«Павеславалі» з дапамогай нашых валанцёраў (+відэа)

28 Aug, 2014.

На фота Валанцёры БДУ і беларускі чэмпіён Павел Мядзведзеў З 14 па 17 жніўня на вяслярным канале ў Заслаўі адбыўся VI чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ, арганізатарамі якога сталі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў, а таксама больш за  20 міністэрстваў і ўстаноў, у тым ліку і БДУ. У правядзенні спартыўных спа­борніцтваў міжнароднага ўзроўню наша краіна зарэкамендавала сябе настолькі добра, што віцэ-прэ­зідэнт міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU) Алег Матыцын прапанаваў Беларусі змагацца за права правесці  Універсіяду–2021. Аднак галоўным дасягненнем сёлетняга чэмпіянату стала тое, што беларуская зборная выйшла чэмпіёнам. Нашы спарт­смены заваявалі 13 залатых ме­далёў з 24 магчымых. Беларус­кія весляры адзначалі, што ім дапа­маглі родныя сцены, падтрымка заўзятараў і ... валанцёраў!10548338_1519943434884539_3967999460564114942_o Валанцёры любога мерапрыемства заўсёды застаюцца ў цені. Яны беспярэчна выконваюць да­ручэнні арганізатараў і працуюць «на падхопе» ў спартсменаў. Здаецца, занятак бескарысны, аднак тое нябачнае, што атрым­ліваюць валанцёры, – неацэнна. Вопыт у прафесіі, знаёмства з кіраўнікамі спартыўных арганіза­цый і чыноў­нікамі, а таксама новыя сябры і ўражанні на ўсё жыццё. Дзеля гэ­тага варта не спаць начамі і аддаваць сябе цалкам чэмпіянату. На VI чэмпіянаце свету пра­цавалі 300 валанцёраў. 80 з іх – студэнты БДУ. Кіравала ўсімі валанцёрамі Надзея Ельсукова – старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі перакладу гуманітарнага факультэта БДУ. Кожны валанцёр атрымліваў за­данні па профілі ВНУ і спецыяль­насці. Студэнты займа­ліся сустрэчай спартсменаў у аэрапорце, засяленнем у 11 інтэрнат БДУ, дзе жылі спартсмены з 22 краін, а таксама рыхтавалі творчыя нумары на адкрыцці і закрыцці чэмпіянату, працавалі ахоўнікамі, ратаваль­нікамі, лекарамі, журналістамі, перакладчыкамі і праграмістамі. gOTXwDNBwik Сваімі ўражаннямі падзяліліся студэнты БДУ, валанцёры студэн­цкага прэс-цэнтра чэмпіянату: Стэфанія Мамайка, гумані­тарны факультэт (перакладчык): «Я вельмі рада, што стала часткай гэтага чэмпіянату! У нас быў згуртаваны калектыў, выдатны кіраўнік і проста шыкоўная атмасфера! Спадзяюся, што гэта студэнцкая ўніверсіяда стане пачаткам шматлікіх спаборніцтваў між­народнага ўзроўню, якія будуць праводзіцца ў Беларусі!» Юлія Ішмуратава, Інстытут журналістыкі БДУ (фатограф, журналіст): «Студэнцкі чэмпіянат па вес­лаванні стаў самай яркай падзеяй гэтага лета для мяне. Падчас спаборніцтваў я працавала фатографам. Здымала заезды, узна­гароджанні, гледачоў і спартсменаў пасля стартаў і падчас адпачынку. Я атрымлівала неверагоднае задавальненне. І, канешне ж, досвед. Дзякуючы гэтаму чэмпіянату маё партфоліа папоўніцца яркімі і прыгожымі фотаздымкамі...» Аліна Ганчыеўская, Інстытут журналістыкі (журналіст): «Праца падчас чэмпіянату дала мне зразумець: я люблю Беларусь і ганаруся сваёй краінай! Мне вельмі прыемна, што мы так гас­цінна сустрэлі спартсменаў з 22 краін! Усмешкі, эмоцыі, яркія ўра­жанні застануцца ў маёй памяці назаўсёды. Зараз сур’ёзна задумваюся, што мне не хапае цудоўнага калектыву прэс-цэнтра і прафе­сійных жур­налістаў, дзелавых стасункаў арганізатараў і вала­н­цёраў ад самае раніцы і да позняга вечара ў Заслаўі, хуткасці і драйву, якія прысутнічалі на чэмпіянаце. Адчуваю «лёгкі голад» ад таго, што ўжо магу пісаць матэрыялы не з хуткасцю святла, а павольна, удумваючыся ў кожнае слова. Але ўсё добрае калісьці заканчваецца. І гэта значыць, што пачынаецца пара новых адкрыццяў, новай працы». Аляксандр Шэлегаў, гумані­тарны факультэт (фатограф): «Вельмі рады таму, што мне давялося пабываць на цікавым і відовішчным мерапрыемстве та­кога маштабу. Асабліва хачу адзначыць працу калектыву, у якім мы працавалі. Нягледзячы на напружаную і стрэсавую атмасферу, кожны гатовы быў прыйсці на дапамогу калегам ці даць каштоўную параду. Вельмі спадзяюся, што нам у хуткім часе зноў выпадзе магчымасць папрацаваць разам на падобным мерапрыемстве і атрымаць такі каштоўны досвед». Азіраючыся назад, можна смела сказаць, што чэмпіянат атрымаўся. Супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, якія выступілі ў ролі адказных арга­нізатараў чэмпіянату, пільна назі­ралі за працай валанцёраў. Са­мым актыўным і старанным студэнтам прапанавалі працаваць у дзяржаўных установах, звязаць сваю будучую кар’еру з аргані­зацыяй спартыўных мерапрыем­стваў. Пра тое, як прайшоў чэмпіянат, можна даведацца ў сацыяльных сетках: www.vk.com/club_canoesprint www.twitter.com/canoesprint14 www.instagram.com/Canoe_sprint_2014 www.facebook.com/­6canoesprint­2014 Ксенія КАРАВАЯ Беларуская зборная каноэ-чацвёрка SXaazHNqRu0

Відэасюжэт пра падрыхтоўку да студэнцкага Чэмпіянату свету па веславанні стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *