Весткі з рэктарата

5 мая, 2015.

тібо сайт абітуріент бгуСайт «Абітурыент БДУ» стаў пераможцам штогадовай інтэрнэт-прэміі «TIBO–2015». Праект БДУ прызнаны найлепшым інтэрнэт-рэсурсам у намінацыі «Адукацыя і навука», падзяліўшы першае месца з сайтам «Электронныя часопісы і дзённікі. Школьны партал у Бела­русі». Другое месца ў адукацыйнай платформы effor.by, трэцяе – у сайта факультэта камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР. Сайт для абітурыентаў БДУ распрацаваны спецыялістамі медыяцэнтра. * * * Міжнародны семінар «Удасканаленне сістэмы кіравання вышэйшай адукацыяй у Рэспубліцы Беларусь у кантэксце еўрапейскіх стан­дартаў» прайшоў у БДУ. Удзельнікамі сталі міжнародныя эк­сперты з Казахстана, Літвы, Іта­ліі, Вялікабрытаніі, Румыніі і ЗША, а таксама прад­стаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, нацыянальных ВНУ, сту­дэнцкіх арганізацый і камерцыйных прадпрыемстваў. Абмяркоўваліся міжнародныя праграмы акадэміч­най мабільнасці; новыя стандарты і прынцыпы ў га­ліне забеспячэння якасці адукацыі; развіццё прад­прымальнасці ў Бе­ларусі і роля ў гэтым працэсе ўні­версітэтаў. Арганізатарамі семіна­ра выступілі БДУ, РІВШ, Еўрапейскі фонд аду­кацыі і Сусветны банк. * * * Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж БДУ і Інавацыйнай асацыяцыяй «Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій» (РЦТТ). Яно скіравана на развіццё практыка-арыентаванага навучання сту­дэнтаў эканамічнага факультэта. Адкрыты філіял кафедры эканаміч­най інфар­матыкі ў РЦТТ. Тут будучыя эканамісты змогуць прайсці практыкі, а супра­цоўнікі арганізацыі будуць прыцягвацца для кіраў­ніцтва навуковымі і дыпломнымі працамі, правядзення лекцый і семінараў, майстар-кла­саў па выкарыстанні сучасных інфарма­цыйных сістэм і тэхналогій. Акрамя таго, студэнты змогуць удзельні­чаць у рэалізацыі розных міжна­родных праектаў РЦТТ. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *