Чым жыве жаночы футбол? Успамінаем чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў

20 Jul, 2017.

Жаночы футбол займае значнае месца не толькі ў Еўропе, дзе UEFA прыкладае максімум намаганняў на яго развіццё, але і ў іншых краінах. У 2009 годзе Беларусь прыняла 12 чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў. Да гаспадыні далучылася яшчэ 7 каманд, якія былі адабраны ў кваліфікацыйным турніры з удзелам зборных 44 федэрацый. Для нас было вялікім гонарам прымаць у сябе нацыянальныя каманды з Англіі, Германіі, Ісландыі, Нарвегіі, Францыі, Швейцарыі і Швецыі, кожная з якіх змагалася за прэстыжную ўзнагароду.

Адна мэта і розныя шляхі яе дасягнення: як зборныя трапілі ў склад 8 лепшых каманд чэмпіянату Еўропы?

Нядзіўна, што з групы з найбольш напружанай барацьбой ў фінал выйшлі 2 каманды — да пераможцы Ісландыі далучылася каманда Швецыі. Паражэнне, якое нанесла Ісландыя Даніі з лікам 3-2 у першым матчы, забяспечыла камандзе выхад у фінал.
Нарвегія атрымала квіток у Беларусь са 100% вынікам у трох гульнях, з улікам перамогі над Аўстрыяй — 5-0.

Францыя выйшла ў фінал дзякуючы 3 перамогам ў 3 гульнях у Партугаліі.

Зборная Германіі забіла больш за ўсіх мячоў падчас кваліфікацыйных гульняў: 3 матчы, 17 мячоў.
Швейцарыя перамагла чэмпіёнаў — Італію, нанёсшы тым паражэнне ў сваім першым матчы. Праз 2 дні швейцарскія футбалісткі сталі ўдзельніцамі напружанага матчу супраць Галандыі, у якім было забіта 10 мячоў.

Англія не прапусціла ніводнага мяча ў свае вароты і заняла верхні радок у групе.
Швецыя апярэдзіла Бельгію, Азербайджан, Ірландыю і Іспанію і выйшла ў фінал як лепшая каманда, якая заняла другое месца. Каманда Ісландыі пасунула Швецыю на другое месца па колькасці забітых мячоў.

Беларусь атрымала месца ў фінале чэмпіянату Еўропы сярод юніёрак да 19 гадоў як краіна-гаспадыня спаборніцтва. Гэта быў першы ўдзел каманды ў фінальнай стадыі міжнароднага жаночага турніру.

Калі думаеце, што знойдзеце тут толькі сухую статыстыку, то памыляецеся.

Памятаю, як зборная Англіі выйграла кубак і як Сафія Якабсон, нападаючая каманды Швецыі, моцна знервавалася з гэтай нагоды. Памятаю, таму што сама была там. Выходзіла разам са спартсменкамі на поле. Спраўдзілася мара маленькай футбалісткі, якая грае за «Зорку-БДУ» або «Матор» (так часта мяняла клубы, што не ўзгадаю). Я трымала за руку саму Рамон Бахман, нападаючую зборнай Швейцарыі. Дарэчы, тады ж папрасіла ў яе падарыць мне калекцыйны мяч. Вывучыла размова на англійскай, пераказала як верш у школе і, калі ласка, — сіні футбольны мяч «Adidas F50» мой.

Рамона

А нядаўна знайшла на паліцы часопіс з чэмпіянату Еўропы, які тады раздавалі на памяць: у ім сабраныя фота зборных каманд, імёны кожнай футбалісткі і іх пазіцыі на полі. Акрамя ўсяго і аўтографы, якія ўпарта збірала. Нахлынулі ўспаміны. Стала цікава: чым цяпер жыве Рамона або тая ж Джэсіка са зборнай Германіі, па якой сохлі мужчыны перапоўненага стадыёна. Я знайшла Рамон ў Facebook і напісала невялікае паведамленне:

«Рамона, добры дзень. У дзяцінстве я гуляла ў футбол, а ў 2009 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод жанчын да 19 гадоў, які праводзілі ў Беларусі, выходзіла разам са спартсменкамі на поле. Цяпер вучуся ў Інстытуце журналістыкі і хачу напісаць пра вас. Можаце мне дапамагчы?»

Вядома, яна не адказала і наўрад ці гэта зробіць.

А Кацярына КАВАЛЬЧУК, варатар зборнай Беларусі, з радасцю раскажа пра свае ўспаміны і пра тое, як склаўся яе далейшы лёс.

Кацярына Кавальчук

— Як даўно вы гуляеце? Памятаеце, як упершыню пазнаёміліся з футболам?

— У футбол гуляю, колькі сябе памятаю. Спачатку, як і большасць дзяўчат, гуляла на дварэ з хлопцамі. Было цікава ганяць мяч, моцна зацягвала гульня, і час заўсёды пралятала неўзаметку. Наогул я хадзіла яшчэ ў секцыю па дзюдо і валейболе, але неяк гэта не зацягнула мяне. Страсць да футбола ўзяла сваё. Не ўяўляю сябе без яго.

— У вёсцы, куды часта прыязджаю на вакацыі да дзеда, хлопцы гуляюць у футбол. Прычым стабільна па тры гадзіны ў дзень. Назіраючы за імі, не разумею, як знікаюць такія таленты. Вы не пакінулі свой дзесьці на задворках? Калі пачалі трэніравацца, скажам, прафесійна?

— Займацца пачала досыць позна, гадоў у 14-15. На той момант не ведала, што ёсць футбол для жаночых каманд. Дзякуй настаўніку фізічнай культуры за тое, што адвёў мяне ў секцыю. Тады шмат трэніравалася. Праз пару месяцаў праходзілі спаборніцтвы, дзе былі трэнеры юніёрскай зборнай. Мяне заўважылі і запрасілі ў склад (U-17), аднак паехаць не змагла: мама не адпусціла. Смешна ўспамінаць. Пазней ужо трапіла ў маладзёжную зборную (U-19). Мне было 17 гадоў.

— Мама была супраць канкрэтна гэтай паездкі ці яна, у прынцыпе, не вельмі сімпатызавала вашаму выбару гуляць у футбол?

— Мама раней лічыла, што дзяўчынка і футбол — тое, што нельга. Ёй не падабалася, але яна хутка здалася. Зараз станоўча ставіцца да ўсяго. А тата заўсёды падтрымліваў маё захапленне.

— У мяне ёсць знаёмы, які займаецца футболам. Ён з дзяцінства марыў з’ехаць трэніравацца ў Італію. Яго планы ажыццявіліся. А што для вас было марай? І ці ўсё збылося?

— Планы былі грандыёзныя. Хацелася пагуляць за межамі нашай краіны, але, на жаль, гэтаму не наканавана было спраўдзіцца: дзве цяжкія траўмы далі пра сябе ведаць. Менш значныя падзеі — стаць чэмпіёнам краіны, пагуляць у лізе чэмпіёнаў ажыццявіліся.

 — Маглі вы калі-небудзь ўявіць, што Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы сярод юніёрак і што на правах гаспадыні ўвойдзе ў склад 8 лепшых каманд і будзе змагацца за кубак?

— Не. Для нас гэта была значная падзея. Можна сказаць, мы выцягнулі шчаслівы квіток. Да гэтага часу ўспамінаем той ЧЕ. Правялі яго няўдала, але запомніўся ён назаўжды. Вядома, было хвалююча. Разумелі, што турнір сур’ёзны і зборныя гуляюць на высокім узроўні. Я хвалявалася ўдвая: наш асноўны варатар не прыняла ўдзел у турніры, таму на вароты практычна перад самым стартам прыйшлося стаць мне. Хоць сама ўсё жыццё адыграла ў нападзе альбо абароне. Мне падабалася гуляць на варотах, як толькі прыйшла ў футбол, але з-за маленькага росту не ставілі.

— Людзі, якія сядзяць за тэлевізарам, часта крытыкуюць беларускі футбол. А пра існаванне жаночага нават і не падазраюць. Як развіты жаночы футбол у замежных краінах і што перашкаджае нам гуляць на такім жа ўзроўні?

— У еўрапейскіх краінах жаночы футбол развіты добра, можна сказаць, што па ўзроўні нічым не адрозніваецца ад мужчынскага. На жаночы футбол ходзіць столькі гледачоў, што ў нас любы мужчынскі клуб пазайздросціць. У мінулым годзе гулялі ў 1/16 ЛЧ. Нам супрацьстаяла сама «Барселона». Гэта было проста «вау!».

У Еўропе бацькі зацікаўлены ў тым, каб іх дзеці займаліся спортам. Падыход да трэніровачнага працэсу выглядае інакш. У іх праходзіць адбор у каманды, а ў нас не заўсёды атрымліваецца нават групы набраць. І не кожны захоча, каб яго дачка гуляла ў футбол.

— Зараз вельмі модна хварэць за «Барселону» і яе гульцоў, у прыватнасці, за Месі. Якія ў вас перавагі?

— Не магу сказаць, што аддаю перавагу нейкай адной камандзе. Хварэю за «Баварыю», «Арсенал», «Атлетыка». Сачу з дзяцінства за Ігарам Акінфеявым (варатар ЦСКА). Памятаю, як ён пачынаў, як вяртаўся пасля цяжкіх траўмаў. Мне падабаецца яго гульня. Таксама сімпатызуе Нойер: яго стыль. З палявых гульцоў вылучу Андрэя Шаўчэнкі і «зубасціка» Раналда.

— Чым займаецеся цяпер? Можа, ужо выхоўваеце падрастаючую моладзь?

— Я працягваю гуляць, выступаю за ФК «Мінск». Выклікаюся ў нацыянальную зборную. Аб трэнерскай кар’еры пакуль не задумваюся.

— А ёсць тыя, хто хоча раўняцца на вас?

— Памятаю дзяўчынку, якая прыйшла да нас на трэніроўку: яна напакавала на майцы маё прозвішча і нумар.

— Каб гуляць на якасным узроўні ў футбол, павінен быць талан або ўсяго можна дамагчыся з дапамогай працавітасці і сур’ёзнага адносіны да сваёй справы?

— Талент? Занадта гучна сказана. Я лічу, што нейкая размешчанасць ўсё ж такі мусіць быць. Таму што можна з раніцы да ночы араць на поле, а выніку так і не ўбачыць.

Яўгенія НАВІЧЭНКА

print

Вам таксама можа спадабацца: