“Гродна – зараз мой другі дом!”. Замежныя студэнты БДУ пагасцявалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце

15 Dec, 2017.

28 лістапада замежныя студэнты БДУ прынялі ўдзел у творчай гасцёўні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад назвай “Беларусь – скрыжаванне сяброўства народаў”. 7 чалавек з ліку актывістаў савета зямляцтваў БДУ прадставілі свае нацыянальнасці на круглым стале і інтэрактыўнай пляцоўцы.

Гэта мерапрыемства стала найважнейшым для многіх, як гасцей, так і гаспадароў. Мерапрыемства было праведзена на найвышэйшым узроўні, было відаць, што арганізатары з адказнасцю падышлі да гэтай справы.

“На круглым стале пацешыла разнастайнасць тым дакладаў. Даклады былі змястоўныя. Падчас канферэнцыі я даведалася шмат новага пра традыцыі і культуры краін-удзельніц”, – падзялілася сваімі ўражаннямі студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Лэйла Алізада. І сапраўды, разнастайнасць прадстаўленых тэм з багатым зместам здзівіла ўсіх, хто меў гонар прысутнічаць на круглым стале. Былі закрануты розныя аспекты краін: ад агульнага агляднага аповеду аж да падрабязных аповедаў пра традыцыі. Дзякуючы гэтаму мы зараз ведаем пра вясельныя традыцыі туркменаў, азербайджанцаў і нігерыйцаў, пра ўсходнюю кухню, пра Азіядэ–2017, пра туркменскіх скакуноў. Прадстаўленыя тэмы настолькі зацягнулі, выклікалі вірлівыя дыскусіі, што прывяло да выхаду за межы вызначанага часу.

Што ж цікавага было на інтэрактыўнай пляцоўцы? Інтэрактыўная пляцоўка – гэта тое месца, дзе кожны мог паказаць, на што ён здольны. Былі прадстаўлены майстар-класы па кітайскай і арабскай каліграфіі, пляценні аладжа (туркменскія абярэгі), народных танцах.

“Гродна – зараз мой другі дом!” – прызнаецца студэнт першага курса філалагічнага факультэта Мекан Мамедсаюнаў. – Усе мае чаканні апраўдаліся. Я вельмі рады, што меў гонар пабываць тут і прыняць удзел у круглым стале і інтэрактыўнай пляцоўцы. Прадстаўляць сваю краіну – гэта вялікі гонар для мяне, і я рады, што была магчымасць паказаць любоў да сваёй краіны дзякуючы БДУ”.

Гэта сапраўды неверагодны досвед у скарбонку, які можна захаваць не толькі ў памяці, але і на паперах. Напрыканцы быў праведзены святочны канцэрт, у якім мы мелі гонар паглядзець нацыянальны туркменскі танец кушт-дэпдзі, азербайджанскую лезгінку, паслухаць дзівосныя галасы беларускіх студэнтаў.

І разам з гэтым творчая гасцёўня мае на ўвазе не толькі ўдзел, але і ўзнагароджанне. Спяшаемся пацешыць усіх, што з ліку студэнтаў БДУ, якія прымалі ўдзел у гэтай творчай гасцёўні, ганаровымі граматамі і памятнымі падарункамі былі ўзнагароджаны 3 студэнты БДУ – Басан Курбанава, Лэйла Алізада, Сухайл Суфіеў.

Мерапрыемствы падобнага роду дапамагаюць не толькі завесці новых сяброў і даведацца пра традыцыі іншых краін, але і дапамагчы кожнаму, нават самаму сарамліваму, студэнту стаць больш упэўненым у сабе.

Магу запэўніць, сябры, што калі вы яшчэ не бывалі ў горадзе Гродна, у першы ж выхадны дзень едзьце, паглядзіце на прыгажосць гэтага горада – і вы самі пераканаецеся, што, насамрэч, нават у самыя марозныя дні горад напоўнены дабрынёй і любоўю.

І напрыканцы хацелася б падзякаваць арганізатарам мерапрыемства “Беларусь – скрыжаванне сяброўства народаў” – Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы і ўпраўленню выхаваўчай працы з моладдзю БДУ за прадстаўленую магчымасць і распавесці не толькі пра родных краі, але і абараніць гонар першага ўніверсітэта краіны.

Басан КУРБАНАВА

 

print

Вам таксама можа спадабацца: