Кубак першакурсніка–2015

20 Oct, 2015.

Кубок первокурника

13 каманд змагаліся за званне самых творчых, самых кемлівых і самых спартыўных студэнтаў БДУ. Студэнтам трэба было пераадолець спартыўную і творчую часткі спаборніцтва.
Спартыўны этап мерапрыемства быў прадстаўлены турыстычнай паласой перашкод, што стала выдатнай магчымасцю праверыць згуртаванасць удзельнікаў кожнай з каманд. Арганізатары правялі мноства пікетаў, у якіх студэнты прадэманстравалі каманднае майстэрства.

Кубок первокурника Першакурснікі прайшлі 15 этапаў, якасць і хуткасць пераадолення якіх прынеслі камандам запаветныя балы і наблізілі да каштоўнага трафея. Хлопцы і дзяўчаты паспрабавалі сябе ў якасці скалалазаў, прадэманстра­валі свае навыкі ў дартсе, а таксама паказалі сваю дасціпнасць і пачуццё гумару.Кубок первокурника
Далей ішоў невялікі перапынак. А перапынак удзельнікі правялі за смачным абедам. Што можа быць лепшым, чым гарачая каша з тушонкай і шкляначка цёплага чаю?
Але самая ўражлівая і атмасферная частка мерапрыемства чакала пазней. Каманды праявілі сябе ў творчым нумары, прысвечаным тэме «Я студэнт БДУ». Якіх толькі персанажаў там ні было! І курсант ваеннага факультэта, і сакратар БРСМ БДУ, і нават Аляксандр Саладуха!
Каманды выступалі цудоўна, аднак бесстаронняе аб’ектыўнае журы на чале з А. П. Багамазавым усё ж вылучыла тройку найлепшых. Па выніках конкурсу самай смешнай, самай дасціпнай, самай дружнай, самай творчай і самай спартыўнай стала каманда факультэта сацыякультурных камунікацый!
Мы ад шчырай душы віншуем пераможцаў! А ўсіх першакурснікаў запрашаем супрацоўнічаць з намі!
Станіслаў ПІНЧУК

Кубок первокурника

print

Вам таксама можа спадабацца: