Весткі з рэктарата

28 Aug, 2014.

Копия MAW_5095-mainНА СУСТРЭЧЫ ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта,  Патрыярша­га Экзарха ўсяе Беларусі Паўла і рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі 5 жніўня абмяркоў­ва­ліся пытанні ўзаема­дзеяння вядучай ВНУ Беларусі і царквы. Гаворка ішла пра сумесныя праекты ў галіне духоўна-маральнага і гра­ма­­дзян­ска-патрыятычнага выхавання моладзі і перспектывы Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ. Сёлета інстытуту спаўняецца 10 гадоў. * * * bgu-8Працоўнаму калектыву БДУ стар­шыня Мінгарвыканкама Мі­калай Ладуцька аб’явіў Падзяку. У дакуменце ад 19 жніўня сказана: «За шматгадовую плённую працу з высокаматываванымі навучэнцамі горада Мінска па падрых­тоў­цы да рэспубліканскіх і міжна­родных алімпіяд па вучэбных прадметах». * * * vip2014ШЭСЦЬ пратаколаў аб намерах паміж БДУ і ўральскімі арга­нізацыямі падпісаны ў рамках V Міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам–2014» у Екацярынбургу (Расія). Таксама дэлегацыя БДУ перадала гуманітарны груз кіраўніку беларускай дыяспары «Згуртаванне бела­­русаў Урала» Аляксандру Блешчыку. Выкладчык хімічнага факультэта Канстанцін Лапко сабраў больш за 50 асобнікаў кніг агульнай вагой 37 кг для школы беларускай мовы і культуры, галоўным чынам гэта дзіцячая літаратура беларускіх аўтараў, кнігі па гісторыі, геаграфіі і культуры нашай краіны. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *