Весткі з рэктарата

23 Sep, 2014.

МІЖprv_main_3401_70853НАРОДНЫ семінар «25 гадоў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ)» адбыўся 16 верасня ў БДУ. У ім бралі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, рэктар БДУ Сяргей Абламейка, кіраўнік палітычнай секцыі Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Ян Кікерт, альтэрнатыўны генеральны сакратар ЦЕІ Марджыт Вэстфельт, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, а таксама дыпламаты. Семінар прысвечаны ўмаца­ванню ролі ЦЕІ ў розных інтэ­грацыйных працэсах у Еўропе. Асноўная ўвага надавалася патэнцыйным напрамкам і прыкладному ўзаемадзеянню паміж ЦЕІ і ініцыятывай «Усходняе партнёрства», якое ахоплівае Беларусь, Малдову і Украіну. * * * У БДУ зацверджаныя новыя прызначэнні. star1Дырэктарам Юрыдычнага каледжа БДУ стаў кандыдат юрыдычных навук Алег Старавойтаў. direktor5На пасаду дырэктара Ліцэя БДУ зацверджаны кандыдат гістарычных навук Макар Шніп. gaisenokПрафесар Віктар Гайсёнак узначаліў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ. * * * get_imgМАТЭРЫЯЛЬНАЯ дапамога аказаная ў БДУ 121 студэнту з ліку дзяцей-сірот, а таксама тых, хто страціў дадзены статус у сувязі з дасягненнем 23-гадовага ўз­росту. Пры гэтым грашовыя выплаты атрымаюць як студэнты бюджэтнай формы навучання, так і платнай. Памер матэрыяльнай дапамогі складзе 1 150 000 рублёў кожнаму. У інс52c11c6c-9935-2fd3-9935-2fdce528ecc0.photo.0тытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ новым рэктарам стаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Адбылася iнаўгурацыя 22 верасня ў прысутнасці кіраўніцтва прафесарска-выкладчыцкага складу універсітэта. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *