Стамбул – горад мары

29 Feb, 2016.

0_1273b4_383f6dc_orig

…ну, маёй мары. У тым сэнсе, што я вельмі хацела там пабываць, сваімі вачыма яго ўбачыць…

Таму самы час пракаментаваць: “Спраўдзілася мая мара”.IMG_0779

Стамбул – горад-легенда, у сучасным свеце злучае дзве часткі свету: Еўропу і Азію. Калі вы хочаце адчуць усё хараство Усходу, але пры гэтым не гатовыя адмовіцца ад еўрапейскіх звычак, то гэты горад для вас. Стамбул – гэта непаўторны і адзіны горад, размешчаны на двух мацерыках. Еўропа і Азія злучаны двума мастамі, якія вонкава нагадваюць Бруклінскі мост у Нью-Ёрку, адкрываючы цудоўны выгляд на Басфорскі праліў. Магутны Сафійскі сабор, у перакладзе на турэцкую Ая-Сафія, пабудаваны ў 6 стагоддзі нашай эры, калі кіраваў Канстанцін I, сусветна вядомы велічны помнік архітэктуры, які належаў як праваслаўным, так і мусульманам. Сёння там размешчаны музей, які сведчыць пра багацце гэтага горада.

Горад мары сустрэў мяне шырока раскрытымі блакітнымі абдымкамі Басфора, свежым брызам Халіча ці проста Залатога Рога, водарам сімітаў на набярэжнай і пахамі свежазлоўленай і пры табе пасмажанай хамсы і стаўрыды, пышным квіценнем каштанаў і руж, пераклічкамі азана з мячэцяў, якія звіняць трамваямі, усюдыіснымі коткамі і прахалодай парку Гюльханэ.

IMG_0604Стамбул прыязна прыняў мяне клапатлівымі рукамі лазеншчыц хамама і ветлівымі жыхарамі горада. Прадаўцы смажанай скумбрыі ля Галацкага моста ветліва ўсміхаліся мне, зрэшты, хачу адзначыць, ветлівасць і прыязнасць, як здалося мне, якасці, уласцівыя практычна ўсім жыхарам Стамбула.

Стамбул падарыў мне яснасць не толькі ў гэтым, але і заўтрашнім дні. Не раз пацвярджалі, што вандраванне развівае чалавека як знутры, так і звонку. Я адчула смак і хачу ў сваім жыцці падарожнічаць як мага больш, часцей і далей. Я разумею, што Стамбул – гэта не мяжа, але гэты горад вельмі цёпла мяне сустрэў, дабрыня гэтага горада засталася ў мяне глыбока ў душы. IMG_0788Я запомніла світанкі, я запомніла заходы. З аднаго боку мяне атачала блакітнае чыстае мора, з іншага боку – гістарычныя нязломныя пабудовы мінулых стагоддзяў.

Турцыя – мусульманская краіна, і там былі вельмі прыгожыя мячэці з высокімі мінарэтамі. У паветры стаяў водар зеляніны і кветак, якія раслі ўсюды. Вы не паверыце, але гэтулькі кветак і красавання я ні бачыла яшчэ нідзе, духмянасць ад іх распаўсюджвалася па ўсім горадзе.

Чайкі будуць пераследваць вас, выпрошваючы кавалачкі сіміта на пароме, яны будуць кружыць у ночы над мячэцямі, яны будуць вырываць хамсу з рук рыбакоў на Галацкім мосце. Іх пранізлівыя крыкі – неад’емная частка жыцця Стамбула.IMG_0774

Туркі ведаюць толк у задавальненнях. Турэцкая кухня лічыцца прыкладна такой жа шматстайнай і вытанчанай, як французская і кітайская. Мне асабліва спадабалася турэцкая кухня. У ім вельмі шмат рознага мяса, рознай гародніны, яна вельмі шматстайная і прыгожая.

Прадаўцы марожанага настолькі артыстычныя, што заслугоўваюць асобнага аповеду. Зрэшты, як і сама дандурма – гэта стамбульскае марожанае, не падобнае ні да чаго, што я раней каштавала з сямейства замарожаных ласункаў.

Турэцкая кава – гэта адмысловае культура, пакаштаваўшы раз, вы ніколі не можаце забыцца на густ і заўсёды будзеце хацець каштаваць яе зноў і зноў. Ды па сакрэце магу сказаць, што шмат хто яшчэ і варожыць на кававай гушчы.

Я разумею, чаму я абрала менавіта Турцыю, менавіта Стамбул. Не таму, што я там пабыла і, як звычайна, апошняе ўражанне, апошнія ўспаміны застаюцца ў нас самымі яркімі, проста Стамбул я палюбіла як знадворку, так і ўнутры. Хачу растлумачыць: горад быў прыгожы, паветра было чыстае, мора асвяжала, кухня была вельмі пікантная, апетытная. Усе мы памятаем яшчэ з дзяцінства той смак рахат-лукуму. Увогуле, магу я вам сказаць, што гэта менавіта той горад, куды я хачу вяртацца і вяртацца. Я ўпэўнена, што пры кожнай паездцы я буду адчуваць адмысловае пачуццё, бо не заўсёды мы можам пайсці кудысьці і пачувацца так спакойна, як у сваім доме.

IMG_0709

Багатая культура не засталася ў мінулым – туркі працягваюць яе развіваць і распаўсюджваць, у выпадку патрэбы яны дапамогуць вам вывучыць ці хоць бы паспрабаваць гэта паўтарыць. Там вельмі шмат месцаў, дзе можна прагуляцца ці проста арганізаваць пікнік з сябрамі. Стамбул – горад, які супакойвае душу, там ты пачынаеш думаць не пра мітусню гэтых дзён, а менавіта пра сябе, хто ты ёсць і кім бы ты хацеў стаць, што для гэтага трэба зрабіць. Асабіста я цвяроза пачала глядзець на шматлікія рэчы, якія раней для мяне былі вельмі складанымі. Я адчула пасля паездкі нейкую мудрасць у сабе, я змагла адкрыцца ў сабе, і ў гэтым дапамог мне менавіта Стамбул. Кожны павінен знайсці акрамя свайго роднага горада яшчэ нейкі горад, дзе ён будзе сябе адчуваць спакойна. Я знайшла, і гэтым горадам з’яўляецца Стамбул. Я заўсёды буду хацець быць там, заўсёды буду рада шпацыраваць па вузкіх вулках гэтага выдатнага горада. Усім раю таксама паехаць.

Мухабад ХАДЖАМУРАТАВА

Рынкавая плошча Аксарай

print

Вам таксама можа спадабацца: