных студэнтаў БДУ;

— прафілактыка правапарушэнняў з боку замежных студэнтаў, у тым ліку правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах БДУ;

— дапамога ў рэалізацыі ідэй і праектаў замежных студэнтаў БДУ;

— арганізацыя і правядзенне культурных, адукацыйных, навуковых, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, канцэртаў, фэстаў, канферэнцый, круглых сталоў, форумаў, семінараў, дэбатаў з удзелам замежных студэнтаў БДУ;

— арганізацыя тэматычных прэзентацый і выстаў, прысвечаных розным краінам і супрацоўніцтву з Беларуссю;

— правядзенне экскурсій па сталіцы і іншых гарадах Беларусі для знаёмства замежнікаў з мясцовай культурай;

— арганізацыя сустрэч студэнтаў з вядомымі і аўтарытэтнымі дзеячамі замежных краін (па ўзгадненні з дыпламатычнымі місіямі ў Рэспубліцы Беларусь) і Рэспублікі Беларусь у сферы культуры, палітыкі, дыпламатыі, навукі, бізнесу і спорту, а таксама ў іншых сферах.

19 лістапада 2015 г. савет зямляцтваў БДУ адзначыў свой першы юбілей.

совет землячеств БГУЗа пяць гадоў існавання гэтай арганізацыі была праведзена незлічоная колькасць мерапрыемстваў. Некаторыя з іх ужо сталі традыцыйнымі, такія як Miss і Mister International, які дае магчымасць замежным студэнтам выявіць сябе і свае таленты, а таксама мусульманскае свята Наўруз Байрам, які дазваляе замежным студэнтам з краін Усходу пачувацца бліжэй да дому і знаёміць беларусаў са сваёй культурнай спадчынай. Паспяховае завяршэнне першых гадоў працы дае магчымасць падвесці першыя вынікі і разуменне, у які бок рухацца далей. Наталля Капацэвіч, начальнік аддзела моладзевых праграм і праектаў упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю: “У першую чаргу хачу павіншаваць савет зямляцтваў з пяцігоддзем і адзначыць важнасць і каштоўнасць зыходнай ініцыятывы ад саміх студэнтаў. Дзякуючы камандзе, якая ўжо сфарміравалася, і лідарам арганізацыі – старшыням, сёння гэта Хаджаніязава Гузеля – мы маем добрыя паказчыкі працы савета зямляцтваў БДУ. У нашых руках першае ўражанне замежнага студэнта пра краіну, пра Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Менавіта стаўленне да яго пажаданняў, узніклых пытанням і гатоўнасць заўсёды быць побач фарміруюць агульнае ўяўленне пра сяброўскасць Беларусі ў цэлым. Я бачу сэнс у абраным кірунку працы арганізацыі з прыцягненнем усё большай колькасці актыўных студэнтаў і занясенні новых прапаноў у залежнасці ад жаданняў і запатрабаванняў замежных студэнтаў”.

совет землячеств БГУ

31 кастрычніка 2014 г. савет зямляцтваў БДУ стаў адным з сямі ўдзельнікаў студэнцкай асамблеі БДУ. Яўген Харук, старшыня студэнцкай асамблеі БДУ: “Асноўная роля савета зямляцтваў у складзе студэнцкай ссамблеі – у прадстаўленні інтарэсаў замежных студэнтаў як сярод усяго студэнцтва, так і ў адміністрацыі БДУ. Таксама савет зямляцтваў вырашае вялікую і важную задачу – дапамагае замежным студэнтам адаптоўвацца да вучобы ва ўніверсітэце і жыцці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Кожны са старшыняў савета зямляцтваў унёс свой асабісты ўнёсак у яго развіццё. Гузель Хаджаніязава, старшыня савета зямляцтваў БДУ: “Заслугі савета зямляцтваў БДУ – гэта не толькі актыўны ўдзел студэнтаў у жыцці гэтай арганізацыі. Таксама нам вельмі дапамагае падтрымка з боку ўпраўленняў выхаваўчай працы з моладдзю БДУ, па справах культуры БДУ і міжнародных сувязяў БДУ”.

Савет зямляцтваў БДУ ажыццяўляе сваю дзейнасць па 6 кірунках-сектарах: арганізацыйна-прававы, жыллёва-побытавы, культурна-масавы, навучальны, спартыўна-аздараўленчы, рэкламна-інфармацыйны.

Совет землячеств БГУ Победители International cup-2015 - команда экономическогго факультета

У склад савета зямляцтваў БДУ ўваходзіць сем груп нацыянальных зямляцтваў: Кітай; Расія; Туркменістан; Краіны СНД; краіны Заходняй Еўропы, ЗША, Паўднёвай Амерыкі і Прыбалтыкі; краіны Паўднёва-Усходняй Азіі; краіны Блізкага Усходу і Афрыкі.

Арганізацыяй дзейнасці савета зямляцтваў БДУ па кожным сектары займаюцца кіраўнікі сектараў. Дзейнасцю кіраўнікоў сектараў кіруе старшыня савета зямляцтваў БДУ.

Каб стаць сябрам савета зямляцтваў БДУ, трэба напісаць заяву і запоўніць картку (вул. Ленінградская, 20, каб. 408), падысці ў 108 кабінет галоўнага корпуса БДУ (пр. Незалежнасці, 4). Ці напісаць адміністратарам ва “УКантакце” https://vk.com/vstupayskoreyeknam, распавесці пра сябе, свае таленты і актыўна ўдзельнічаць у жыцці савета зямляцтваў БДУ.

Аліна ДМІТРОВІЧ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: