Конкурс фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце” праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце

20 Oct, 2015.

664223 300Прыём заявак працягнецца да 8 лістапада ўключна.

Запрашаюцца студэнты БДУ дзённай і завочнай формы навучання, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі. Адзначым, здымкі і відэаролікі могуць быць як аўтарскімі, так і выкананыя калектывам. Фатаграфіі павінны адпавядаць заяўленым тэмам: “Твары БДУ”, “БДУ ў эмоцыях”, “Сакавітае фота”, “У свеце жывёл”, “Нечаканы ракурс”, “Фотарэпартаж”, “Цуды прыроды”, “Люстраное адлюстраванне” і “Фота вандравання”. Відэаролікі прымаюцца па наступных намінацыях: “Нататкі вандроўцы”, “Будні БДУ”, “Рэклама БДУ/факультэта”, “Time-Lapse відэа”.

Зважаем канкурсантаў на ўмовы спаборніцтваў: подпіс заяўніка абавязковы. Акрамя таго, фота- і відэапрацы прымаюцца далучанымі файламі або “залітымі” на dropbox (ці іншы файлаабменнік) з указаннем спасылкі.

Пераможцы будуць вызначаны 26 лістапада. Мяркуецца, што найлепшыя фатаграфіі прадставяць шырокай аўдыторыі, а з відэаролікамі-пераможцамі можна будзе пазнаёміцца на спецыяльна арганізаваным паказе.

Заяўкі для ўдзелу прымаюцца па электронным адрасе: bsu.v.tvoem.formate@gmail.com .

Арганізатарамі конкурсу “БДУ ў тваім фармаце” выступілі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкі саюз БДУ.

 

Дадатковая інфармацыя па тэл.: 209 53 12 (Іван Жукаў).

print

Вам таксама можа спадабацца: